|
|
22.07.2008
18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
17.07.2008
Вчера днём молодёжные активисты принесли к сданию КГБ мешок с пустыми коробками из-под сока. На них, также, как и на мешке, были надписи "вещдок". А на тротуаре у входа в КГБ появилась надпись "Стоп террор!".
"Несмотря на заверения президента о том, что оппозицию не будутпреследовать в связи с недавними взрывами, репрессии сильно возросли. Абсурдность таких действий заключается в том,
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
16.07.2008
Сёння ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі апазіцыі па справе аб выбуху 4-га ліпеня ў Менску.
Ля амбасады Беларусі маладыя людзі, сярод якіх былі актывісты БУНТ'у, МФ і студэнцкага аб'яднання ЕГУ "Студальянс", зладзілі перфоманс. Маладзёны, пераапранутыя ў супрацоўнікаў КДБ, "затрымалівалі" і "абшуквалі" студэнтаў, які трымалі дома пустыя пачкі ад соку, падручнікі па хіміі, гайкі і балты.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (16)
14.07.2008
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня.
У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
07.07.2008
Хутка выбары, і шэдэўры БТ вылятаюць з хуткасцю ракеты. У новай "Панараме" сюжэт пра апазіцыйную моладзь, якая "косіць" ад войска. Сасім, Вячорка, Каліта, Корбан ды іншыя - прычыну адкосу кожнага раскладваюць па паліцах. У сітуацыі "алкаголіка Корбана" БТшнікі, насуперак заканадаўству РБ, здымаюць яго асабістую медыцынскую справу. Іншага ад іх чакаць не прыходзілася, а вось Алег з лёгкасцю мог бы падаць у суд і выйграць справу. Выйграць - у любой цывілізаванай краіне...
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
04.07.2008
Актывісты моладзевага руху супраціву БУНТ выказваюць шчырыя спачуванні пацярпелым у выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску.
Мы заяўляем, што катэгарычна асуджаем дзеянні тых, хто здзейсніў гэты жахлівы тэракт і рашуча выступаем супраць любых гвалтоўных дзеянняў.
Чытаць далей...
Каментаваць (8)
30.06.2008
Іван Стасюк аштрафаваны
Сёння раніцай у Берасці адбыўся суд над затрыманым учора за распаўсюд улётак бунтаўцам Іванам Стасюком. Хлопец атрымаў штраф памерам 70 тысячаў рублёў.
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, паведаміў, што пры затрыманні Івана міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба: заламалі рукі, заштурхалі ў аўтамабіль, да суда трымалі ў пастарунку.
Каментаваць (0)
29.06.2008
У Берасці затрыманы Іван Стасюк
Сёння каля 12:30 у Берасці падчас распаўсюду друкаванай прадукцыі аб Еўрапейскім Звязе быў затрыманы актывіст БУНТ'у Іван Стасюк. Да суда Іван будзе знаходзіцца ў ІЧЗ Ленінскага РАУСа г. Брэста. Гэта ўжо яго трэцяе затрыманне на працягу месяца, таму хутчэй за ўсё суддзя вынясе пакаранне ў выглядзе арышту.
Сам суд адбудзецца заўтра, 30 чэрвеня, у 9:30 раніцы па адрасе: вул.Леванеўскага, дом 1. Заклікаем усіх неабыякавых падыходзіць падтрымаць Івана.
Каментаваць (8)
27.06.2008
Нарэшце пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў.
У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны:
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
19.06.2008
Акцыя супраць ментаўскога самавольства адбылася ўчора ў Берасці. Моладзевыя актывісты выйшлі на адну з самых ажыўленых вуліц горада і разгарнулі расцяжку “"Живой щит: ГАИ оправдали, потерпевших обвинили".
Маладзёны прастаялі каля 20 хвілінаў, пасля чаго патруль міліцыі затрымаў двух удзельнікаў акцыі - актывіста БУНТ'у Івана Стасюка і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Скрабца.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
18.06.2008
Расцяжка з такім тэкстам з'явілася ўчора на адным з мастоў Горадні.
Такім чынам гарадзенскія студэнты адзначылі паўгады са дня адмены ільгот для самых малазабяспечаных слаёў насельніцтва і нагадалі людзям, што ўлада ў пошуках сродкаў на сваё далейшае існаванне не спыніцца не перад чым, і наступнай "ахвярай" улады можа стаць кожны.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
17.06.2008
Учора вечарам у Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
Міліцыя, таксама традыцыйна, выконвала месячны план па лоўлі злачынцаў: падчас акцыі былі затрыманыя 4 актывісты БУНТу.
Чытаць далей...
Каментаваць (4)
16.06.2008
Падчас рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што адбыўся на выходных, гарадзенскія актывісты праінфармавалі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства пра сапраўднае становішча ў краіне ў галіне эканомікі і развіцця беларускай культуры.
Маладзёны раздалі некалькі соцень улётак з тэкстам артыкулу Севярына Квяткоўскага "Краіна гастрабайтэраў". Таксама ў нядзелю наведвальнікаў фестывалю вітаў драўляны помнік князя Вітаўта з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам - фактычна забароненым у Беларусі.
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
11.06.2008
Запіс перадачы БТ аб беларускіх "баевіках"
Каментаваць (6)
20.05.2008
Сёння зранку бунтаўцы правялі акцыю салідарнасці з арыштаванымі 15-га траўня Глебам Курцовым і Яраславам Сцешыкам.
На плоце, што абкружае будынак Цэнтральнага РУУС, былі вывешаныя нацыяльнальны бел-чырвона-белы і бунтаўскі сцягі, а таксама фота арыштаваных хлопцаў з подпісам "Свабоду палітвязням! Ганьба халуям рэжыму!". Менавіта ў гэтай установе іх "аформілі" як злосных мацяршчыннікаў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (12)
19.05.2008
Далучайся!
Не па мне ЛУКАвы бруд
і жыццё без змен.
лепей ужо пайду ў БУНТ,
чым загніваць у БРСМ!
Слова - за слова!
Паўстаў - змагайся!
Яшчэ не ў Бунце?
Дык ДАЛУЧАЙСЯ!
Каментаваць (35)
17.05.2008
На Кастрычніцкай плошча сабралася 60 чалавек. Абсалютна кожны трымае ў руках партрэт палітвязьня -- Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэтамі зьніклых грамадзкіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Дзьмітрыя Завадзкага.
Як заўжды, АМАП выцясніў людзей з плошчы. Аднак сутычак не было.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
16.05.2008
Толькі ў 18:00 пачаліся суды над удзельнікамі нашай учорашняй акцыі.
Хлопцаў звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Бунтаўцу Глебу Курцову і пазаштатнаму карэспандэнту "Нашай Нівы" Яраславу Сцешыку далі па 5 сутак арышту.
Затрыманага ўчора бунтаўца Зміцера Е. адпусцілі без складання пратакола. Магчыма, хлопца ўратавала пасведчанне "намеснік дырэктара" адной з даволі вядомых менскіх фірмаў, што яны знайшлі ў асабістых рэчах.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
15.05.2008
Сёння прыкладна ў 19 30 падчас акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя" ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.
Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (12)
10.05.2008
9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку.
Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
07.05.2008
Актывісты БУНТ'у прынялі ўдзел у спартова-патрыятычнай гульні "Звитяга", арганізаванай украінскай моладзевай арганізацыяй "Нацыянальны Альянс". На фота - прыезд удзельнікаў на месца і інструктаж камандзіраў.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (14)
Далей
Архіў »
2008 »
07
|