18:00 23.12.2008
Акцыі

Лябедзька пераапрануўся ў Дзеда Мароза і адорваў дыпламатаў

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька своеасабліва павіншаваў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам кіраўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый.

Палітык, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза, акрамя традыцыйных беларускіх напояў, падарыў дыпламатам брашуру «Народны тэлевізар».

Фотаздымкі

11:42 16.12.2008
Акцыі

Скамечаны пратэст прадпрымальнікаў

У Менску адбыўся марш прадпрымальнікаў — ад Акадэміі Навук да парку Дружбы народаў. Арганізатарамі акцыі супраць новага мытнага ўказу сталі сябры аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”. Лідэры іншых прадпрымальніцкіх структураў выступілі супраць правядзеньня акцыі на плошчы Бангалор.

Фотаздымкі

09:38 15.12.2008
Акцыі

"Марш нязгодных" у Маскве: дзясяткі затрыманых (Фота, відэа)

Учора ў Расеі адбыліся адразу некалькі акцый пратэсту «Марш нязгодных». У Маскве акцыя была разагнаная міліцыяй, у Санкт-Пецярбургу, нягледзячы на сутыкненьні з міліцыяй, мітынг правялі.

У Маскве міліцыя і АМАП зрабілі ўсе магчымае, каб не дапусьціць правядзеньня заплянаваных на сёньня акцыяў апазыцыі.

Фотаздымкі

21:17 10.12.2008
Акцыі

У Дзень правоў чалавека — затрыманьні і зьбіцьцё

Прадстаўнікі дэмакратычнага руху Беларусі адзначылі Ўсясьветны дзень правоў чалавека вулічнымі акцыямі і імпрэзамі. У Менску міліцыянты затрымалі больш за дзясятак чалавек.

Аб 11-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сабраліся лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч, актывіст БУНТ'у Антон Койпіш, актывіст АГП Міхаіл Пашкевіч і лідэр МБНФ Франак Вячорка.

Фотаздымкі

12:19 09.12.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам у Вільні

8 снежня ў Вільні на праспекце Гедыміна прайшла акцыя салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам. У мерапрыемстве ўдзельнічалі мясцовыя беларусы, прадстаўнікі БУНТ'у і МФ.

Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязня, трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Таксама было раздадзена трыста ўлётак з інфармацыяй пра акалічнасці гэтай палітычнай справы і маючы адбыцца суд.

Фотаздымкі

10:55 08.12.2008
Акцыі

Учора прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Баразенкам. Сёння - суд

Учора ля следчага ізалятара на вуліцы Вададарскага прайшла акцыя салідарнасьці са зьняволеным актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Алесем Баразенкам. Падтрымаць палітвязьня прайшлі актывісты розных моладзевых арганізацый, а таксама родныя.

Напрыканцы акцыі ля Валадаркі адбыўся феерверк у гонар палітвязьня.

Фотаздымкі

14:05 24.11.2008
Акцыі

У Беларусі ўшанавалі герояў Слуцкага збройнага чыну

23 лістапада культурніцкая камісія Партыі БНФ арганізавала для ўсіх жадаючых вандроўку, прымеркаваную да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Удзельнікі наведалі вёску Грозава, дзе фармаваўся грозаўскі полк паўстанцаў, вёску Семежава, дзе адбыліся жорсткія баі паміж паўстанцамі і чырвонаармейцамі, і Слуцак, дзе быў абвешчаны Слуцкі збройны чын, дзе засядала Беларуская рада Случчыны.

Фотаздымкі

18:37 07.11.2008
Акцыі

Камунізм - пад трыбунал!

Сёння ў Менску ў гадавіну кастрычніцкага перавароту актывісты Маладога Фронту разгарнулі расцяжку "Камунізм пад трыбунал!" насупраць будынку КДБ.

Удзельнікі акцыі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. Праз некалькі гадзін непаўнагадовых адпусцілі.

14:21 06.11.2008
Акцыі

Шпацыр невыязных

"Невыязныя" Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра БНФ Юры Карэтнікаў, сябра "Эўрапейскай Беларусі" Павал Кур'яновіч, лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч прыйшлі сёньня да будынку Міністэрства ўнутраных спраў, каб падаць пэтыцыю наконт г.зв. сьпісу невыязных, паколькі, паводле ўдзельнікаў акцыі, канстытуцыя гарантуе свабодны выезд з краіны.

Фотаздымкі

10:19 03.11.2008
Акцыі

Учора адбыліся Дзяды (Фота)

Паўтары тысячы чалавек сабраліся ў Курапатах на Дзень памінання продкаў. Яны ішлі туды двума шэсцямі, што так і не здолелі злучыцца. КХП-БНФ праводзілі свой мітынг у Курапатах, БНФ - свой. Толькі кветкі ляглі пад адны крыжы, на адны ямы.

Фотаздымкі

11:43 30.10.2008
Акцыі

У Курапатах адбылася акцыя памінання ахвяр сталінізму

У Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі, які адзначаецца грамадскасцю 29 кастрычніка, у Курапатах адбылося традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму.

Фотаздымкі

00:28 29.10.2008
Акцыі

Акцыя: дапаможам Рыгору Барадуліну!

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у лякарні, а фінансавае становішча Дзядзькі Рыгора, скажам так, не найлепшае. Жыве Народны паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль. За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзесяткамі ляжаць дома ў паэта.

18:00 30.09.2008
Акцыі

Акцыя ў Вільні "За свабодныя выбары ў Беларусі!"

Акцыя ў падтрымку свабодных і дэмакратычных выбараў на Беларусі адбылася 28 верасня ў Вільні. У ёй прынялі ўдзел 15 чалавек - актывісты БУНТ'у, МФ, студэнты ЕГУ.

На працягу дзвюх гадзін у цэнтры горада на праспекце Гедыміна быў зладжаны пікет. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. Мінакам прапаноўвалася выказаць сваё стаўленне да беларускіх падзеяў, прыняўшы ўдзел у сімвалічным галасаванні.

Фотаздымкі

23:30 28.09.2008
Акцыі

Фота і відэа з акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў

Фотаздымкі

19:36 28.09.2008
Акцыі

Онлайн-рэпартаж з масавай акцыі пратэсту ў Менску супраць фальшывых выбараў

Такім чынам, сёння ў Менску ў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Палату Прадстаўнікоў прынялі ўдзел менш за 1000 чалавек. Збольшага гэта былі актывісты моладзевых арганізацый. Міліцыя ніяк сябе не праявіла. Міжнародным назіральнікаў фіксаваць не было чаго.

Онлайн-рэпартаж глядзіце далей.

17:46 27.09.2008
Акцыі

Заўтра. 20:00, Менск, Кастрычніцкая плошча. НЕ - выбарчаму фарсу!

08:18 26.09.2008
Акцыі

У Салігорску датэрмінова прагаласавалі ў прыбіральні

Увечары ў чацьвер жыхары Салігорску маглі назіраць дзіўную карціну: мясцовыя маладафронтаўцы заклікалі салігорцаў прыняць удзел у датэрміновым галасаваньні.

Акцыя адбывалася ў цэнтры гораду ля грамадзкай прыбіральні.

Фотаздымкі

00:37 21.09.2008
Акцыі

Студент, не бойся сказать НЕТ!

19 сентября молодежные активисты распространили брошюру «Студент и «выборы» в гомельских вузах. Карманная книжка рассказывает о правах и обязанностях граждан во время «выборов», а также показывает студентам, что принуждение к голосованию является нарушением белорусского законодательства.

10:35 17.09.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці была жорстка разагнана

Учора вечарам, у 9-ю гадавіну знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, была жорстка разагнаная акцыя салідарнасці.

Каля 40 чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зніклых, з нацыянальнымі сцягамі, сцягамі ЕС і НАТО.

Фотаздымкі

11:46 02.09.2008
Акцыі

БУНТ-Ліда: графіці супраць школьнай рэформы

Напярэдадні святочнай школьнай лінейкі лідскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю супраць новаўвядзеннняў у сістэму сярэдняй адукацыі.

Каля лідскіх школаў з'явіліся графіці "Рэформа адукацыі - здзек з моладзі!", "Хачу ва ўніверсітэт, а не на завод!", "Не - падвойнаму выпуску!" і іншыя.

Фотаздымкі

10:08 26.08.2008
Акцыі

БУНТ-Магілёў: акцыя па пошуку злачынца ў справе аб выбуху

Мінулымі днямі магілёўскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю - расклеілі па горадзе ўлёткі з выяваю і асабістымі прыкметамі Галоўнага Падазраванага ў выбуху 3-4 ліпеня ў Менску "па версіі моладзі", заклікаючы ўсіх, каму вядомы пазначаны на фота чалавек, паведамляць у Магілёўскую міліцыю. Цікава, што мужчына на фотаздымку вельмі падобны на прэзідэнта Беларусі.

Фотаздымкі

12:06 21.08.2008
Акцыі

Фестываль Be2gether прайшоў пад грузінскімі сцягамі (Фота, Відэа)

Фотаздымкі