15:00 25.03.2007
НАВІНЫ НОН-СТОП. Масавыя выступы людзей на Дзень Волі

15:47 Некалькі соцень чалавек, якія ішлі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі (там зараз праходзіць канцэрт БРСМ), былі блакаваныя АМАПам і выціснутыя да Парку Чалюскінцаў. У цэнтры горада людзей амаль няма, нягледзячы на гэта, аўтазакі застаюцца на сваіх месцах.
15: 30 Бальшыня людзей разыходзіцца. Толькі што на Акадэміі былі затрыманыя 2 хлопцы. АМАПаўцы перыядычна наскокваюць на людзей, піхаюцца і спрабуюць вырываць сцягі.
15: 14 Каля Акадэміі навук працягваецца мітынг. Выступілі віцэ-прэзыдэнт "ўрапарлямэнту Януш Анышкевіч, дэпутат Еўрапарламенту Барбара Кудрыцка, якая сказала: “Еўразвяз з дэмакратычнай Беларуссю”. Лідэр расейскага Саюзу правых сілаў Мікіта Бялых выказаў падтрымку ад імя дэмакратычных сілаў Расеі. Вінцук Вячорка заявіў, што на Бангалор мы не пойдзем - хто хоча, можа самастойна ісці на Кастрычніцкую. Напэўна, хутка мітынг скончыцца. "Гэта наш горад, гэта наша краіна, нашаю будзе ўлада!" - заявіў Аляксандр Мілінкевіч.
14:53 Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў усіх з Днём Волі й падзякаваў прадстаўнікам краінаў Эўразьвязу, якія працягваюць падтрымліваць беларусаў у пераадоленьні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама дапамагаюць усталяваць дэмакратыю ў краіне. Як толькі пачаўся выступ Мілінкевіча, міліцэйская машына з гукаўзмацняльнай апаратуры пад’ехала да натоўпу, і гук уключылі на поўную моц.Міліцыянты чытаюць з паперкі зварот да грамадзянаў па-расейску, а потым па-беларуску — пра тое, што мітынг забаронены і ўсе ўдзельнікі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці. Прагучала й паведамленьне, што могуць ужыць фізычную сілу і спэцсродкі. Міліцыянт чытае патрабаваньне прайсьці ў парк Дружбы народаў, дзе мітынг дазволены.
14: 49 З'явіліся правакатары з бел-чырвона-белымі сцягамі, яны п'яныя. Гэтых самых людзей бачылі летась на Дні волі. Амбасадары краін ЕС назіраюць за акцыяй оппозиции. Тут амбасадары Літвы, ЗША, Эстоні, Германіі, Чэхі, Славакіі, Латвіі, Польшчы, Румыніі.
14:24 Ля Акадэміі абвешчаны пачатак святочнай праграмы да Дня волі. Прамаўляе Франак Вячорка. Хутчэй за ўсё, міліцыя не будзе спрабаваць спыніць мітынг. Аўтазакі, што стаялі за Акадэміяй, паехалі ў кірунку Бангалор.
14:17 ДАІ атрымала разнарадку інтэнсіфікаваць рух машын па вул.Сурганава, каб перашкодзіць дэманстрантам выйсці на праезджую частку дарогі. Ёсць інфармацыя, што пэўная частка людзей сабралася на Бангалор.
14:16 На Акадэмію падвезлі гукаўзмацняльную апаратуру. Грае музыка.
14:11 На Акадэмію навук прыехаў Мілінкевіч.
13:59 Прыкладна 6 тысяч чалавек зараз знаходзяцца ля Акадэміі навук. Перад імі выступіў Вінцук Вячорка. Доўгім ланцугом у Парку Горкага расцягнулася калёна, якая рухаецца ад мэтро Першамайская да Акадэміі навук. Маладыя людзі трымаюцца за бел-чырвона-белую стужку даўжынёй каля 200 метраў. У парку знаходзяцца 5 аўтамабіляў унутраных войскаў і два аўтобусы зь міліцыянтамі. Агульную колькасць чалавек падлічыць немагчыма.
13:45 У раёне Акадэміі навук 15 аўтазакаў, за Акадэміяй - 10. Зараз асноўная калона на шляху ад ЦУМа да Акадэміі навук. людзей шмат, але ўсе ідуць надта расцягнута. на Акадэміі вырашана стаяць і чакаць усіх спазняючыхся.
13:41 У натоўпе каля Акадэміі навук з'явіўся афіцыйны дзяржаўны сцяг. Калёна дайшла да Акадэміі навук, і адразу на гэтым месцы зьявілася некалькі аўтобусаў з байцамі спэцназу міліцыі. Аўтобусы завярнулі на вуліцу Акадэмічную, туды ж за будынак прэзыдыўму Акадэміі навук праехалі некалькі аўтазакаў. Людзі пайшлі да сходаў будынку прэзыдыўму Акадэміі навук. Кажуць, зараз будзе мітынг — але мэгафонаў мала, няма гукаўзмацняльнай апаратуры. Чакаюць, што Аляксандар Мілінкевіч з'явіцца неўзабаве каля Акадэміі навук. Першыя два цягнікі метро, якімі людзі ехалі з Юбілейнай плошчы, прыбылі на станцыю Першамайская, бо станцыя метро Кастрычніцкая не працуе. Цяпер сотні людзей пехам і наземным транспартам дабіраюцца да Акадэміі навук. З'явілася паведамленне, што Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей на аўтамабілі таксама едуць да Акадэміі навук.
13: 29 Людзей пусцілі ў метро. Cтанцыя метро Фрунзенская цалкам запоўненая дэманстрантамі. Яны скандуюць “Жыве Беларусь!” і штурмуюць вагоны, каб ехаць да Акадэміі навук. Між тым лідэры яшчэ не рашылі, што рабіць далей. Пакуль чакаюць яднання ўсіх людзей у раёне Коласа - Акадэміі навук. Крама “Белвэст”. Едуць аўтобусы ЛАЗ з амапаўцамі. Людзі скандуюць “Жыве Беларусь!”. Едуць таксама аўтобусы з “чорнымі” амапаўцамі, у іх празрыстыя шчыты. Агулам толькі што праехала шэсць аўтобусаў. Калёна дайшла да скрыжавання з вуліцай П.Броўкі. Нехта трымае амерыканскі сцяг. Насупраць бальніцы на Акадэміі навук стаяць амбасадары краін ЕС. Ці спыняюцца цягнікі на Акадэміі навук, невядома.
13:25 Адна з групаў дэманстрантаў (прыкладна тысяча чалавек) у суправаджэнні спецназаўцаў дайшла да Юбілейнай плошчы. Моладзевы актывіст Мікіта Сасім праз мегафон заклікаў усіх людзей спусціцца ў метро і ехаць да Акадэміі навук, каб там далучыцца да астатніх. Ст.м. Фрунзенская блакаваная. Людзі не могуць з'ехаць.
13: 12 На Нямізе ідуць перамовы паміж Мілінкевічам, Лябедзькам і сілавікамі. На вул.Мельнікайтэ блакавана каля 1500 чалавек. Сутычак з ментамі не назіраецца. Асноўная маса людзей знаходзіцца на Я.Коласа. Там жа і лідэры апазіцыі. Інфармацыя па колькасці людзей супярэчлівая - ад 7000 да 13000. Мілінкевіч знаходзіцца на вул.Багдановіча, там менты разбілі людзей на маленькія купкі.
13:09 на пр. Машэрава АМАП рассёк натоўп на 2 паловы. бальшыня людзей зараз каля кінатэатру "Масква". Затрымана каля дзесятка моладзевых актывістаў. Па ходніках на Скарыны працягвае рух калона ў бок Акадэміі навук. Паралельна ёй, па праспекце рухаецца калона пустых аўтобусаў. Міліцыя працягвае прапаноўваць людзям сесці ў іх і даехаць да Акадэміі навук. Калона спынілася на плошчы Якуба Коласа, бо стала вядома, што ў яе канцы, у раёне вуліцы Казлова, адбыліся спробы затрыманняў.
12: 59 На Скарыны з'явіліся машыны амбасадараў ЗША і краін Еўразвязу. Яны сігналяць у знак салідарнасці. На праспекце людзі не могуць злучыцца ў адну калону - перакрытыя пераходы і светлафоры. Да Палацу спорту сцягваюцца аўтазакі і грузавікі.
12:53 У раёне вул.Захарава з'явіўся Паўлічэнка са сваімі байцамі. Каля Палацу спорта міліцыя праз гукаўзмацняльнікі паведаміла, што калі людзі не разыйдуцца, то праз 5 хвілін будуць прымененыя спецсродкі. Ля Палацу спорта назіраецца група каля 10 чалавек арганізацыі РНЕ. Насупраць Палацу спорта спецназ пачаў збіваць людзей. У спіну людзям ідзе яшчэ адна калона спецназу. Менскай спецаперацыяй камандуе Паўлічэнка і Падабед.
12:51 Стоўпатварэнне ў раёне вуліцы Захарава, дарога перагароджаная турнікетамі. Дарогу перагарадзілі аўтобусам №18, а таксама машынай "хуткай дапамогі". Людзі скандуюць “Забойцы!”. Мілінкевіч заклікаў калону рухацца да Палацу Спорту. Калона рушыла па праспекце Машэрава. Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей заявілі Радыё Свабода, што іх збілі. Кулей паказала акрываўленую руку.
12:45 Адна з калонаў зараз рухаецца па Нямізе ў бок плошчы Свабоды. У калоне некалькі тысяч чалавек. Наперадзе – маладыя людзі з расцяжкай “Салідарнасць”. Моладзевы актывіст Мікіта Сасім праз мегафон заклікае мінакоў далучацца да шэсця. Мілінкевіч дамаўляецца з Лябедзькам. Лябедзька прапануе ісці маршрутам, дазволеным уладамі, Мілінкевіч кажа, што там людзей таксама блакуюць і б'юць. У раёне пр. Машэрава адсеклі і выцеснілі ў бок ст.м.Няміга каля 500 чалавек. Людзі спрабуюць прарвацца праз вул.Няміга пад мастом на Багдановіча. Там і чакае 2 чэрагі АМАПу.
12: 39 Калону, што рухаецца па Нямізе, спыніў спецназ. Спецназ і пратэстоўцы стаяць твар у твар. Калона з Машэрава ідзе да Палацу спорта. На чале - Мілінкевіч, пра нешта гаворыць з Лябедзькам.
12:37 Каля пл.Перамогі ўтварылася пробка. Людзям, што выйшлі з боку сквера Я.Купалы, удалося злучыцца з калонаю. Зараз натоўп рухаецца ў бок Акадэміі Навук двумя вялікімі групамі па абодвух баках праспекта Скарыны (па ходніках). Агульная колькасць чалавек - каля 10000.
12:35 У натоўпе, што рухаецца ад цырку ў бок плошчы Перамогі, раздаюць вялікую колькасць бел-чырвона-белых сцяжкоў і сцяжкоў Еўразвязу. Акрамя міліцыі ля цырку з'явілася даволі вялікая група АМАПу і Спецназу ў чорным.
12:33 На дадзены момант агульная колькасць удзельнікаў - да 5000. Да 3000 - ля цырку. Да 1000 - на Гарадскім валу.
12:30 Падчас дракі быў затрыманы Хведар Касцючэнка, кіраўнік арганізацыі "Вока".
12:28 Ад будынку Цырка ў бок плошчы Перамогі пачалося шэсце. У калоне болей як 7 тысячаў чалавек. Ачольвае калону лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка. На прыпынку ля Цырку з'явіліся аўтобусы з надпісам “заказны”. Міліцыя па гучнай сувязі прапануе дэманстрантам сесці ў іх і праехаць да Акадэміі Навук, адкуль, маўляў, дазволена шэсце. Але дэманстранты праігнаравалі заклікі. Каля крамы "Чараўніца" людзі спрабуюць прарвацца да Гарадскога валу. Некалькі разоў прарвалі ачапленне ментоў.
12:24 У раёне вул. Інтэрнацыянальнай адбылася невялікая сутычка з ментамі. Мілінкевіча павалілі на зямлю.
12:22 Калона людзей на чале з Мілінкевічам павярнула на Гарадcкі вал, каб потым праз вуліцу Інтэрнацыянальную і Янкі Купалы выйсці да цырку. Болей за тысячу чалавек, якіх міліцыя адцясняла ў бок плошчы Незалежнасці, спыніліся ля будынку КДБ. Моладзь разгарнула расцяжку “Салідарнасць”. Міліцыя беспаспяхова спрабавала вырваць у іх транспарант. Людзі скандуюць “Жыве Беларусь!” Лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама сцягі Еўразвязу і АГП. на Акадэміі навук некалькі дзесяткаў гбшнікаў.
12:19 З'явіўся сцяг Украіны. Каля "Кнігарні" невялікая сутычка з міліцыянтамі. Выцясняюць групу каля 400 чалавек.
12:17 Частку людзей ад Макдональдса выцясняюць да будынку КДБ. "100"-ка не спыняецца нават ля Галоўпаштампу. Па неправеранай інфармацыі, каля клубу "Гудвін" знаходзіцца Мілінкевіч.
12:15 Каля Цырку з'явілася вайсковае падраздзяленне. Вырываюць людзей з натоўпу і спрабуюць абкружыць іх. З плошчы перамогі ў бок Цырку рухаецца вялікі натоўп. Арыентыровачная колькасць людзей - 3000 чалавек.
12:03 Каля Цэнтральнай кніжнай крамы людзі прарвалі ланцуг міліцыянтаў і рушаць да Кастрычніцкай плошчы. У некаторых дэмакстрантаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.
12:00 Байцы спецназу выцясняюць людзей ад ГУМу ў бок плошчы Незалежнасці. Людзі разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, скандуюць “Жыве Беларусь!” Акрамя міліцыі на праспекце з'явіліся байцы АМАПу ў чорнай камуфляжнай форме. Яны пачалі прымяняць сілу супраць пратэстоўцаў. Тут знаходзіцца Анатоль Лябедзька.
11:57 Міліцыянты, якія знаходзяцца ў натоўпе на скрыжаванні праспэкту Незалежнасці й вуліцы Янікі Купалы пачалі папярэджваць людзей, каб тыя не збіраліся на Кастрычніцкай плошчы. Гэта выклікала абурэнне прысутных, бо плошча і без таго ачэпленая спецназаўцамі. Вуліца Інтэрнацыянальная таксама ачэпленая, стаяць турнікеты. Людзі пачалі скандаваць “Жыве Беларусь!”
11:55 Ля цырку людзі разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі.
11:50 На праспекце Незалежнасці пачалася бойка паміж дэманстрантамі і сіламі спэцназу.
11:45 З усіх бакоў Кастрычніцкай плошчы міліцыя працягвае выцясняць людзей. Дакладную колькасць людзей, якія там знаходзяцца, пакуль не магчыма вызначыць. Карэспандэнт Радыё Свабода перадае, што да ГУМУ міліцыя адціснула прыкладна 300 – 400 чалавек.
11:35 Байцы спецназу міліцыі затрымалі жанчыну каля ўнівэрсаму “Цэнтральны”, якая імкнулася трапіць на Кастрычніцкую плошчу. Яе завялі ў краму. Спецназаўцы адбралі ў жанчыны бел-чырвона-белыя стужкі, зьнялі значок “За свабоду”, пасля чаго яе адпусцілі. Кастрычніцкая плошча застаецца ачэпленая да вуліцы Янкі Купалы з аднаго боку й да вуліцы Энгельса з іншага. Супрацоўнікі ДАІ не даюць спыняцца каля плошчы ня толькі грамадскаму транспарту, але і прыватным машынам. Камандзір спэцназу мілцыі Юры Падабед паведаміў журналістам, што плошча будзе ачэпленая яшчэ некалькі гадзінаў.
11:30 На рагу праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Леніна, ля ГУМу, міліцыянты акружаюць групу людзей (прыкладна 100 чалавек). У натоўпе знаходзіцца таксама расейскі палітык Мікалай Рыжкоў.
11:25 Выстаўленыя крыху раней на Кастрычніцкай плошчы турнікеты міліцыя пачала разьбіраць.
11:20 Міліцыя пачала выстаўляць турнікеты ў раёне вуліцы Янкі Купалы (каля будынку цырку) і вуліцы Леніна (Рэстаран Макдональдз).
11:18 На Кастрычніцкай плошчы ўжо не спыняюцца маршрутныя аўтобусы.
11:15 Байцы спэцназу просяць людзей, якія знаходзяцца на Кастрычніцкай плошчы, пакінуць яе. Тлумачаць тым, што ў Палацы Рэспублікі адбываецца спэцмерапрыемства.
11:10 Спэцназаўцы агароджваюць па пэрымэтру Кастрычніцкую плошчу турнікетамі.
11:05 На станцыі мэтро Кастрычніцкая цягнікі не спыняюцца
10:40 Кастрычніцкая плошча пакуль не блякаваная. Ля Музэю гісторыі Вялікай айчыннай вайны стаяць 8 аўтобусаў зь міліцыянтамі. Таксама там знаходзяцца 4 аўтазакі.
10:35 Сайты шэрагу СМІ недаступныя ў Беларусі. Карыстальнікі Інтэрнэту пазбаўлены магчымасьці атрымліваць інфармацыю. Болей за гадзіну таму ў Беларусі сталі нябачнымі сайты Радыё Свабода, БелаПАН, Хартыі-97, газэты “Наша Ніва” і іншых замежных, а таксама беларускіх недзяржаўных мэдыяў.
10:30 Толькі што ў Менску ад Уручча па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы праехала спэцкалёна. У калёне было 12 аўтобусаў ПАЗ са спэцназаўцамі і 8 закрытых аўтамабіляў “Урал”. На адным зь іх везьлі нейкую вялікую ўстаноўку, закрытую камуфляжнай сеткай. У калёне таксама былі дзьве карэты хуткай дапамогі.
10:14 На Кастрычніцкай плошчы Менску ад самага ранку знаходзіліся "аўтазакі" -- спэцыяльныя аўтамабілі, якія год таму ўпершыню на гэтым жа месцы выкарыстоўваліся дзеля перавозу затрыманых людзей у спэцразьмеркавальнікі. А 10-й раніцы яны і іншыя міліцэйскія аўтамабілі былі заўважаныя побач з Палацам Рэспублікі. На гэты час на плошчы знаходзіліся каля дзесятку байцоў спэцназу ў чорнай уніформе, а таксама работнікі камунальных службаў, Супрацоўнікі ДАІ кантралявалі заезды на плошчу. На прылеглых да плошчы вуліцах таксама стаіць спэцыяльная тэхніка.




Дадаць каментарый