21:48 29.03.2007
Падаруй свабоду палітвязню!

Дзяніс Дзянісаў больш месяца знаходзіцца за кратамі Віцебскага СІЗА, чакае суда. Калі дакладна адбудзецца суд - невядома. Дзяніс Дзянісаў праходзіць падазраваемым у межах крымінальнай справы “арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, узбуджанай на падставе правядзення БУНТ'ам у чэрвені 2006 году шэрагу акцый (тады на цэнтральнай плошчы гораду быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг і расцяжка, былі распаўсюджаны ўлёткі, праведзена акцыя графіці).
Стала вядома, што Дзяніса да суда могуць выпусціць пад грашовы заклад. Гэта 7.5 тысячы даляраў ЗША.
Партыі і праваабарончыя цэнтры сказалі, што ў іх на такія справы грошай няма. Аднак, дзякуючы сябрам і проста неабыякавым людзям, на сённяшні момант атрымалася сабраць каля двух тысяч даляраў.
Калі кожны з нас скінецца па 5-10 даляраў, Дзяніс будзе на свабодзе.
Кантакты:
WEBMONEY WMZ: Z402256804641
Тэлефон + 37529 1904641
e-mail: keytopetra@gmail.com
Будзь салідарным! Падаруй свабоду палітвязню!




Каментарыі (10)
31.03.2007 13:06
го! дык ці скідваецца хто? ці стала там ужо больш грошай?
А калі будзе суд? ці паспеем сабраць?
31.03.2007 14:16
дарэчы, на сайце мілінкевіча шчэ адрас атрымальніка даюць, дык там праспект Скарыны. Гэта каторы з іх - афіцыйны цяперашні ці сапраўдны праспект Скарыны? Ась?
31.03.2007 18:54
бля что за идиотизм блин, лучше кидайте деньги на мой виртуальный кошель или отдавайте прямо в руки.
31.03.2007 19:05
2 kazel:
скідваюцца. сёння сума ўжо больш 3000 даляраў. думаю, паспеем сабраць.
Скарыны - старая назва (сапраўдная).
01.04.2007 15:32
Дзякуй за абвестку!
Падрабязьней паводле тэмы:
http://community.livejournal.com/minsk_b......
01.04.2007 15:34
http://community.livejournal.com/minsk_b...
...
01.04.2007 15:35
http://community.livejournal.com/minsk_b...
02.04.2007 00:35
колькі каштуе АК-47 ці нават СВД? =)
02.04.2007 09:18
2kazel: драцьмем ворага зубамі й голымі рукамі :)
02.04.2007 10:27
2 kazel:
ад 600 баксаў можна ўзяць.
Дадаць каментарый