14:42 17.05.2007
Вярніце храм вернікам!

16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, моладзь а 19 гадзіне прыйшла са свечкамі да кляштара бернардынцаў і касцёла святога Язэпа ў Менску. У супольнай малітве за вяртанне касцёлу Святога Язэпа вернікам прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. За імі назіралі некалькі дзесяткаў спецназаўцаў, побач стяў аўтазак. Маладыя людзі трымалі ў руках запаленыя свечкі. Некаторыя трымалі ў руках літары, якія ўтваралі надпіс: «Вярніце храм вернікам». Быў выкананы нацыянальны беларускі гімн "Магутны Божа". Пасля прысутныя паставілі свечкі ля ўваходу і разыйшліся. Некалькі чалавек было затрымана, але праз некаторы час іх вызвалілі без складання пратаколу.
Больш за пятнаццаць гадоў каталікі Менску дамагаюцца вяртання кляштара з касцёлам Сьвятога Язэпа. План рэканструкцыі комплекса былого кляштара бернардынцаў зацьверджаны мэрам Менска. Праект прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка 17 стагодзя пад гатэльны комплекс, які будзе змяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы. Вернікі кожны дзень увечары збіраюцца ля будынку касцёла і моляцца за яго вяртанне. Па-ранейшаму не спыняецца збор подпісаў у абарону касьцёлу.
Паводле Хартыі'97








Каментарыі (5)
17.05.2007 16:19
Пакуль будзе жыць мова i хрыстiянскiя каштоунасьцi на Беларусi-будзе жыць Беларусь!!!
Прапаную 16 чэрвеня 2007 году, далучыцца да змагання усiх, каму неабыякава БЕЛАРУСЬ i яе народ!!!
Толькi разам, мы пераможам!
Жыве Беларусь!!!
19.05.2007 20:10
Што, зноў сайт глючыць ці сапраўды няма абнаўленняў?
21.05.2007 01:35
напэўна, не глючыць і ў мяне... :)
22.05.2007 01:41
Спадарства, што з сайтам?!?! Ужо можна хвалявацца?
23.05.2007 16:29
з сайтам усё добра, дзякую за хваляванне. мяне не было на працоўным месцы.
калі ласка, без панікі : ) рэвалюцыя НЕ АДМЯНЯЕЦЦА : )
Дадаць каментарый