19:43 25.05.2007

Акцыя "Ўрад адмяніў ільготы!"

Сёння актывісты БУНТ'у правялі ў цэнтры Менску сцёбную акцыю, скіраваную супраць адмены ільготаў на праезд для студэнтаў і школьнікаў. Некалькі маладзёнаў разгарнулі ля кінатэатру "Кастрычнік" і станцыі метро "Няміга" плакат "Правительство отменило льготы! БЕСПЛАТНО! Типография раздет лишние билеты!» і пачалі раздачу бясплатных ільготных талончыкаў.

Людзі цікавіліся, што адбываецца. У адказ атрымлівалі льготны квіток і падрабязны расповяд пра "новаўвядзенне" Лукашэнкі. Усяго пад час акцыі было раздана 300 квіткоў. Што паказальна, ні адзін чалавек, які зацікавіўся акцыяй, не выказаўся ў падтрымку ўрада. Людзі абураліся, казалі пра неабходнасць актыўных дзеянняў. Цікава таксама, што многія ўвогуле не ведалі пра прыняцце закона аб адмене ільготаў, што сведчыць пра недахоп інфармацыі ў моладзевым асяродку пра сітуацыю ў краіне.

Фотаздымкі:

Каментарыі (12)

# 1-1
25.05.2007 20:34

!!!!!!! Талончыкі ў дзень апошняга званка! Сімвалічна. Колакал смутку!

# Мара
25.05.2007 20:53

Аааааа! А мне талончик? Коллеги, почему не позвонили? За халявой всегда готова :).

# Яноцік-паласкун
25.05.2007 21:27

І мы там былі! А потым прыйшлі менты. На Касстрычнік. Але было ўжо позна. Аператыўнасць - залог здароўя!

# хорхе
25.05.2007 21:58

халява і выпускнікі!!! створаны адзін дзеля аднаго :))
добрая акцыя!

# Ліцьвін
25.05.2007 22:14

Уразілі!!! Вельмі добра што менты не паспелі.
Хто 100% быдла тот і ня ведае… У маёй групе ведаюць УСЕ. Але на мітынг, калі будзе, сказалі што пойдуць толькі чалавека 4. Большасць лічыць – што гэта бесталку. Ненавіжу за гэта іх.

Жыве Беларусь!!!

# Vola
25.05.2007 22:44

ой, і я хачу халяўных талё-ёнчыкаў... ((

# Войша Мілавід
26.05.2007 10:05

Ільготныя квіткі ва ўзрослае жыцьцё :)

# Петрович
26.05.2007 18:02

Молодцы, Бунт! Смешная акция. Наконец-то вы стали ближе к народу. Желаю Вам новых активистов.

# Фурия
27.05.2007 18:35

на фиг льготные талончики, раз их отменили?
Раздавали бы уже полные......

# zmagarka
27.05.2007 19:29

2 Фурія

ты мабыць не чытаеш прэсу, вось і з'яўляюцца такія пытанні. закон прынялі. уступае ў сілу на працягу 6 месяцаў.

# Войша Мілавід
28.05.2007 14:16

http://www.charter97.org/rus/news/2007/0... - пра сю акцыю

# joker_of_fascism
28.05.2007 18:59

отличная акция, вот только людей было маловато, а так очень стёбная и весёлая. Только наверное лучше было провести ещё где-нибудь около универов, я уверен студенты бы поддержали....

Дадаць каментарый