23:00 28.05.2007
Першы дзень суду над МФ. Вынікі, фота
Абвінаваўца запатрабаваў пакараць Хведарука, Гарэцкага, Корбана, Янушэўскага штрафам у 500 базавых велічыняў. Насту Палажанку -- выхаваўчымі працамі. Прычына — МФ не ўяўляе сабой значнае небясьпекі.
З самае раніцы ля будынку суду Савецкага р‑ну Менска (Лагойскі тракт, 3) дзяжурылі людзі ў цывільным з рацыямі. Яны нікога не пускалі да будынку, дзе а 10‑й павінен быў пачацца суд. Людзі ў цывільным мелі загад пускаць толькі тых, хто мае позвы. Але ж праз некаторы час міліцыянты дазволілі, каб у залю ўвайшлі родныя, прадстаўнікі дыпмісіяў, палітыкі і журналісты. Зьміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі ў 10:40 занялі месца на лаве падсудных. Празь дзесяць хвілін судзьдзя Руслан Аніскевіч распачаў працэс.
Прыкладна ў гэты час пад вокнамі моладзь пачала скандаваць «Свабоду палітвязьням», «Жыве Беларусь!», «Ганьба», «Моладзь за Беларусь», «За свабоду». Галасы былі добра чуваць у залі паседжаньня. Гэта нэрвавала судзьдзю і дзяржабвінаваўцу. Сп.Аніскевіч нават неяк зазначыў: «Я прашу захоўваць цішыню, ці вам недастаткова размоваў, якія вядуцца на вуліцы?». Людзі ж пад вокнамі выконвалі «Магутны Божа», «Паветраны шар», «Тры чарапахі». Пазьней Павал Севярынец сказаў, што прысутных каля суду пералічыў: было 372 чалавекі.
Напачатку судзьдзя сказаў: «Я ведаю, што ўсе вы паслугоўваецеся беларускай мовай, ці патрэбен вам перакладчык»? Усе, апроч Гарэцкага, запатрабавалі перакладчыка. Пасьля судзьдзя паставіў пытаньне: ці магчымы разгляд справы Аляксея Янушэўскага безь ягонай прысутнасьці ў залі? Адказ быў станоўчы.
Пасьля гэтага ў «маладафронтаўцаў» пачалі браць паказаньні. Пракурора Міхонскую цікавіла, ці прымалі яны ўдзел у сходах МФ, ці трэба заява, каб уступіць у арганізацыю, якія мэты ў «Маладога фронту», колькасны склад, хто кіраўнік, хто за што ў МФ адказвае, ці патрэбныя сяброўскія ўнёскі, ці ведалі што сябры арганізацыі, што яна незарэгістраваная. На большасьць пытаньняў абвінавачаныя адказваць адмаўляліся.
Абвінавачваньне грунтавалася на канфіскаваных падчас ператрусаў на кватэрах «маладафронтаўцаў» друкаваных матэрыялах, а таксама на раздрукоўках тэлефонных размоваў і аўдыёзапісе сходаў 29 верасьня 2006 г., 25‑га, 29 студзеня, 1, 4 лютага 2007 году. З.Хведарука, абвінавачвалі ў тым, што ён кіраваў Першамайскай радай МФ, А. Корбана — Партызанскай, А. Янушэўскага — Заводзкай. Б. Гарэцкага — у тым, што ён быў прэс‑сакратаром арганізацыі, Насту Палажанку, што яна ачольвала арганізацыйны аддзел МФ.
Мэтай жа дзейнасьці «Маладога фронту», на думку абвінавачваньня, ёсьць захоп беларускай улады шляхам масавых вулічных акцыяў.
Алег Корбан заявіў, што ён ужо не зьяўляецца сябрам арганізацыі — калі ўступіў у сілу артыкул 193, ён напісаў заяву аб выхадзе з МФ. Алег Корбан заявіў, што зьяўляецца старшынёй Партызанскай рады АГП.
Былі заслуханыя паказаньні сьведкаў. На суд зьявілася ўсяго сямёра зь 19 выкліканых. Авацыі прысутных сарваў 13‑гадовы Мікіта Броўка, які адразу адмовіўся даваць якія‑небудзь паказаньні.
Пасьля таго, як былі выслуханыя сьведкі, па хадайніцтве З.Хведарука, суд абвесьціў перапынак на абед. На ганку суду са словам выступіў А.Мілінкевіч, які сказаў, што ў знак салідарнасьці ўступае ў Малады Фронт і заклікаў усіх прысутных зрабіць тое ж самае.
Пасьля перапынку судзьдзя Аніскевіч прызнаў, што разгляд аўдыёзапісаў сходаў немагчымы, бо на іх не было адпаведных санкцый і экспэртызы. Адвакаты адразу ж падалі хадайніцтва аб спыненьні справы, аднак судзьдзя сказаў, што пакуль немагчыма разглядаць гэтае хадайніцтва.
Былі зачытаныя паказаньні трох сьведкаў, якія не змаглі зьявіцца на суд. Былі зачытаныя сьведчаньні былога намесьніка П. Севярынца Сержука Лісічонка, у якіх было напісана, што ён «сышоў з Маладога Фронту, бо не хацеў больш займацца фантомнымі глупствамі».
Далей пачаліся судовыя спрэчкі. Адвакаты абвінавачаных настойвалі на тым, каб спрэчкі праходзілі заўтра, але судзьдзя адхіліў гэтую прапанову. Падалося, што ён хоча скончыць працэс за адзін дзень.
Урэшце, пракурор Міхонская ў сувязі з тым, што «Малады фронт» не ўяўляе сабой вялікай небясьпекі грамадзтву», запатрабавала аштрафаваць Хведарука, Гарэцкага, Янушэўскага і Корбана на 500 базавых велічынь (7 200 даляраў). Для Насты Палажанкі як непаўналетняй выкарастаць «прымусовыя меры выхаваўчага характару». Заля з палёгкай уздыхнула.
У апошнім слове Зьміцер Хведарук сказаў, што ў гэты момант да справы «Маладога фронту» прыкаваная цікавасьць усяго сьвету, таму залікаў судзьдзю яшчэ раз падумаць перад тым, як выносіць прысуд.
Амаль усе былі перакананыя, што працэс скончыцца ў адзін дзень, і судзьдзя зачытае прысуд ужо ў панядзелак, аднак у справе быў абвешчаны перапынак. На ганку суду юнакоў сустракалі як сапраўдных герояў.
Прысуды аб’явяць заўтра а 15:00.
Паводле Нашай Нівы Фота: buntby.com, Юлія Дарашкевіч, радыё Свабода
Рух супраціву БУНТ выказвае шчырую салідарнасць маладафронтаўцам і заклікае ўсіх беларусаў прыйсці заўтра к 15 00 да будынку суда (Лагойскі тракт, 3).













Каментарыі (16)
29.05.2007 01:47
Прышпільныя маечкі! (Добра, што младафронтаўцам дадуць штрафы, адна пазітыўная рэч ў гэтай справе). Трымаймася! Жыве Беларусь!
29.05.2007 02:25
Конечно хорошо что не дали реальные сроки...но такие штрафы, ни за что, откуда у ребят и их родителей такие деньги... Если только мы поможем... поэтому предлагаю акцию, собираем деньги ребятам из МФ на то что бы выплатитть штраф...
29.05.2007 09:18
1) я не магу зразумець, адкуль узятая такая завоблачная лічба ў 500 базавых велічынь? мо' трэ' працягваць змаганьне за справядлівасьць, аспрэчваць прысуд? хаця б каб суму штрафу панізіць...
2) як вы ставіцеся да разгортваньня шырокай кампаньні па зьбіраньню грошай у сьвеце і сеціве, падобнай як у справе Дзяніса Дзянісава, для вышэйназваных маладафронтаўцаў?
29.05.2007 11:05
Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў да суда. Бунтаўцам асабліва дзякуй!
Трэба ўсім яднацца. Няхай будзе шмат моладзвых арганізацый, але ж на маю думку, павінен быць адзіны Рух, да якога далучаліся б розныя людзі, не партыйныя, а проста сумленныя людзі, жадаючыя перамен. Такі Рух
і Ўтварае Мілінкевіч - гэта РУХ "За свабоду" . "Малады Фронт" падтрымлівае гэты Рух і Мілінкевіча. Падтрымайце і вы. Далучайцеся да Руху "Да Свабоду". Толькі разам мы знішчым лукашэнкаўскую заразу. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Жыве Беларусь!
29.05.2007 11:15
хм... во-первых никакого движения "за свободу" вроде бы толком и нету, во-вторых людей в это движение милинкевич привлекает за счет других организаций, надо стараться новых людей привлечь, а не создавать свое движение за счет переманивания, и в третьих ему введь никто не мешает работать, пускай создает движение, разрабатывает программу, координируется с другими организациями... работы - необъятное количество... только не надо пытаться подмять все под себя и быть единым...
29.05.2007 13:05
2 Войша Мілавід:
наколькі я ведаю, зараз ідуць перамовы з заходнікамі і вясною, каб дапамаглі аплаціць. мяркую, праблем не будзе. калі будуць - дапаможам усім светам патрохі.
29.05.2007 13:15
2 Тацяна:
жыве вечна!!
што тычыцца руху "За свабоду!", лічу, што адзінае ў ім добрае - граматна падабраная назва. працаваць разам - не значыць кудысці ўступаць. гэта значыць рабіць адну справу на адзін вынік, каардынаваць свае дзеянні, працаваць супольна, не цягнучы коўдру туды-сюды.
аб'яднанне дзеля аб'яднання - гэта не па-нашаму.
упэўнена, што БУНТ будзе эфектыўней працаваць без розных ярлыкоў.
вынік у працы МФ ёсць. у Бунта ёсць. выніку працы За свабоду я не бачу.
а заклік аб'яднацца пад крыламі нашага анёла-мілінкевіча не ўспрымаю.
мне як вольнаму чалавеку пастух ("бацька", "фюрэр") не патрэбны.
29.05.2007 16:58
всех этих тварей расстрелять вместе со всеми здесь присутствующими
29.05.2007 17:37
2 надо:
Вы-ж гэтаксама "здесь присутствующий".
Ласкаво просімо да сьценачкі, забейце сябе аб яе, дый лічыце, што ваш асабісты прысуд БУНТ! "привёл в исполнение"...
29.05.2007 17:42
http://svaboda.org/articlesfeatures/poli... "...асуджаныя на працягу месяца пасьля ўступленьня прысуду ў законную моц павінны выплаціць суму накладзеных на іх штрафаў. Калі гэта ня будзе зроблена, суд можа накіраваць асуджаных на грамадзкія працы..."
Цікава, як аплочваюцца "грамадзкія працы"? :)
Колькі трэ' гандурасіць, каб аплаціць мільён і з хвосьцікам рублёў?
29.05.2007 19:46
Разам!!! Шаноўнае спадарсва! Вынікі суду над М.Ф. гэта НАША перамога! Бо спачатку ім пагражала па 2 гады... А учора ужо толькі штраф у 500 базавых! А сёння і таго менш! Хведаруку 40, а Корбану 30 базавых! гэта значыць толькі адно... Рэжыму прыходзіць КАНЕЦ!!!
І таму нам трэба яднацца, трэба быць салідарнымі і тады мы пераможам!
P.S. Сам я з руху "За свабоду", але мне няма розніцы з якой чалавек арганізацыі ці суполкі. Я гатоў дзейнічаць з усімі тымі, погляды якіх падтрымліваю. Таму прапаную больш цесна дзейнічаць усім моладзевым арганізацыям.
30.05.2007 20:24
2 Gyzik-Rock
Давно пора объединяться!! А сейчас как раз тот момент,когда люди из всех организаций должны нанести как можно больше ударов (дерзких ударов) по власти! РАЗАМ НАС БАГАТА!
01.06.2007 07:23
режим как раз сейчас набирает силу,если вы этого не замечаете,то все вы лопухи
05.06.2007 12:47
Tana ,jesc praca.ale hetu dejnasc my ne velmi pijarym!
05.06.2007 14:02
2 hesh:
калі гэта мне было адрасавана, то давай звязвацца - скайп, мыла, ася.
07.06.2007 18:17
...Pospehau i zdarouja,a tam i astatniae budze!!!Ale tolki ne rasslabliajcesa nakont tago shto rezhymu kanec uzho...Navat kali tak,perad kancom byvae aposhni vybuh vialikaj energii i aktyunasci.Tak shto ne papadzicesia pad razdachu...
Дадаць каментарый