13:34 16.04.2008

БУНТ-Бабруйск: распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі па "справе 14-ці"

15 красавіка ў Бабруйску актывісты БУНТ'у правялі Дзень інфармацыйнай кампаніі. Акцыя праходзіла каля гандлёвых цэнтраў "Марка" і "Айсберг".

Былі распаўсюджаныя ўлёткі і газеты з інфармацыяй аб судовым працэсе па "справе 14-ці", які распачаўся сёння ў Менску. Таксама бунтаўцы мелі пры сабе шарыкі з надпісамі "Свабоду Андрэю Кіму!" і сайтам руху, якія пасля сканчэння акцыі былі прывязаныя да дзьвярэй крамаў.

Людзі з ахвотаю бралі інфармацыйныя матэрыялы. На жаль, фактычна ніхто з іх да гэтага часу не ведаў аб існаванні ў Беларусі палітвязняў, што гаворыць аб неабходнасці правядзення ўзмоцненай кампаніі па распаўсюдзе праўдзівай інфармацыі, перадусім у рэгіёнах.

Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў.

Фотаздымкі:

Каментарыі (4)

# Косьцік
16.04.2008 13:36

малайцы, але фоткі кепскія, трэба якасьней і больш!

# Кацярынка
16.04.2008 19:54

фотки действительно не очень, но сам факт и процесс. и подчерк знакомый...)

# алекс
16.04.2008 22:14

Пора это бляццкое балота под назвай Бабруйск поднять немного до уровня райцентра. Сколько литературы уже нами роздано, сколько уже пробито голов о том что-такое хорошо, а что-такое плохо. А они все-равно- мое дерьмо, оно и есть мое дерьмо. Но будем и далее пытаться. Молодцы Бунтари.Жыве Беларусь

# Агент
17.04.2008 00:21

Молодцы! Очнулся мой родной гороод... наконец-то.

Дадаць каментарый