16.04.2008
У Маскве адбылася акцыя салідарнасці

Сёння ў Маскве расейскіх моладзевых арганізацый ("Оборона", "Смена" і іншыя) разам з прадстаўнікамі беларускага зямляцтва, сярод якіх былі і актывісты БУНТ'у, правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ўдзельнікамі працэсу па "справе 14-ці".
Ля амбасады РБ была ўсталяваная жалезная клетка, сімвалізучая лукашысцкую турму, унутры якой сядзела дзяўчына з бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Затым пікетоўцы, скандуючы "Жыве Беларусь!" "вызвалілі" нявольніцу. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты з выявамі зніклых апанентаў рэжыма і беларускіх палітзняволеных, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі.
Падчас акцыі адбыўся невялікі эксцэс: супраціўнікі міліцыі хацелі затрымаць аднаго з удзельнікаў акцыі, аднак агульнымі намаганнямі пратэстоўцы адбілі яго.
Таксама сёння ў Маскве было заяўлена аб стварэнні грамадскай ініцыятывы "Салідарнасць з Беларуссю".
Відэа з акцыі:
Фота і відэа: oborona.org









Каментарыі (1)
17.04.2008 19:45
Дзень Салідарнасці /Варшава 16.04.2008/ Dzień Solidarności
http://youtube.com/watch?v=E6tOtwpG4N8
Дадаць каментарый