16:32 27.04.2008

БУНТ-Баранавічы: акцыя ўшанавання памяці ахвяр сталінізму

Актывісты БУНТ'у з Баранавіч разам з іншымі мясцовымі прадстаўнікамі дэмакратычнага руху добраўпарадкавалі месца былой турмы НКУС “Крывое кола”. У 1992 годзе на гэтым месцы быў усталяваны Крыж памяці сталінскіх ахвяраў.

Актывісты прыбралі тэрыторыю ад смецця, пасадзілі кветкі вакол крыжа, зрабілі шпакоўні для птушак. Напрыканцы супольна праспявалі беларускі гімн "Магутны Божа".

Як сцвярджае баранавіцкі пісьменнік Аляксандр Татаранка ў сваёй кнізе “Недазволеная памяць” у 2-х турмах г. Баранавічы “Амерыканка” і “Крывое кола” 22 чэрвеня 1941 года было растраляна каля 5 тысяч беларусаў.

Фота milinkevich.org

Фотаздымкі:

Каментарыі (2)

# МАРАКОЎ
27.04.2008 16:40

МАЛАЙЦЫ, ДОБРУЮ СПРАВУ ЗРАБІЛІ! ЦУДОЎНА, ШТО ВЫЙШЛІ НА КАНТАКТ З МЯСЦОВЫМІ ПРАДСТАЎНІКАМІ ІНШЫХ СУПОЛАК! БО "МАЛАДЫ ФРОНТ" У ГОРАДЗЕ НІ З КІМ НЕ СЯБРУЕ.

# Vojša Milavid
27.04.2008 20:10

http://za-svabodu.org/mt/t.pl?entry=914

Дадаць каментарый