16:52 27.04.2008

Чарнобыльскі шлях 2008 у Нью-Йорку

26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў. На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр КПХ-БНФ Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк распавёў пра трагедыю 1986 года і яе наступства, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.

Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое, што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.

Паводле belmov.org

Фотаздымкі:

Каментарыі (1)

# Виталий
11.07.2008 17:25

и какое отношение эти Нью-йоркские господа имеют к черноболю?

Дадаць каментарый