00:01 26.02.2008
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Аляксандрам Казуліным

Учора ў Вільні актывісты Саюзу сацыял-дэмакратычнай моладзі Літвы правялі акцыю салідарнасці са зняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным, якому, насуперак усім беларускім і чалавечым законам, не даюць прысутнічаць на пахаванні жонкі Ірыны.
Удзельнікі правялі пікет каля амбасады Беларусі ў Літве, трымалі ў руках плакаты па-беларуску і па-літоўску "Свабоду Казуліну!". Каля амбасады яны пакінулі кветкі і запаленыя свечы ў памяць аб Ірыне Казулінай.







Дадаць каментарый