11:17 30.07.2008
Акцыі

Вывешванне нацыянальных сцягоў у Берасці

Учора ў Берасці моладзевыя актывісты зладзілі чарговую акцыю - на вышцы пры ўездзе ў горад быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

На працягу трох дзён: 26, 27 й 29 ліпеня ў горадзе вывешвалася нацыянальная сымболіка. Хваля актыўнасці моладзевых структураў прысвечана святкаванню Дня Незалежнасці.

Фотаздымкі

10:45 28.07.2008
Акцыі

Конкурс патрыятычных малюнкаў у Салігорску

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны угодкам прыняцьця дэклярыцыі аб незалежнасьці Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны.

Атмасфэра была сьвоточнай: музыка, усьмешкі, таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі - тое, што робіцца адметнасьцю

Фотаздымкі

09:04 28.07.2008
Акцыі

Акцыя у Бабруйску: “Са святам, паўнагадовая Беларусь!”

Учора ў Бабруйску актывісты руху “БУНТ” правялі сьвяточную акцыю “Паўнагадовая Беларусь - Час Быць Самастойнымі!”.

На ўездзе ў горад, на мосце, актывістамі быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Пад час вывешчання сцягу кіроўцы аўтамабіляў сігналілі ў падтрымку.

Таксама былі распаўсюджаны ўлёткі і налепкі з віншаваннем.

Фотаздымкі

17:28 22.07.2008
Акцыі

Павіншуй Андрэя Кіма са сьвятам 27 ліпеня!

18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы.

00:22 17.07.2008
Акцыі

Акция "Стоп террор!"

Вчера днём молодёжные активисты принесли к сданию КГБ мешок с пустыми коробками из-под сока. На них, также, как и на мешке, были надписи "вещдок". А на тротуаре у входа в КГБ появилась надпись "Стоп террор!".

"Несмотря на заверения президента о том, что оппозицию не будутпреследовать в связи с недавними взрывами, репрессии сильно возросли. Абсурдность таких действий заключается в том,

Фотаздымкі

23:40 16.07.2008
Акцыі

У Вільні адбылася акцыя ў падтрымку затрыманых па справе аб выбуху актывістаў апазіцыі

Сёння ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі апазіцыі па справе аб выбуху 4-га ліпеня ў Менску.

Ля амбасады Беларусі маладыя людзі, сярод якіх былі актывісты БУНТ'у, МФ і студэнцкага аб'яднання ЕГУ "Студальянс", зладзілі перфоманс. Маладзёны, пераапранутыя ў супрацоўнікаў КДБ, "затрымалівалі" і "абшуквалі" студэнтаў, які трымалі дома пустыя пачкі ад соку, падручнікі па хіміі, гайкі і балты.

Фотаздымкі

20:55 14.07.2008
Акцыі

Акцыя салідарнасці разагнаная спецназам

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня.

У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў.

Фотаздымкі

12:57 07.07.2008
Акцыі

Новы сюжэт БТ: Касіць як апазіцыя! +Відэа

Хутка выбары, і шэдэўры БТ вылятаюць з хуткасцю ракеты. У новай "Панараме" сюжэт пра апазіцыйную моладзь, якая "косіць" ад войска. Сасім, Вячорка, Каліта, Корбан ды іншыя - прычыну адкосу кожнага раскладваюць па паліцах. У сітуацыі "алкаголіка Корбана" БТшнікі, насуперак заканадаўству РБ, здымаюць яго асабістую медыцынскую справу. Іншага ад іх чакаць не прыходзілася, а вось Алег з лёгкасцю мог бы падаць у суд і выйграць справу. Выйграць - у любой цывілізаванай краіне...

17:28 04.07.2008
Акцыі

Заява ў сувязі з выбухам 4-га ліпеня ў Менску

Актывісты моладзевага руху супраціву БУНТ выказваюць шчырыя спачуванні пацярпелым у выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці ў Менску.

Мы заяўляем, што катэгарычна асуджаем дзеянні тых, хто здзейсніў гэты жахлівы тэракт і рашуча выступаем супраць любых гвалтоўных дзеянняў.