12:57 07.07.2008

Новы сюжэт БТ: Касіць як апазіцыя! +Відэа

Хутка выбары, і шэдэўры БТ вылятаюць з хуткасцю ракеты. У новай "Панараме" сюжэт пра апазіцыйную моладзь, якая "косіць" ад войска. Сасім, Вячорка, Каліта, Корбан ды іншыя - прычыну адкосу кожнага раскладваюць па паліцах. У сітуацыі "алкаголіка Корбана" БТшнікі, насуперак заканадаўству РБ, здымаюць яго асабістую медыцынскую справу. Іншага ад іх чакаць не прыходзілася, а вось Алег з лёгкасцю мог бы падаць у суд і выйграць справу. Выйграць - у любой цывілізаванай краіне...

Самае дзіўнае, што ў прыклад усім паставілі апазіцыянера з Гомеля Жалезнячэнку, які ўжо каторы месяц топча боты. Спачатку Зміцер выступае супраць саюзу з Расеяй, а затым карцінка Жалезнічэнкі ўжо з войска: “А вот тот же самый Дмитрий, только спустя 5 месяцев в армии. Вполне вменяемый человек. Служит исправно. Исполнительный. Тепло отзывается об армии. Особенным себя не считает. И главное, понимает,что Конституцию надо исполнять и служба в армии - это обязанность. По отзывам сослуживцев по исполнению беларуских песен ему нет равных». Ды і сам Зміцер у камеру выказвае думку, што касіць не трэба...

«К сожалению, подобных примеров в рядах протестной молодёжи немного… Активисты бегают от военкомов как дети. Отсиживаются от призывов в Вильнюсе и в Варшаве». Глядзіце далей відэа!


Уступ вядучага:

Сасім - злосны ўкланіст:

Алкаголік Корбан:

Хворы Франак Вячорка:

Давольны службаю Жалезнячэнка:

Неадукаваны Каліта:

Відэа прадастаўлена ibelarus.net

Каментарыі (7)

# Янка
07.07.2008 13:11

Жалезнячэнка сапраўды выглядае дзіўна! Мабыць яго там пічкаюць проціапазіцыйнымі пігулкамі.

# Kan100n10
07.07.2008 14:24

Я вот случайно посмотрел этот сюжет. Железный действительно произвёл странное впечатление. Но с другой стороны , я думаю бтшники могли скомпилировать всякого. Человек попал в армию и глупо уже дёргаться --он действительно будет служить и докажет, что он честнее -- и даже когда его отправляют не по закону -- он остаётся человеком.
А в целом. -- Я в этом году тоже проходил мероприятия призыва. Меня спросили в военкомате:
-"Почему вы не хотите служить в армии?
Я в ответ
- У вас есть сын?
-Да.
- Вы хотите , чтобы он служил в армии?
Дама промолчала. На этом наш разговор закончился.

# Назіральнік
08.07.2008 23:52

А як думаеце, спадар Корбан насамрэч такі прапойца, ці гэта БТэшныя штучкі?

# zmagarka
09.07.2008 09:30

2 Назіральнік:

пра Корбана сказаць нічога не магу, аднак ведаю, што закос пад алкагольную залежнасць - адзін з самых распаўсюджаных сярод прызыўнікоў.

# Марыя з Менску
15.07.2008 21:49

якраз на гэты выпуск патрапіла. З БТ мне смяяцца хочацца... Усё куплена, усё продана... Хаця тут плакаць трэба.. Часам яны такія рэпартажы робяць... А хто-небудзь ведае падрабязнасці аб аб высланай павестцы на беларускай мове? я не так даўно аб гэтым даведалася, гавораць, што там было аж 16 памылак!

# zmagarka
15.07.2008 23:28

2 # Марыя з Менску

так, гэтая павестка была дасланая пашы батуеву з салігорску. магу знайсці скан, калі трэба.

# Марыя з Менску
16.07.2008 20:23

# zmagarka
Буду вельмі ўдзячна! Цікава вельмі, як жа яны там напісалі...знайдзіце калі ласка, вось мой адрас xalesik@mail.ru

Дадаць каментарый