20:55 14.07.2008

Акцыя салідарнасці разагнаная спецназам

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня.

У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да дэмакратычных актывістаў.

Амаль на самым пачатку акцыі дэманстрантаў выцесьнілі з Кастрычніцкай плошчы і павялі вуліцай Янкі Купалы ў бок Багдановіча. Людзям, якія падыходзілі на Кастрычніцкую плошчу пазней за 18 гадзін, не давалі далучыцца да дэманстрацыі пратэсту. Міліцыянты моцна штурхалі людзей. Анатоля Лябедзьку спецназаўцы павалілі на падлогу і пачалі біць нагамі, у яго зафіксаваныя медыкамі гематомы ног і жывата.

ЦІкава, што ўвесь час калёну суправаджалі двое асобаў блізкаўсходняй зьнешнасьці, якія ўвесь час выкрыквалі лёзунгі, крычалі дэманстрантам, што яны ўсе “прадаліся ЗША”, “служаць Бушу” і падобнае.

На скрыжаваньні вуліцы Варвашэні і Багдановіча каля казіно “Белая вежа” дэманстранты і спэцназаўцы раптам убачылі пусты пакет з-пад соку, і гэта выклікала сьмех і ў адных і ў другіх.

Урэшце пачуўся загад – нікога не затрымліваць. Спачатку дазволілі сысьці з натоўпу Віктару Івашкевічу, а потым далі разыйсьціся іншым дэманстрантам.

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў заявілі, што пасьля гэтага адбудзецца паседжаньне Палітрады, дзе будзе вызначана – ці варта наагул ісьці на выбары і ў якой якасьці.


Відэа:


Фота Хартыя'97, Наша Ніва, Баймедыа

Фотаздымкі:

Каментарыі (3)

# uladz
15.07.2008 00:34

3-я фотка зверху й 2-я знізу - гэта ж сапраўдныя зэкі на выгуле. Шкада, 2-я зьмена была, не пабачыў жыўцом.

Слон, Павал і Сяржук - з вызваленьнем! Астатнія - трымайцеся, сябры!

# Международный Гаагский Суд
16.07.2008 15:14

Всё в прежнем духе "режима", а оппозиционеры что не знали какой будет результат, чтобы действительно действовать, нужно обращаться в Международный Гаагский Суд, ДАВНО ПОРА!

# zeki walk on the street
16.07.2008 15:19

2-ая, особенная 5-ая фотка сверху и 2-ая снизу действительно, зэки на выгуле только посмотреть!

Дадаць каментарый