23:40 16.07.2008

У Вільні адбылася акцыя ў падтрымку затрыманых па справе аб выбуху актывістаў апазіцыі

Сёння ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі апазіцыі па справе аб выбуху 4-га ліпеня ў Менску.

Ля амбасады Беларусі маладыя людзі, сярод якіх былі актывісты БУНТ'у, МФ і студэнцкага аб'яднання ЕГУ "Студальянс", зладзілі перфоманс. Маладзёны, пераапранутыя ў супрацоўнікаў КДБ, "затрымалівалі" і "абшуквалі" студэнтаў, які трымалі дома пустыя пачкі ад соку, падручнікі па хіміі, гайкі і балты. Гэтай акцыяй удзельнікі хацелі паказаць усю абсурднасць так званага расследавання справы аб выбуху, калі ўлады, замест таго, каб шукаць сапраўдных злачынцаў, кідаюць у турмы не толькі палітычных апанентаў, але і звычайных людзей, якія п'юць дома сок.

Моладзь трымала плакаты па-беларуску і па-літоўску "У вас ёсьць балты і гайкі? Вы п'еце сок? Тады мы прыйдзем да вас!". Мінакам раздаваліся ўлёткі з праўдзівай інфармацыяй аб апошніх падзеях у Беларусі.

Таксама ў амбасаду Беларусі была перададзена петыцыя са словамі абурэння дзеяннямі ўладаў. Тэкст петыцыі:

"Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем ад беларускага ўраду правесці шчыльнае расследаванне па факту выбуху 4-га ліпеня ў Менску і пакараць сапраўдных вінаватых, а не выкарыстоўваць гэты жахлівы тэракт як апраўданне новай хвалі рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных актывістаў падчас выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Мы патрабуем ад ураду Беларусі неадкладнага вызвалення актывістаў апазіцыі, затрыманых па справе аб выбуху:

Антона Койпіша,
Ігара Корсака,
Сяргея Чыслава,
Міраслава Лазоўскага,
Віктара Ляшчынскага,
Іллі Богдана,
Таццяны Пікун.

Мы патрабуем ад беларускага ўраду адкрытага правядзення расследавання, дакладнай інфармацыі аб колькасці затрыманых па справе аб выбуху, выстаўленых супраць іх абвінавачаннях, стане здароўя і ўмовах утрымання.

Мы заклікаем Надзвычайнага i Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзіміра Несцеравіча Дражына зрабіць усё ад яго залежнае, каб у краіне працаваў закон, а не палітычны заказ".


Акрамя таго, вечарам у цэнтры Вільні прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі і журналістамі. Людзі палілі свечы, былі распаўсюджаны інфармацыйныя матэрыялы аб зніклых у Беларусі.

Фотаздымкі:

Каментарыі (16)

# Диверсант
17.07.2008 00:05

Катя на фото зашла будто на вечерину, а не на обыск :=)))))
А вот народ в камуфляже гармонируют с черным цветом гбшников, такое чувство что вроде из одной банды ;=)

# ГБэшнік))
17.07.2008 00:44

ага)) стараліся))

# Scooter
17.07.2008 08:13

:) +1

# Юра
17.07.2008 10:06

Танюха здорово! Ты чего-то грустная последнее время! Надеюсь, Койпиша скоро выпустят (и остальных). Акция понравилась, видно что и работнику посольства тоже понравилась ;)

# Беларус из Могилева
17.07.2008 10:28

Власти до того обнаглели, что вправду страшно дома сок пить! Речи не может идти о каких-то складах листовок или национальном флаге на стене в своей комнате, страшно жить! Мне 22 года, работаю-учусь, не бомжую, особо не дурак, что-то понимаю в политике, но реально страшно за завтрашний день, за брата, родителей. Вот в чем виноват Койпиш или тем более Богдан, он же вообще культурой в основном как я знаю занимался ("Моладзь БНФ")? Пацанчики простые, а сейчас реальная опасность что на года три попадут в колонию. Но кто-то же должен бороться с режимом даже в такой ситуации. У кого есть ХОРОШИЕ фотографии Койпиша скинте сюда ссылки, пожалуйста. Надо клеить его портреты на стену, Могилев тоже небезразличен.

# zmagarka
17.07.2008 11:39

2 Юра:

ну прывіт. ды не сумная, але сур'ёзная. таксама спадзяюся, што іх выпусцяць.

# Вадзім
17.07.2008 12:10

Малайцы, сябры, што не забываеце хлопцаў! Але ў самой Беларусі мала актыўнасці ў падтрымку.

# Пятрас
17.07.2008 14:11

Знакомыя твары!
Прывітаньне ад мясцовага жыхара!
Дарэчы, а паліцаі літоўскія на вас не наехалі?

# zmagarka
17.07.2008 14:16

2 Пятрас:

прывіт, пятрас! адказ: yes.

# univers
17.07.2008 18:14

В Беларуси мало активности в поддержку потому что народ Беларуси не информируется о таких событиях в белорусских СМИ вообще, откуда могут знать люди о таких задержаниях, митингах, шествиях и прочих акциях, второе, белорусский народ озабочен зарабатыванием денег, т.к. на работах платят сущие гроши, люди ищут после работы дополнительный заработок, им просто некогда всем интересоваться

# Westlife
17.07.2008 18:15

Молодцы, конечно, ребята, так держать!

# West
17.07.2008 18:17

Когда же наконец настанет время, когда такой ужасный "режим" исчезнет, и когда Беларусь станет жить как Европа?

# Lenk0 Yan
17.07.2008 21:09

Прыгожа атрымалася. Толькі вось чаму на плакаце - па-беларуску, а КГБ па-расейску? Ну да я напэзна прыдзіраюся, прафесійнае :)
І сямейнае фота прыгожае, малайцы!

# zmagarka
17.07.2008 21:26

2 Lenk0 Yan:

пра кдб так спецыяльна задумана. гэта ж брэнд.

# Войша Мілавід
18.07.2008 18:34

Возь жа-ж пейсакі! Пра БУНТ - ані слова!
http://www.charter97.org/be/news/2008/7/...

# Войша Мілавід
18.07.2008 18:50

Хартыя перадрала МФ-аўскі артыкул цалкам, за выняткам усяго аднаго слова - БУНТ!
http://mfront.net/article.php?1206.255

Дадаць каментарый