17:28 22.07.2008

Павіншуй Андрэя Кіма са сьвятам 27 ліпеня!

18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы. 18 год таму і падумаць ніхто не мог, што гэтае свята ім давядзецца спраўляць у напаўпадпольных умовах, пад пагрозай 342 крымінальнага артыкулу. І тым не менш, гэта яшчэ не довад, каб не святкаваць.

Я прапаную напісаць сьвяточныя лісты палітвязьню Андрэю Кіму!

"Он сам сам ещё недавно устраивал акции поддержки политзаключённых, посылая им рождественские открытки, и вот теперь тёплые слова "с воли" очень нужны ему самому"...

За кратамі цяжка адчуць галоўнае, што павінна быць у чалавека, асабліва у светлыя калядныя дні, — надзею. Але менавіта там, у вязніцах і калоніях, надзея надзвычайна патрэбна. Каб выжыць, каб адчуць сябе чалавекам. – пісаў Андрэй Кім.

Гэта так лёгка — падпісаць паштоуку! Гэта так шмат — падарыць надзею! Усяго толькі некалькі цёплых словаў. Напішы іх з намі!

213807, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ИК-2, Андрэю Кіму.


Алесь Снег

Каментарыі (1)

# Артур
24.07.2008 22:11

Я ўжу адправіў!!

Дадаць каментарый