20:52 16.06.2008

Акцыя ў дзень нацыянальных культур у Гародні

Падчас рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што адбыўся на выходных, гарадзенскія актывісты праінфармавалі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства пра сапраўднае становішча ў краіне ў галіне эканомікі і развіцця нацыянальнай культуры.

Маладзёны раздалі некалькі соцень улётак з тэкстам артыкулу Севярына Квяткоўскага "Краіна гастрабайтэраў". Таксама ў нядзелю наведвальнікаў фестывалю вітаў драўляны помнік князя Вітаўта з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам - фактычна забароненым у Беларусі.

Каментарыі (6)

# 1-1
16.06.2008 21:08

+1. І Квяткоўскага папіарылі.

# 821488
17.06.2008 02:25

а што за дужа гарная дзеўчына ў ружовых штанцах????

# Poison
17.06.2008 10:36

Таки можно подумать, что так уже и "вітаў помнік з бел-чырвона-белым сцягам", совершенно очевидно, что, на несколько секунд, необходимых для фотогрфирования, повесили и держат. Если уже делать имитацию, так хотя бы прикрепили и стали рядом.

# Кася
17.06.2008 10:40

Спадар 821488, гэта студэнтка з Горадні :-)

# Кася
17.06.2008 10:42

Нехта Poison, ну і пасмяшылі з Вашай ментоўскай логікай. Па сабе судзіце? Дык не ўсе такія крывадушныя, як вы і іншыя вашыя супрацоўнікі.

# 821488
17.06.2008 12:11

2 Кася
а можна з ёю пазнаёміцца??

Дадаць каментарый