00:53 17.06.2008
Берасце: затрыманні бунтаўцаў у дзень Салідарнасці

Учора вечарам у Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
Міліцыя, таксама традыцыйна, выконвала месячны план па лоўлі злачынцаў: падчас акцыі былі затрыманыя 4 актывісты БУНТу. Сяргея Срэднікава, Івана Стасюка і дзвюх дзяўчын праз некалькі гадзінаў адпусцілі з аддзялення міліцыі без складання пратаколаў. Таксама быў затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Скрабец.
Івана Стасюка сёння а 10-й раніцы чакае суд (распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных).





Каментарыі (4)
17.06.2008 01:05
Ваня і іншыя калегі! Наступным разам не трапляйцеся ;-)
17.06.2008 09:07
Пэўна, тутака нейкая памылка.
Напісана-ж, Стасюка адпусьцілі без складаньня пратаколу.
Мо' маецца на ўвазе суд над Скрабцам?
17.06.2008 10:38
2 Vojša Milavid:
памылак тут няма. Івана судзяць за распаўсюд друкаванай прадукцыі (налепкі). як напісана ў артыкуле, за акцыю Салідарнасці пратаколаў не складалі. адно перапісалі дадзеныя.
17.06.2008 15:48
=admin= нам паступіла такая інфармацыя непасрэдна ад берасцейскіх.
Дадаць каментарый