11:54 19.06.2008
Акцыя ў Берасці: "Жывы шчыт"

Акцыя супраць ментаўскога самавольства адбылася ўчора ў Берасці. Моладзевыя актывісты выйшлі на адну з самых ажыўленых вуліц горада і разгарнулі расцяжку “"Живой щит: ГАИ оправдали, потерпевших обвинили".
Маладзёны прастаялі каля 20 хвілінаў, пасля чаго патруль міліцыі затрымаў двух удзельнікаў акцыі - актывіста БУНТ'у Івана Стасюка і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Скрабца. Праз некаторы час іх вызвалілі без складання пратаколаў.
Пратэст юнакоў выклікала адмова пракуратуры распачаць крымінальную справу ў адносінах да супрацоўнікаў ДАІ па вядомай справе "Жывога шчыту". Тады, каб спыніць п'янага кіроўцу, міліцыянты загадалі іншым кіроўцам утварыць на шашы заслону. У аварыі некалькі чалавек атрымалі цяжкія пашкоджанні, у тым ліку і дзеці. У выніку саміх пацярпелых абвінавацілі ў стварэнні аварыйнай сітуацыі... Сёння па гэтай справе распачаўся суд.
Фота jeans-by.com








Каментарыі (3)
19.06.2008 12:13
добра вам у Брэсце - амаль заўжды з мусарак адпускаюць.
20.06.2008 00:43
Каб дабро з кулакамі было,
І валодала боксам пры гэтым,
То ўсё роўна б не перамагло
Зло, што любіць хадзіць з пісталетам…
Вось каб мела дабро аўтамат,
Тады б шанцаў было ў яго шмат.
Анатоль Цыркуноў
25.06.2008 16:43
МОЛОДЦЫ! СМЕЛЫЕ РЕБЯТА! ТАК ДЕРЖАТЬ!
Дадаць каментарый