00:01 27.06.2008

Выйшаў дапаможнік па правах студэнтаў

Нарэшце пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў.

У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў.

Крысціна Карчэўская, кіраўнік праекта, аўтар: «Мы хацелі зрабіць кніжку пазнавальную, яскравую каляровую: візуалізацыя праблем і наглядныя шляхі вырашэння, як у любым падручніку, запамінаюцца хутка і надоўга. Мы не імкнуліся зрабіць даведнік, збор законаў, збор каментароў юрыстаў ці яшчэ чагосці вельмі сур’ёзнага і афіцыёзнага.

Мы хацелі, каб кніжка была цікавай і патрэбнай, каб яе перадавалі з рук у рукі і чыталі «ад коркі да коркі», бо якраз юрыдычных дапаможнікаў такога плану у Беларусі зараз няма.Аўдыторыя студэнтаў – самая зацікаўленая, але і самая крытычная. За даволі кароткі час мы распрацавалі канцэпцыю будучай кнігі і ўжо амаль бачылі яе перад вачыма, ведалі, як дамагчыся той цікавасці, якой мы самі патрабуем ад кніг, што трапляюць нам у рук, бо мы самі студэнты.

Каманда сабралася непрафесійная, кожны ўпершыню быў часткай чагосьці агульнага, вялікага і важнага. Тым не менш, да справы ўсе падыйшлі з імпэтам і адказнасцю. Па выніках плённай супрацы калектыў аўтараў плануе працягваць сваю сумесную дзейнасць».

Аляксандра Аліева, аўтар:«Нарэшце мы трымаем у руках тое, дзеля чаго не спалі ночы! На наш погляд, атрымалася добра: гэткая кішэнная міні-энцыклапедыя для кожнага студэнта. Такую б кніжку ды кожнаму першакурсніку! Дапаможнік выйшаў вельмі абмежаваным накладам, таму спяшайцеся замовіць. Распаўсюд вольны! Звяртайцеся chris.gomel-at-gmail.com.


Калектыў аўтараў

Каментарыі (4)

# Антон
28.06.2008 11:13

А где и как можно получить или купить эту книгу ???
Хотелось бы почитать, проанализировать, сделать свои выводы

# admin
28.06.2008 11:43

2 # Антон:

Распаўсюд вольны! Звяртайцеся chris.gomel /сабачка/gmail.com.

# Funky
29.06.2008 00:04

а чаму гэта я не магу надаслаць на гэтую скрыню?

# admin
29.06.2008 14:06

2 Funky:

яна нармальна працуе...

Дадаць каментарый