11:45 30.06.2008
Іван Стасюк аштрафаваны

Сёння раніцай у Берасці адбыўся суд над затрыманым учора за распаўсюд улётак бунтаўцам Іванам Стасюком. Хлопец атрымаў штраф памерам 70 тысячаў рублёў.
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, які прысутнічаў на судзе, паведаміў, што пры затрыманні Івана міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба: заламалі рукі, заштурхалі ў аўтамабіль, да суда трымалі ў пастарунку.





Дадаць каментарый