20:36 19.03.2008
Акцыя салідарнасці з Тыбетам у Вільні
Сёння ў Вільні ля амбасады Кітайскай рэспублікі адбылася акцыя салідарнасці са змагарамі за вольны Тыбет. У акцыі, акрамя літоўцаў, удзельнічалі і беларусы - студэнты ЕГУ і актывісты БУНТ'у.
Пікетоўцы трымалі ў руках сцягі Тыбету, плакаты "Free Tibet", "Stop terror", інфармацыйныя матэрыялы са звесткамі аб антызаконных дзеяннях кітайскага ўраду ў дачыненні да мірнага насельніцтва Тыбету. Грала тыбецкая музыка.
Супрацоўнікі амбасады з цікавасцю назіралі за акцыяй з вакон, аднак да пратэстоўцаў ніхто не выйшаў. Да амбасадара была накіравана петыцыя з выказваннем абурэння палітыкай Кітая.
Заўтра і ў пятніцу а 12-й гадзіне дня пікет паўторыцца.






Каментарыі (9)
20.03.2008 08:26
http://savetibet.ru/2008/03/20/litva_tib... :)
20.03.2008 10:52
http://nicolaev.livejournal.com/654764.h...
20.03.2008 13:06
Войша, клас!
20.03.2008 15:19
:) Ja rady padaravać siabroŭkie z nahoda Dnia naradžeńnia. :)
Voś by chto jašče na anheĺskuju pieraklaŭ: :)
http://nicolaev.livejournal.com/655014.h...
Kab na anheĺskamoŭnuju versyju sajta źmiaścić i ŭ suśvietny tybet-net daslaci...
20.03.2008 17:19
перапосціў
http://community.livejournal.com/buddhis...
20.03.2008 17:53
full in English :) http://nicolaev.livejournal.com/655531.h...
20.03.2008 18:29
http://community.livejournal.com/buddhis...
20.03.2008 21:52
http://www.svaboda.org/Content/Article/1...
29.03.2008 14:57
http://www.phayul.com/news/article.aspx?...
Ці не буйнейшы тыбецкі інфармацыйны сайт...
Дадаць каментарый