10.05.2008

Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі

9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку.

Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей. Аднак не выклікае сумневу наступнае: 63 гады назад нашыя дзяды перамаглі прынамсі аднаго ворага, які спрабаваў захапіць Беларусь. Яны самаахвярна змагаліся за волю Бацькаўшчыны і будучыню сваіх дзяцей. Яны верылі ў перамогу і перамаглі. І яны мусяць быць сёння прыкладам для нас, бо краіна і цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Ужо ўнутранага ворага - лукашызму. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм!

Фотаздымкі:

Каментарыі (6)

# Бунтар
10.05.2008 10:17

Са святам! За герояў па розныя бакі барыкадаў, якія змагаліся за свабоду нашай Радзімы.

# Vojša Milavid
10.05.2008 11:18

http://community.livejournal.com/by_poli...
http://nicolaev.livejournal.com/714142.h...

# Зніклы
10.05.2008 11:36

На жаль, што такая акцыя толькі ў Бабруйску прайшла. А так малайцы. Са Святам!

# pngvn
10.05.2008 12:45

А вы ім распавядалі пра гэтага ўнутранага ворага? Не? А чаму?

# 1-1
10.05.2008 13:09

# pngvn:

ветэранам не. сам уяўляеш мабыць аб іх стаўленні да палітыкі і ўсяго "такога". не трэба душу мардаваць старым людзям. для іх гора ў жыцці і так хапіла. а вось маладым расказваем. перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм.

# Вадзім
11.05.2008 09:39

Малайцы!!! На жаль у нас ў Баранавічах такога не было!!! Но ў наступны раз, абавязкова зробім!!!

Дадаць каментарый