15.05.2008
Затрыманні падчас акцыі БУНТ'у ў Менску

Сёння прыкладна ў 19 30 падчас акцыі "Ўсе дыктатары аднолькавыя" ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.
Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш. Трэба зазначыць, што людзі вельмі жвава рэагавалі на малюнкі, смяяліся. Адказ "Не падобныя" даў толькі 1 (!) чалавек з паўсотні апытаных.
Таксама бунтаўцы раздавалі ўлёткі, дзе паведамлялася з тэкстам "На вуліцы - 2008 год, але наша краіна ізноў знаходзіцца пад акупацыяй. Толькі ворага ўжо ўнутранага - лукашызму. Не здрадзім жа памяці нашых продкаў. Наш абавязак - вызваліць Беларусь ад дыктатуры. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм! Далучайся да негвалтоўнага супраціву!"
UPD: Суд над затрыманымі адбудзецца заўтра. Ноч затрыманыя правядуць у Цэнтральным РУЎСе ў "абязьянніку".
Заклікаем усіх неабыякавых прыйсці заўтра к 10:00 да будынку суда і падтрымаць нашых паплечнікаў.
UPD2: Глебу Курцову і Яраславу Сцешыку - па 5 сутак арышту. Трэці затрыманы адпушчаны без складання пратакола.





Каментарыі (12)
15.05.2008 19:52
КЛАСНАЯ АКЦЫЯ! Хлопцы і дзяўчаты, трымайцеся.
15.05.2008 22:13
Жыве Беларусь без фашыстаў і сталіністаў! І лукашыстаў!
16.05.2008 00:06
Акцыя - супер! Шкада, што затрымалі:(
16.05.2008 13:52
Павага вам , сябры!
16.05.2008 14:25
2 Kan100n10:
калі ласка, выйдзі ў скайп ці адпішы на эмэйл, што жывы і як што. нешта немагчыма з табой звязацца. дзякуй.
16.05.2008 17:26
Калі ласка адпішыце што будзе рабіцца далей. Мы на берасце хутка далучымся да акцый. Ужо амаль усе падрыхтавалі! Але есць пытанне- як да вас дасылаць інфармацыю на сайт! Спрабавалі адаслаць стацью, але не атрымалась.
[censured by admin: калі ласка, без імёнаў]
16.05.2008 17:52
2 # vojna87:
прывітанне! на bunt@buntby.com. усё павінна даходзіць, сёння прыходзіла свежая пошта. калі што, запасны buntinfo@gmail.com
Воўк таксама ж ведае скайп і асю, і ты дадай. што далей - праз яго. ён далучаны да нашай агульнай канферэнцыі (чат), дзе штодня абмяркоўваюць навіны, праблемы і нашую далейшую дзейнасць. таму абавязкова заводзь скайп і далучышся.
16.05.2008 20:26
2# admin:
Праз некаторы час я набуду ноутбук і адразу далучусь, а зараз у мяне зламался комп і я карыстаюсь інэтам толькі на офісе!!!
17.05.2008 19:57
Grammar: "All dictatorships are identical, only their nations are unhappy"
"itself" perakladaecca jak "jano". Nezrazumela navozhta jano :)
17.05.2008 20:04
"па-свойму", калі дыктатары ідэнтычны, то нацыі па-свойму няшчасны.
18.05.2008 21:35
да убейтесь вы уже
Убили бы пару, сразу бы тупорылые дети заткнулись.
19.05.2008 18:39
Привіт Білорусь!
Головне, що ви боритесь!Боритесь за правду!За свободу!За свою державу БЕЗ ЛУКАШЕНКА!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
БОРІТЕСЬ-ПОБОРИТЕ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Тримайтесь хлопці!Вірю і сподіваюсь, що все буде гаразд!
Україна з вами!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Дадаць каментарый