11:43 30.10.2008
У Курапатах адбылася акцыя памінання ахвяр сталінізму

У Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі, які адзначаецца грамадскасцю 29 кастрычніка, у Курапатах адбылося традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму, паведамляе БелаПАН.
У акцыі прынялі ўдзел каля 30 чалавек — моладзевыя актывісты і прадпрымальнікі, былыя вязні ГУЛАГа і сябры секцыі "Мемарыял" Беларускай добраахвотнай супольнасці аховы помнікаў гісторыі і культуры, а таксама часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур. Яны ўсклалі кветкі да мемарыяльных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакут, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць бязвінна загубленых людзей. На месцы гібелі 52 жыхароў Заходняй Беларусі, расстраляных пасля 17 верасня 1939 года, была адкрытая мемарыяльная таблічка.
Варта адзначыць, што напярэдадні невядомыя знішчылі ў Курапатах сем крыжоў.









Дадаць каментарый