16:10 09.02.2010

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам

Увечары 8 лютага ў Мінску спроба правесці акцыю салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год, закончылася затрыманнем яе ўдзельнікаў.

Прыкладна ў 18 гадзін каля 15 актывістаў маладзёжных апазіцыйных рухаў выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Практычна адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форуме папярэджвалі прысутных аб незаконнасці іх дзеянняў.

Праз 2-3 хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей. Як і раней, невядомыя людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны нават не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі журналістам з дыктафонамі.


Відэа:


Паводле БелаПАН, Нашай Нівы. Фота і відэа - радыё Свабода.

Фотаздымкі:

Дадаць каментарый