15:31 17.02.2010

У Менску разагнана чарговая акцыя салідарнасці і затрымана журналістка

Учора ў Менску на Кастрычніцкай плошчы а 6-й вечара планавалася правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі і арыштаванымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. Аднак яшчэ перад пачаткам акцыі плошча поўнілася спецназаўцамі ў форме і штатскім.

Амаль адразу, як пачалі збірацца людзі, іх пачалі хапаць і зацягваць у аўтобусы. Журналістам не давалі здымаць, закрываючы рукамі камеры. Усяго затрымана і адвезена ў РУУС Цэнтральнага раёна 24 чалавекі, у асноўным актывістаў моладзевых арганізацый. У тым ліку, затрымана фотакарэспандэнт "Нашай Нівы" Юлія Дарашкевіч, па словах спецназаўцаў нібыта за тое, што "ўдарыла міліцыянта".

Праз некалькі гадзінаў усіх затрыманых адпусцілі.


Відэа:


Фота Нашай Нівы, Хартыі'97, mfront.net, Reuters, відэа радыё Свабода.

Фотаздымкі:

Дадаць каментарый