11:48 30.01.2008
Аналітыка

Зянон Пазьняк на "Белсаце" (відэа)

Зянон Пазьняк, лідэр Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі БНФ і палітэмігрант, у эфіры праграмы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» заявіў пра сваё хуткае вяртанне ў Беларусь.

Па‑ранейшаму час свайго прыезду на Бацькаўшчыну ён звязвае з развіццём палітычнай сітуацыі. Нагадаем, што на чужыне Пазьняк знаходзіцца з 1996 года.

Далей глядзіце 2 ролікі з запісам перадачы.

17:52 22.01.2008
Аналітыка

Пакаленне свабоды

Раней дзікунствы рэжыму былі амаль прадказальнымі. І нагадвалі рэакцыю раз’юшанага звера на падазроныя рухі ў навакольным асяроддзі. Брутальны перыяд выпадаў зазвычай на восень і вясну. Зласліўцы нават звязвалі гэта з псіхічным цыклам сезонных абвастрэнняў. Але сёлета ўлада рашуча абвергла недарэчныя меркаванні. Менавіта ў студзені, калісьці сонным, ціхім, адбыўся нечаканы выбух тутэйшай паліцэйшчыны.

На вуліцах і плошчах зноў грукочуць амапаўскія боты. Злоўленых збіваюць у аўтазаках.