12:03 13.06.2008
Як мой дзед стаў "баевіком" апазіцыі

Паглядзеў 2 першыя часткі навамоднага серыялу “Сетка”. Ладна – гранты, тэрарысты і ЦРУ, гэта яшчэ можна перажыць, чорны піяр – таксама піяр. Але ж больш за ўсё мяне ўзрушыла фраза: "На жаль, такія рэвалюцыі на Украіне, Польшчы і г.д. усёткі адбыліся". Я вырашыў напісаць невялікі расповед з уласнага жыцця на гэтую тэму. Бо вельмі мала хто з беларусаў бывае за мяжой і бачыць на свае вочы тое “капіталістычнае пекла”, а робіць высновы, адно засноўваючыся на пеДзерачах БТ.
У мяне звычайная беларуская сям’я. Сам з Баранавіч, актывіст Бунту. Бацькі апазіцыю здаецца і падтрымліваюць (на кухні), але лезці нікуды не хочуць і мяне ўвесь час адгаворваюць – як гаворыцца, сабе даражэй, мая хата з краю. А вось дзед Вася – здаўна вялікі лукашыст!
На мяне заўседы лаяўся, што я такі адмарожаны, што нас выкарыстоўваюць, здраднік, што чысцім боты салдатам НАТО, а наш дарагі Лукашэнка корміць усю краіну... Дзед у свае 74 гады, здаецца, заб’е любога, хто захоча прадасць Радзіму Амерыке! Ну дык вось. Ён сам родам з Заходняй Украіны, Закарпацця. Але працяглы час жыве ў весцы, што ў Магілеўскай вобласці. І вырашыў дзед паехаць на сваю Бацькаўшчыну.
І тут здарылася дзіва... Прыехаў ён праз 2 тыдні зусім іншым чалавекам! На зваротным шляху на тыдзень спыніўся ў нас у Баранавічах пагасціць. Ён быў уражаны культурай, чысцінёй, прыгожасцю, клопатамі ўладаў аб насельніцтве!!! І гэта яшчэ пры тым, як мы ўсе ведаем, што Заходняя Ўкраіна – далёка не самы багаты рэгіён Украіны! Што маскалей там ніхто не гоніць на чамаданы, няма ніякага жорсткага нацыяналізму!!! Наслухаўся там розных рэчаў аб Беларусі, ну больш за ўсё, канечне, аб Лукашэнку! Яго там называюць "дыктатар", “Чыпаліна” і г.д. Дзед і сам стаў скардзіцца на Лукашэнку, што вось ён такі казёл, не дае свабоды людзям, паўсюль адна прапаганда, БТ брэша (як жа я раней гэтага не бачыў?), нам патрэбна рэвалюцыя!!! Нас выратуе толькі дэмакратычны рух! Ён стаў мяне падтрымліваць, гаварыць што я маладзец! Гэта было сапраўдным шокам для ўсёй нашай сям’і, бо мы думалі, што “круты” характар дзеда немагчыма змяніць! Перад ад’ездам сказаў, што калі дажыве да выбараў, то сам паедзе на Плошчу ў Менск!!! Я вельмі хачу гэта пабачыць, калі па шчырасці! Бо мой дзед сапраўдны “баявік”, да такога лепш не падыходзіць, нават спецназаўцам!
Якая мараль гэтай гісторыі? Сябры! Відавочна, што нашым людзям не хапае банальнай інфармацыі! Яны бачаць толькі БТ, і не трэба казаць, што людзі не вераць “брахучке”, што даўно ўсё зразумелі! Можа ў Менску не вераць, але нават у нас у Баранавічах (адзін з самых вялікіх гарадоў Беларусі) многія вераць. А хто сумняецца, дык банальна не мае альтэрнатыўнай крыніцы інфармацыі. А што гаварыць пра вёскі... Не трэба адразу пераварочваць увесь свет! Праводзьце “паліт. інфармацыю” ў сваёй сям’і. Калі сустракаецеся з сябрамі, проста раскажыце сапраўдныя навіны, раскажыце пра Бунт. Не трэба адразу наскакваць і цягнуць іх у супраціў, яны спужаюцца і падумаюць што іх будуць выкарыстоўваюць амерыканскія дзядзі. Трэба вельмі акуратна і паступова. Пакажыце ім “апазіцыйны” фільм, закачайце на комп беларускай музыкі, скажыце адрас сайту buntby.com (я быў здзіўлены, што мае аднакласнікі цэлымі днямі сядзяць у інтэрнэце на vkontakte.ru, але не ведаюць ні аднаго апазіцыйнага сайту). А потым яны самі будуць цікавіцца і пытацца, калі наступная акцыя ці расклейка. Я гэта кажу са свайго вопыту, а не ў кніжцы прачытаў!
Многія, нават нашыя актывісты, гавораць: “Вось а што я магу? У нас толькі 7 чалавек на Баранавічы. Грошай няма. Гранты даюць толькі партыйным босам. А будзеш высоўвацца – выганяць з універа ці як Шылу – увогуле са школы”. На што я скажу! Сябры! Надрукаваць 100 улётак на прынтары (калі самі не ведаеце, што пісаць, звярніцеся на бунтаўскае мыла, вам дашлюць розных) фармату А5 і раскідаць проста па паштовых скрынках у сваім доме нічога не патрабуе і ніхто вас не затрымае, калі рабіць асцярожна! Вось ужо адзін дом будзе “апрацаваны”, а кожную ўлётку як мінімум 3 чалавекі прачытае. Вы ж на цыгарэты ці піва грошы знаходзіце? Вось знайдзіце і 5 даляраў на месяц для Беларусі! Хопіць чакаць, што нехта будзе рабіць за нас, я ўжо зразумеў, што ніхто не будзе! За тыдзень мы рэвалюцыі не зробім, але сама яна таксама не прыйдзе. Людзі не хочуць далучацца, таму што думаюць, што ў апазіцыі адны рамантычныя лохі (прабачце) ці тыя, хто хоча зарабіць на справе. Давайце пакажам людзям, што існуе іншая апазіцыя, смелая, рашучая, якая не адступіць.
Я расказаў вам прыклад са свайго жыцця, можа ён кагосці натхніць на працоўны лад. Мы пераможам!
Вадзім, бунтавец з Баранавіч.





Каментарыі (8)
13.06.2008 12:06
+1 маладзец!
13.06.2008 12:11
дзеда прапаную зрабіць нашым лого :)
вадзім, слухай, як ён наступным разам да вас паедзе ў госці, паведамляй абавязкова. возьмем інтэрв'ю і "набор актывісту" арганізуем ;)).
13.06.2008 12:23
Крутий дід, дай Бог йому здоров'я! Є кого в приклад молоді ставити.
+500
13.06.2008 12:36
Буга-га вы что, думаете несколькими сотнями листовок сделать революцию? Ну и дети, умора. Таких точно даже в "здрадники Америки" не возьмут из-за тупости. Вы хоть представляете, во сколько обошлась та же украинская революция? Миллионы долларов в день (!) уходили на Майдан. Так или иначе, для результата надо ложится под Запад и партбоссов. Романтические лохи - это именно про вас.
13.06.2008 12:52
Кстати, мой дед, полковник в отставке, сначала тоже очень поддерживал Лукашенку. Но пару лет назад постепенно сначала разочаровался, потом и вовсе стал открыто его ругать. Хотя он и оппозицию не жалует, она не нравится за свою "слабость".
13.06.2008 13:01
2 z-Hunter:
трэба стварыць на базе такіх людзей клуб нелюбіцелей лукашэнкі пенсійнага ўзросту, даць класнага піяру і будзе ўсім шчасце :))
13.06.2008 13:14
хорошая статейка. позитивная.
13.06.2008 14:49
Да, мой дзядуля круты!!! Вайну прайшоў, быў паранены, а награды ніхто і не даў!!! Цяпер вось здароўе крыўдуе, ну нічога, ен у мяне самы лепшы!!!
Дадаць каментарый