11:02 29.05.2008
Як я "пазнаёміўся" з КДБ

Я студэнт фізічнага факультэта БДУ. 27 траўня 2008 мяне запрасілі ў кабінет дэкана для "беседы". Літаральна за пару сэкундаў я скеміў, хто ж мною зацікавіўся. У пакоі мяне чакалі два маладых чалавекі (натуральна, што ўсе факультэцкія звальваюць): адзін з іх прадставіўся агентам КГБ, паказаўшы пасведчаньне, але адразу ж схаваў у кішэню, так і не назваўшы сваіх імя і прозвішча, сваёй займаемай пасады. Нават не сказаўшы, па якому нумары справы да мяне прыйшлі "органы", спыталі ў мяне: "а вы в Латвію езділі?". Я адразу ж заявіў, што не жадаю мець аніякай размовы, запатрабаваў выслаць мне позву з пазначэньнем даты яўкі, нумару справы і ў якасці каго я праходжу.
(Папутна заўважу, што я стармазіў, бо не запатрабаваў пасведчанне і не перапісаў сабе зь іх інфармацыю, што маю права па законе! А таксама не запытаў таго ж з другога спадара, што ўвесь час маўчаў, выдаючы сябе за агента КГБ.)
Той з товарісчей, што не нямы, увесь час мне то вельмі лагодненька ўсьміхаўся спрабуючы пачаць размаўляць на левыя тэмы, то рабіў слабыя намёкі на розныя пагрозы кшталту адлічэньня з унівэрсытэта. Але я настойліва патрабаваў позву!
Вельмі хутка мяне пачало абражаць, што товарісчі прымаюць мяне за нейкага патэнцыяльнага стукачка. Я ўзяў падняўся і хацеў пайсьці прэч. Калі я адчыніў дзьверы, то мне было заўважана "я вас не отпускал". Крыху падвіснуўшы, я падумаў ці мае агент права на маё затрыманьне: я ня ведаў, што ня мае, таму вярнуўся, але яшчэ больш злы чым раней.
Ужо мне пагражалі тым, што будуць праблемы з вучобай, што вышлюць мне позву ў якасьці падазраваемага, што ўзьнікнуць праблемы ў маіх бацькоў. Але я ўсё роўна настойліва патрабаваў у іх позву!
Вельмі хутка імпэт сатруднікаў зьнік, і яны мяне адпусьцілі. Уся размова заняла, мусіць, не болей 5 хвілінаў.
28.05.2008 года ў пракуратура Маскоўскага раёна гораду Менску была пададзеная скарга ў сувязі з антызаконнымі дзеяньнямі ў дачыненьні мяне з боку спэцслужбаў (нават калі яны і сапраўды агенты, то ўсё роўна парушаюць закон).
У той жа дзень мяне запрасілі ў рэктарат да чалавека, які выконвае функцыі начальніка кадравай службы БДУ, але сустрэча была перанесаная сёньня на раніцу. Пайшоў я разам з дарослым чалавекам (пакуль што не называю імёнаў). І сёньня высьвятлілася, што аказваецца да мяне пытаньняў па вучобе няма: "со мной поговят только лічно, ібо это секрет". Прысутнасьць са мною дарослага сябра дзіка бянтэжалы кадравіка: ён стаў раз'юшаны, злы, махаў рукамі як млын -- нават і не скажаш па такіх паводзінах, што гэта супрацоўнік рэктарата БДУ. Відавочна, што ў кадравіка дзьве працы. ;)
Буду паведамляць, што будзе далей.
praklaty-zmagar





Каментарыі (1)
30.05.2008 04:44
Парады:
1. Знайсьці Закон пра "Аператыўна-вышуковую дзейнасьць", добра перачытаць і узяць з сабой. Геб'ё яго звычайна не выконвае.
2. На такія сустрэчы хадзіць з добрым юрыстам, паводле закона маеце права.
3. Калі будуць якія пытаньні, хай задаюць АДНО Ў ПІСЬМОВЫМ выглядзе, а такім жа выглядзе і адказвайце. Паводле Крымінальна-Працэсуальнага кодэксу маеце права. У іншай форме адказваць адмаўляйцеся. ПІШЫЦЕ ТОЛЬКІ СВАЙЁ РУКОЙ
4. У пратаколе гебісты павінны паўсюдна паставіць "зэты" (Z) на вольных месцех, каб потым не ўпісалі ад Вашага імя. Прасачыце.
5. Гаварыць зь імі трэба ветліва і спакойна. Дайце зразумець, што Вы ведаеце законы і настойваеце на іх выкананьні.
Дадаць каментарый