|
|
02:25 24.04.2007 Парады
Дзеянні міліцыі падчас акцыі
Па інфармацыі з надзейных крыніц вядома, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года ў чатырох вайсковых частках былі пабудаваныя макеты цэнтра Менска ў натуральную велічыню. Кожны дзень адмысловыя падраздзяленні адпрацоўвалі аперацыю па падаўленні паўстання: ізаляваць зону, блакаваць метро, цягнікі, аўтобусы, не дазваляць людзям пакідаць населеныя пункты, расколваць і разганяць натоўп.
Чытаць далей...
Каментаваць (15)
02:24 24.04.2007 Парады
Сябры! Напярэдадні Чарнобыльскага Шляху прапануем вам азнаёміцца з шэрагам матэрыялаў, прысвечаных масавым акцыям. Спадзяемся, нашыя парады будуць для вас карыснымі.
1. Паводзіны на масавых акцыях. Парады для тых, хто не лічыць сябе Тэрмінатарамі
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
01:51 18.04.2007 Парады
Структура большасці нелегальных груповак пірамідальная і адпавядае структуры сучаснай карпарацыі: лідэр, вузкае кола “прысвечаных”, затым кіраўнікі працэсаў выканання пэўных задач і радавыя байцы. Такім чынам працуюць партыі, а таксама бальшыня сучасных тэратыстычных арганізацый. Існуе таксама прынцыпова іншы тып арганізацыі - супраціў без лідэра (“безуладны супраціў”, БС).
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
23:53 07.04.2007 Парады
Калі вы жадаеце, каб вашыя графіці былі насамрэч прывабнымі і эстэтычнымі, рабіце трафарэты. Вось простыя правілы па іх выразанні:
1. Выведка
Ад таго, дзе вы плануеце ўжываць трафарэт, залежыць, з якога матэрыялу яго будзе найболей мэтазгодна вырабіць.
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
23:48 07.04.2007 Парады
Распаўсюджана меркаванне, што насельніцтва надзвычай негатыўна ставіцца да графіці, таму што надпісы псуюць від гораду. Але трэба разумець, што змаганне з дыктатурай – гэта вайна, а на вайне дазволена ўсё. Лукашэнка сам прымушае нас пісаць графіці! І як вы думаеце, што больш важна? Чыстыя сцены ці вольная Беларусь? У рэшце рэшт, можна паабяцаць сабе, што пасля рэвалюцыі мы пафарбуем усе “запэцканыя” будынкі і пазрываем усе ўлёткі й налепкі.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
23:44 07.04.2007 Парады
У вядзенні інфармацыйнай, а дакладней улёткавай вайны, ёсць свае законы, свая тэорыя і асаблівасці. Тут усё як на самым сапраўдным фронце, і з улёткамі ў руках мы вядзем рэгулярныя баявыя дзеянні.
Улёткі бываюць рознага прызначэння: на раздачу, на раскідванне ў паштовыя скрыні, на расклейку і г.д.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
15:26 05.04.2007 Парады
Па афіцыйных дадзеных, у Беларусі больш за 15% насельніцтва карыстаецца інтэрнэтам. Зразумела, што гэта цудоўнае поле для нашай агітацыі. Форумы, жж, ICQ і г.д. можна і трэба выкарыстоўваць у справе змагання з дыктатурай. Але каб эфектыўна прасоўваць свае ідэі і перацягваць на наш бок апанентаў, трэба ведаць некаторыя хітрыя правілы вядзення барацьбы ў інтэрнэце.
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
15:12 05.04.2007 Парады
Грамадзянскі супраціў вызначаецца як спосаб калектыўнай палітычнай барацьбы, заснаваны на разуменні таго, што галоўнай апорай дзяржавы, у рэшце рэшт, з’яўляецца ўзаемадзеянне з ім (або пасіўная згода) большасці насельніцтва, а таксама надзейнасць войска, паліцыі і дзяржаўных служб. Такім чынам, паняцце грамадзянскага супраціву зыходзіць з рэалій палітычнай улады.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
02:05 04.04.2007 Парады
Мы падрыхтавалі простыя правілы для тых, хто жадае пачаць размаўляць па-беларуску.
1. Першае і асноўнае правіла – не бойцеся. Самае складанае – пачаць, потым усё пойдзе само сабой. Дадавайце асобныя беларускія словы і выразы ў сваю расейскую гаворку. “Дзякуй”, “калі ласка”, “прывітанне”, “пакуль”. Нічога ненармальнага ў змяшэнні моваў няма, таму не паддавайцеся на наезды, маўляў, давай размаўляй на нейкай адной мове.
Чытаць далей...
Каментаваць (6)
Архіў »
2007 »
04
|
|
|