23:48 07.04.2007
Графіці

Распаўсюджана меркаванне, што насельніцтва надзвычай негатыўна ставіцца да графіці, таму што надпісы псуюць від гораду. Але трэба разумець, што змаганне з дыктатурай – гэта вайна, а на вайне дазволена ўсё. Лукашэнка сам прымушае нас пісаць графіці! І як вы думаеце, што больш важна? Чыстыя сцены ці вольная Беларусь? У рэшце рэшт, можна паабяцаць сабе, што пасля рэвалюцыі мы пафарбуем усе “запэцканыя” будынкі і пазрываем усе ўлёткі й налепкі. Графіці – адзін з самых эфектыўных спосабаў данясення інфармацыі да людзей, асабліва графіці важныя для стварэння эфекта прысутнасці і маштабнасці руху супраціву – як для народа (“давай з намі, нас шмат і мы моцныя!”), так і для ўлады (“нас шмат - бойцеся нас!”). Таму, хто б што не казаў – графіці трэба выкарыстоўваць абавязкова і як мага болей. Іншая справа, што пры іх пісанні трэба карыстацца пэўнымі правіламі.
Зразумела, што ў любога нармальнага чалавека неахайна накрэмзаная закаручка на новым будынку ці дзьвярях пад’езда выкліча негатыўныя эмоцыі. Таму малюем акуратна, павольна – гэта менавіта тая сітуцыя, калі лепей менш, але якасней. Не перажывайце, калі напачатку ў вас будуць выходзіць не вельмі ўдалыя надпісы – з практыкай рука “набіваецца”.
Лепш за ўсё хадзіць на графіці ўтраіх ці ўдваіх. Адзін піша, астатнія сочаць. Глядзіце, каб у “дазора” быў добры зрок! Ідэальны варыянт – хлопец і дзяўчына, якія граюць роль закаханай парачкі. Найлепшы час для графіці – з 3:30 да 5:30 гадзін ночы. У гэты час цёмна, міліцыя “сонная”, а людзі яшчэ не ідуць на працу.
Фарба бывае рознай, адна з лепшых – грунтоўка (добра кладзецца на шурпатую паверхню). Вельмі добрая – аўтамабільная ў вялікіх балонах – там большага памеру адтуліна ў корку-распыляльніку балона, з-за чаго надпіс атрымліваецца тлустым і больш прыгожым, але такія балоны не надта зручна з сабой насіць. Старайцеся не пісаць у дождж ці пасля яго – паверхня будзе сырой і фарба пацячэ. У мароз фарба можа замярзаць – трасіце моцна балон. На “заданне” бярыце 3-4 балоны, з разліку адзін стандартны балон на 8-10 вялікіх графіці.
Графіці павінна складацца з некалькіх, пажадана аднаго, слова. Звычайна гэта заклік да дзеяння, вядомы слоган, назва і кантакты арганізацыі. Можна пісаць ад рукі і пад трафарэт. Ідуць “на ўра” малюнкі на палітычныя тэмы, але на гэта трэба шмат часу, што небяспечна.
Вельмі важна выбраць месца для графіці. Графіці павінна быць вялікім, каб яго было бачна здалёк. Адпаведна і пісаць трэба ў месцах найбольшага скаплення людзей, вялікім шрыфтам. Пазбягайце новых прыгожых будынкаў, аптымальны варыянт – прыпынкі, будаўнічыя агароджы, плыты, гаражы, фасады дамоў, дзе няма вокнаў, масты. Добра пісаць і на асфальце (толькі вялікімі літарамі!). Не забывайце, што за пашкоджанне адміністрацыйнага будынку могуць пасадзіць на некалькі год.
Цудоўна, калі атрымаецца ўзяць машыну: прыехалі, “забамбілі” квартал, паехалі на новы. На машыне можна выбрацца на кальцавую – зрабіць вялікія надпісы (лепей фарбаю і пэндзалем, а не балонам) на дарожнай паласе.
Добра ладзіць баявыя рэйды на машыне ў рэгіёны. Графіці (як і ўлёткі) вельмі эфектыўныя ў маленькіх гарадах, бо ў Менску ўжо трохі “прыеліся”. У тых жа Хойніках 10 якасна зробленых графіці прымусяць увесь горад як мінімум тыдзень размаўляць на палітычныя тэмы! А менавіта гэта нам і трэба.
Паводле "БУНТ. Падручнік для актывіста"





Каментарыі (2)
08.04.2007 16:28
Trafarety - realnaya shtuka. Agromnistyya nrafarety vyhliadajuc\\\' lepej za grafici ao ruki.
08.04.2007 17:02
2 Stalker:
выглядаюць яны, канечне, лепей. але для іхнага выкарыстання патрэбна шмат часу, да таго ж, \"агромністыя\" трафарэты трэба яшчэ з сабою насіць, што прыцягвае дадатковую ўвагу.
трэба думаць - што і дзе выкарыстоўваць.
Дадаць каментарый