23:53 07.04.2007

Асновы выразання трафарэтаў

Калі вы жадаеце, каб вашыя графіці былі насамрэч прывабнымі і эстэтычнымі, рабіце трафарэты. Вось простыя правілы па іх выразанні:

1. Выведка

Ад таго, дзе вы плануеце ўжываць трафарэт, залежыць, з якога матэрыялу яго будзе найболей мэтазгодна вырабіць. Напрыклад, калі вы жадаеце маляваць на сценах або дзвярах усярэдзіне памяшканняў, калі ў вас досыць часу, падыдзе хоць самаклейная папера. Аднак для працы на вуліцы, калі хуткасць вельмі важная, трафарэт павінен быць зроблены з чагосьці больш трывалага, напрыклад, з шчыльнага кардона, лепш - з пластыка (з рэнтгенаўскіх здымкаў, старых тэчак для паперы, плёнкі для друкарак). Такі трафарэт можна выкарыстаць сотні разоў.

2. Канструкцыя

Не важна, ці будзеце вы маляваць трафарэт ад рукі або на кампутары. У працэсе малявання важна памятаць такую рэч: нельга, каб былі закрытыя белыя вобласці або “выспы” пасярод чорных участкаў, таму што менавіта гэтыя чорныя вобласці мы і збіраемся выразаць - пры выразанні «выспы» вываляцца ў літаральным сэнсе з малюнка, сачыце за гэтым уважліва. У фаташопе існуе спецыяльная функцыя “зрабіць негатыў” - трохі патрэніраваўшыся, з дапамогай фаташопа вы з любога фотаздымку лёгка зможаце зрабіць трафарэт.

3. Умацаванне

Пасля таго, як у вас ёсць малюнак трафарэта на паперы, добра замацуйце яго да пластыка. Як вы выкарыстаеце гэты трафарэт некалькі раз, ён стане цвярдзей за кошт пластоў фарбы, якія, высыхаючы, робяць яго больш трывалым.

4. Выразанне

Найбольш зручна выразаць трафарэты нажом для паперы і нажнічкамі для пазногцяў, якімі атрымоўваецца выразаць нават самыя дробныя дэталі. Нож трэба трымаць як аловак, пад вуглом у 50%, але будзьце асцярожныя, паколькі яго лязо надзвычай вострае.

5. Вялікі момант

Калі вы скончылі выразаць усе дэталі свайго трафарэта, ён гатовы для выкарыстання. Традыцыйна большасць вулічных трафарэтаў наносяцца пры дапамозе спрэю, як найболей хуткага і эканамічнага спосабу маляваць на сценах. Імкніцеся выкарыстаць якасную матавую фарбу, якая трымаецца доўга і папярэджвае непажаданыя водбліскі, якія могуць узнікаць пры выкарыстанні глянцавай фарбы. Пад час малявання трафарэта на сцяне ўпэўніцеся, што ён шчыльна прылягае да паверхні - гэта дапаможа пазбегнуць зацякання фарбы пад трафарэт і захавае яго мяжы выразнымі. Трымайце балончык на далечыні 30-50 см ад паверхні. Лепш працаваць удвух: адзін трымае трафарэт, другі малюе.

І запомніце, што лепшыя працы - гэта тыя, у якіх малюнак і месца, дзе яно знаходзіцца, гарманіруюць і выглядаюць як адно цэлае. Не трэба маляваць на толькі што пабеленых дамах (калі, канечне, гэта не аддзяленне міліцыі).


Паводле "БУНТ. Падручнік для актывіста"

Каментарыі (6)

# аа
08.04.2007 01:21

дзякуй за апошнія артыкулы, бачна што пісаў чалавек які рабіў гэта на практыцы

# Admin
08.04.2007 03:43

2 аа:

вялікі дзякуй. калі ласка, прапаноўвайце тэмы для будучых матэрыялаў, што вас больш за ўсё цікавіць, будзем ставіць.

# ggodot
08.04.2007 21:30

rss зрабіце, калі ласка

# Admin
08.04.2007 22:54

2 ggodot:

Абавязкова будзе ў самы бліжэйшы час. на жаль, сайт пакуль што йшчэ не працуе ў звычайным рэжыме, інфа даліваецца і карэктуем рухавік.

# Jeans boy
11.04.2007 17:34

U goradze Miadel ja nalichyu da 150 malunkau (Pagonia,Za svabodu,Dostal i insh).

# Admin
11.04.2007 20:50

2 Jeans boy:

вельмі цікава! на ўвесь менск столькі не набярэцца пэўна.

Дадаць каментарый