01:51 18.04.2007

Супраціў без лідэра. Тэорыя фантомных ячэяк

Структура большасці нелегальных груповак пірамідальная і адпавядае структуры сучаснай карпарацыі: лідэр, вузкае кола “прысвечаных”, затым кіраўнікі працэсаў выканання пэўных задач і радавыя байцы. Такім чынам працуюць партыі, а таксама бальшыня сучасных тэратыстычных арганізацый. Існуе таксама прынцыпова іншы тып арганізацыі - супраціў без лідэра (“безуладны супраціў”, БС).

У ЗША БС выкарыстоўваецца найбольш шырока, напрыклад, белымі сепаратыстамі, актывістамі-эколагамі, барацьбітамі за правы жывёл. Шматлікія праблемы і цяжкасці “класічнага” супраціву тут пераадольныя з дапамогай сучасных камунікацыйных тэхналогій, сродкаў сувязі. Гэта не значыць, што БС - самы эфектыўны від арганізацыі. Хутчэй гэта адна з крайніх мер, зварот да якой - сумленнае прызнанне крытычнага становішча. Можна расцэньваць БС як імкненне стала абараніць пазіцыі перад фактам пераважнай перавагі ўладаў. Адным з галоўных мінусаў БС ёсць тое, што цяжка стварыць такую сетку супраціву, якая дзейнічала б дысцыплінаванага і згодна з агульнай стратэгіяй. Аднак БС наўрад ці можна назваць фактарам, які стрымлівае барацьбу. Хутчэй, удалая кампіляцыя абодвух метадаў арганізацыі супраціву зможа паспрыяць стварэнню масавага эфектыўнага пратэстнага руху.

Амерыканскі белы сепаратыст Л.Бім, першы папулярызатар БС, у 1983 апублікаваў эсэ з апісаннем тэхналогіі барацьбы самаарганізавальных антыўрадавых ячэяк. Бим аспрэчвае традыцыйны пірамідальны прынцып арганізацыі нацыянальна-вызваленчых, паўстанцкіх войскаў, якія змагаюцца з тыраніяй, як небяспечны ў першую чаргу для саміх паўстанцаў. Антыдзяржаўныя палітычныя арганізацыі, што выкарыстоўваюць метад камандавання і кантролю, лёгка разбураюцца ўрадавымі агентамі.

Увогуле метады супраціву варта ацэньваць, сыходзячы з іх эфектыўнасці. У Беларусі на апазіцыйныя палітычныя аб’яднанні грамадствам адразу навешваюцца ярлыкі “тэрарызму”, “экстрэмізму”, “халуёў Захада”, улады ж праводзяць перманентную рэпрэсіўную атаку на такія аб’яднанні, што вядзе да іх маргіналізацыі і прыгнечання. Гэта змушае нас разгледзець прынцыпова іншыя метады арганізацыі супраціву.

Мы павінны ўсвядоміць раз і назаўжды: знішчэнне ўсіх апазіцыйных груп невыгоднае ў першую чаргу самому ўраду. Інакш хто ж будзе падтрымліваць у масах ілюзію “вольнага дэмакратычнага грамадства”? Тым не менш, у арганізацый, якія валодаюць хоць нейкім патэнцыялам для паспяховага супраціву, няма будучыні. Наіўна верыць, што ўлады не задушаць крыніцу рэальнай пагрозы (патэнцыйнай). Узровень небяспекі, якая сыходзіць ад пэўнай групоўкі, ацэньваецца па-за залежнасцю ад колькасці паплечнікаў або ўжо наяўных поспехаў. Ёй будзе дазволена існаваць, нават не гледзячы на ўсё гэта, калі яна не валодае патэнцыялам у будучыні. Улады баяцца больш за ўсё патэнцыйнай пагрозы, яны вызначаюць патэнцыял як “тое, што можа адбыцца”.

У пірамідальнай арганізацыі ўладам дастаткова перасажаць лідэраў, альбо, што найпрасцей - узяць яе пад кантроль з дапамогай агентаў кдб, і небяспека ад самай радыкальнай і ідэайнай арганізацыі сыйдзе на не (прыклады з гісторыі беларускага супраціву ўсім вядомыя). Гэты факт толькі пацвярджае, што сама барацьба становіцца індывідуальнай справай кожнага яе ўдзельніка.

Па метаду Біма, для дасягнення эфекту варта прапагандаваць аб’яднанне людзей з падобнымі поглядамі на жыццё ў асобныя, незалежныя ячэйкі, не каардынуемыя “зверху”. Сувязі паміж ячэйкамі неабходна таксама звесці да мінімуму. Арганізацыя “фантомных ячэек” не мае кантралюючага і кіруючага цэнтра. Групы паплечнікаў дзейнічаюць самастойна і не паведамляюць аб сваіх дзеяннях ні ў штаб, ні лідэру, як гэта адбываецца ў партыях. Месца Арганізацыі, якая ставіць пытанне аб самазахаванні, займае сама Ідэалогія. Для выжывання і прыцягнення цікавасці ідэалогіі патрэбен сталы струмень акцый прамога дзеяння. Удзельнікі БС, арганізаваныя ў “фантомныя ячэйкі” абавязаныя ведаць, што і як ім рабіць. Толькі на першы погляд гэта “непрактычна”. На справе ўключаныя ў рух людзі валодаюць падобным адзін да аднаго светапоглядам і, як правіла, рэагуюць у пэўнай сітуацыі пэўным чынам (вельмі падобным). Пры шматлікіх непрадбачаных акалічнасцях супраціў, аднак, можа выліцца ў спантаныя акцыі анархічнага гвалту без якіх-небудзь палітычных мэт. Перавагі дадзенага метаду могуць быць зведзеныя на не дзеяннямі асобных радыкалаў, а таксама гэтым могуць карыстацца правакатары.

Арганізацыя SHAC (Stop Huntingdon Animal Cruelty) выкарыстоўвае БС для барацьбы з найбуйнейшымі ў свеце лабараторыямі, дзе выкарыстоўваюцца паддоследныя жывёліны. Кампанія каардынуецца з дапамогай электроннай пошты. Рассылка SHAC налічвае да 5000 падпісантаў толькі ў Вялікабрытаніі. Нават проста публікацыя спісу вядомых акцыянераў лабараторый у прэсе выклікае поспех - падзенне курсу акцый. Рассыланне 1700 лістоў самім акцыянерам з папярэджаннем аб тым, што яны могуць стаць аб’ектам пратэсту, прымусілі 250 з іх адразу жа прадаць акцыі - на ўсялякі выпадак. У рэшце рэшт, прадпрыемству адмовіла ў паслугах нават яго страхавая кампанія. Некалькі актаў вандалізму, тэлефонныя атакі, дымавыя шашкі ў офісах падлілі алею ў агонь. SHAC не гаворыць пра сябе як аб арганізацыі, называючы плён дзейнасці вынікам “масавага руху”. Ні адна з акцый не была фармальна арганізаваная. Фактычна аб рэальных выканаўцах нічога не вядома. Колькасць актывістаў і крыніцы фінансавання іх дзейнасці таксама невядомыя. Earth Liberation Front (Фронт Вызвалення Зямлі) - міжнародны падпольны рух, які складаецца з аўтаномных груп, што здзяйсняюць акцыі прамога дзеяння. Бяспека ўдзельнікаў груп забяспечваецца поўнай ананімнасцю. Дэцэнтралізацыя, адсутнасць іерархіі і афіцыйнага членства дапамагае ўдзельнікам не патрапіць у турму. Іх акцыі павінны адказваць патрабаванням: наносіць эканамічную шкоду структурам, якія робяць грошы на знішчэнні прыроды, мець адукацыйна-прапагандысцкі эфект на публіку і не павінны прыносіць чалавечых ахвяр. Так, з 1992 па 2003 гг. шкода ад падпалаў і іншых актаў вандалізму і сабатажу склала да 50 млн. даляраў. Заявы аб адказнасці за акцыі і іншую інфармацыю Фронт паведамляе праз ананімную прэс-службу, якую распаўсюджвае ў Інтэрнэце. Фронт не праводзіць дэманстрацый, пікетаў і наогул акцый, дзе патрабуецца ўдзел хоць бы 3 і больш чалавек. Запампаваўшы ў Інтэрнэце 37-старонкавае тэхнічнае кіраўніцтва, любы натхнёны ідэяй чалавек, выдаткаваўшы 50 даляраў і пару выходных, будзе гатовы да падпалу, раскрыць які будзе практычна немагчыма. Пасля фота падпаленага будынка з’явіцца на першай старонцы “незалежнага” сайта з нейтральным каментаром. У выніку да 11.09.2001 ФБР расцэньвала Фронт як найбольшую пагрозу грамадскай бяспекі на тэрыторыі ЗША.


Паводле "БУНТ. Падручнік для актывіста"

Каментарыі (6)

# Гомельский
19.04.2007 13:40

Вы нам предлагаете работать как антиглобалисты? Палить фабрики по изготовлению изделий из шкур животных? :)Бунт что, против Буша и за антиглобализм?ANTIFA?

# Fields Of Negura
19.04.2007 14:27

2 Гомельский
А што, такія высновы можна зрабіць з гэтага артыкула? па-мойму, нельга.
Што тычыцца антыглабалізму, дык, здаецца, нават усялякія \"NSO-карпусы\" і \"фарматы 18\" лічаць сябе антыглабалістамі і ворагамі Буша...

# Admin
19.04.2007 14:34

2 Гомельский:

мы не прапануем працаваць як антыглабалісты. сэнс артыкулу - паказаць, што ёсць іншы тып структуры - неіерархічны - які дзейнічае і вельмі файна дзейнічае.

БУНТ не супраць і не за Буша. давайце адразу разбярэмся са сваёй краінаю, а потым будзем гаварыць пра Штаты.

што тычыцца фа-/антыфа, то адказ на гэтае пытанне ты зможаш знайсці ў раздзеле \"Пра нас\". дадам, што ў БУНТ\'е ёсць як правыя, так і левыя, так і лібералы і г.д. Але наша агульная ідэалогія - грамадзянскі патрыятызм. і адзіная мэта - вольная заможная дэмакратычная Беларусь.

# OTPOR_BY
19.04.2007 15:03

Мы пытались создать по этому принципу сеть в течении года, однако в массы это как-то не пошло.

# zmagarka
19.04.2007 15:11

2 otpor

да, я ведаю. трэба вельмі добра рыхтавацца да гэтага. каб быў план чоткі, а не проста - стварылі асобныя групы, у кожнага аўтаномія і працуем. абавязкова мусіць быць генеральная лінія - стратэгія - якой усе падкачальваюцца. тут сама ідэя і шлях робяцца галоўнымі. вось у чым фішка. не лідэр, а ідэя.

высокі ўзровень дысцыпліны мусціць быць і на першым этапе разбудовы структуры - абавязкова кантраляваць праблемы інфільтрацыі (кдб).

# zmagarka
19.04.2007 15:13

да, і наконт \"масаў\" тут увогуле размова не ідзе. фантомныя ячэйкі ствараюць МІТ (!!!!) масавасці. 5 чалавек ставіць на вушы ўвесь горад.

Дадаць каментарый