02:25 24.04.2007

2. Паводзіны на масавых акцыях. Дзеянні міліцыі падчас акцыі

Дзеянні міліцыі падчас акцыі

Па інфармацыі з надзейных крыніц вядома, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года ў чатырох вайсковых частках былі пабудаваныя макеты цэнтра Менска ў натуральную велічыню. Кожны дзень адмысловыя падраздзяленні адпрацоўвалі аперацыю па падаўленні паўстання: ізаляваць зону, блакаваць метро, цягнікі, аўтобусы, не дазваляць людзям пакідаць населеныя пункты, расколваць і разганяць натоўп. Яны падрыхтавалі ў прыгарадзе сталіцы некалькі будынкаў, куды планавалася дастаўляць арыштаваных маніфестантаў. Былі падрыхтаваныя дубінкі, гідранты, газ, гумавыя кулі, вадамёты, не выключалася прыцягненне снайпераў, а таксама ўжыванне ручных гранат.

Сёння спецпадпадзяленні штомесяц праводзяць вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў па разгону масавых акцый, да гэтага прыцягваюцца лепшыя адмыслоўцы расійскіх ФСБ і ГРУ. Акрамя вядомых нам (АМАП, СОБР) створана некалькі спеціальных засакрэчаных падпадзяленняў, якія не знаходзяцца ў падначаленні ні КДБ, ні МУС, і якіх рыхтуюць да найбольш небяспечных аперацый па ліквідацыі народных выступаў, аж да арганізацыі забойстваў ключавых людзей у апазіцыі. Псіхалагічны ціск

Эмацыйны стан натоўпу - рэч няўстойлівая. У “органах” гэта ведаюць і намагаюцца выкарыстаць у сваіх мэтах. Вось некалькі прыкладаў:

Прыём 1. “Марш касманаўтаў”. Калона міліцыянтаў са шчытамі, ў бронежылетах і ў сваіх жывапісных шлемах дэманстрацыйна прабягае каля пратэстуючых. Мэта - выклікаць страх. Супрацьпрыём: ператварайце сітуацыю ў камедыю. Апладысменты, крыкі “шайбу-шайбу!”, “хутчэй да нас!”, «чэмпіёны!». Пакідайце ў іх кветкамі.

Прыём 2. “Дзятлы”. Міліцыянты пачынаюць рытмічна біць дубінкамі ў шчыты. Грохат прызначаны для таго, каб зрабіць уражанне, што іх вельмі шмат і яны вельмі “пагрозлівыя”. Мэта - як заўсёды - выклікаць страх. Супрацьпрыём: пачынайце рытмічна хлопаць у далоні, прытупваць нагамі і г.д. Калі так пачынаюць рабіць хаця б тысячы з 3 - грукат атрымліваецца вельмі ўнушальны. Людзі адчуваюць - нас многа, мы - сіла. Баяцца будуць міліцыянты. Важна вытрымліваць усім адзін рытм, інакш эфэкт псуецца. Добра, калі на акцыі ёсць гукаўзмацняльная тэхніка - музыка вельмі падбадзёрвае людзей.

Прыём 3. “Вырыванне з натоўпу”. Некалькі найбольш «смелых» касманаўтаў падбягаюць да людзец і проста вырываюць каго-небудзь з натоўпу, ва ўсіх на вачах б’юць, закідваюць у машыну, бяруцца за наступнага. Вынік – людзі, якія бачаць гэта (як мінімум 50 чалавек) стаяць і трасуцца ад сузярцання 3-х касмантаўтаў і нічога не робяць з гэтым! Адпаведна, Ваша задача складаецца ў тым, каб не адрывацца ад агульнай масы - група эфектыўней супрацівіцца, ды і шанцы, што будзеце затрыманыя менавіта Вы, падаюць. Канечне, калі кагосці вырвалі, трэба адбіваць – тут не можа быць іншага варыянту!


Класіфікацыя правакатараў, працуючых на масавых акцыях

Гэта прыблізны пералік тых персанажаў, якія зараз і ўжо працуюць на мітынгах, вы іх бачылі і без цяжкасці ўзгадаеце.

  1. ”Гнюс”. Прыкідваецца інвалідам, псіхічна хворым. Часта сімулюе дэфекты мовы - гугнявіць або заікаецца. Мэта - згуляць на традыцыйнай паблажлівасці да хворага. З ім заўсёды ёсць маўклівае суправаджэнне, як мінімум адзін чалавек, функцыя якога - уступіцца за “хворага”, калі таго паспрабуюць адхіліць.

  2. “Ветэран”. Прыкідваецца ветэранам вайны, крычыць, што ён ваяваў за Радзіму, і што мы – недабітыя фашыстцкія выблядкі, якія хочуць прадаць яе Захаду.

  3. “Руская жэншчына”. Грушападобная цётка з адпаведнай савецкай фрызурай. Дакладная прыкмета - поўная безгустоўшчына ў вопратцы і макіяжы, выглядае так, быццам купляла вопратку ў марадзёраў - дарагая, але з трупа. Віскоча ад імя “мацярак”, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, гаворыць, што баіцца грамадзянскай вайны і г.д.

  4. “Актывістка”. Выглядае як прастытутка, часта ёю і з’яўляецца. Адпаведкая вопратка і макіяж, магчымыя татуіроўкі. Функцыя - распусціць якую-небудзь пэўную чутку са спасылкай на сябе як на ўдзельніцу. Напрыклад, прыбегчы на месца збору дэманстрацыі растрапанай і страшна закрычаць - “на вас ідзе калона аўтазакаў! (бронетранспарцёраў, іншапланецянаў)». Або - “Я толькі што гаварыла з Лябедзькам, яны вырашылі…”. І г.д. Ва ўмераным варыянце распускае брудныя плёткі аб сем’ях лідэраў.

  5. ”Патрыётка”. Падобная на “рускую жэншчыну”, але ў вышытай кашулі, цытуе Купалу або ўласныя вершы, патрабуе слова на мітынгу, калі не даюць, абяцае аб усіх “распавесці праўду”, абвінавачвае ў працы на расейскія спецслужбы і г.д.

  6. “Бомж”. Гэта статычны персанаж, часта такім і ёсць, яго або яе задача - проста мітусіцца пад нагамі з скруткамі макулатуры і крычаць гучна што-небудзь недарэчы.

  7. “Інтэлігент”. Дарагі касцюм, добрая дыкцыя, акуляры. Развівае тэму аб росце антысемітызму, гаворыць аб цывілізаванасці, аб Еўропе. Падвяргае крытыцы недахопы ўлады, гаворыць, што сам быў дысідэнтам, “але зараз жа зусім іншае…”.

  8. “Герой з народа”. З’яўляецца сярод мітынгу, часта з уласным мегафонам, але карыстаецца ім няўмела - толькі што выдалі. Увесь час перамяшчаецца ад групы да групы, калі яго спытаць, з якой ён партыі або арганізацыі - пакажа на дальні куток мітынгу, адкуль толькі што прыбег. Паводзіць сябе вельмі нахабна, як адзін з арганізатараў, можа ўяўляцца былым дэпутатам, добра ведае ўсе прозвішчы палітычных лідэраў і іх асяроддзя, таму “па змаўчанні” трапляе на трыбуны, трэцца поруч лідэраў, лезе да тэлекамер. Яго задача - у патрэбны момант змяніць маршрут дэманстрацыі, кінуцца на міліцыянера. Калі яму дастанецца слова на мітынгу, то больш радыкальных словаў, чым яго, вы не пачуеце. Яго ніколі не будзе сярод затрыманых.


Адмарозкі

Галоўнай умовай перамогі ў любой справе з’яўляецца арганізацыя людзей, якія сапраўды ведаюць, да якой мэты яны жадаюць дайсці. У дачыненні да нас - гэта абарона ад антынародных дзеянняў уладаў і сілаў, якія яны выкарыстоўваюць супраць людзей. Парады, якія мы прыводзім ніжэй, тычацца толькі фізічна падрыхтаваных мужнын і могуць быць скарыстаныя выключна ў выпадку акцыі, якая добра арганізавана і колькасць людзей на якой перавышае 20 000 чалавек. У выпадку

Адмарозкамі часта працуюць былыя крымінальнікі, радавыя спецвойскаў з садысцкімі схільнасцямі. Часта менавіта яны чыняць правакацыі (кіданне камянёў, распіццё гарэлкі на акцыі, кіданне на міліцыю). Адмарозкі звычайна нападаюць натоўпам, моцна б’юць і імкнуцца, у першую чаргу, зламаць псіхіку людзей. На арганізаваныя суполкі яны практычна не нападаюць. Таму выгляд людзей, гатовых да адпору любым коштам, іх значна цверазіць. Аднак, неабходна быць гатовым даць і фізічны адпор, тым самым уратаваўшы нашых паплечнікаў ад збіцца і адсідкі. Спецыяльна падрыхтаваная група актывістаў з 5-6 чалавек размяркоўвае ролі. Адзін, малога росту і добра апрануты ў цёплую вопратку (абарона ад удараў і нажоў), шапку, добры абутак, пры набліжэнні адмарозкаў на адлегласць 2-3 метра з разгону кідаецца ім пад ногі з мэтай збіць з ног аднаго-двух. Два чалавекі скокаюць на адмарозкаў, якія ляжаць на зямлі, і адштурхваюць іншых адмарозкаў, якія стаяць па баках, а затым спрабуюць прабіць шэраг адмарозкаў глыбей. У гэты момант у прарыў неабходна забягаць новым людзям з мэтай разрыва шэрагу і выхаду ім ў фланг і тыл (абкружаем). «Захопленых» адмарозкаў трэба адразу ж вязаць усім, чым заўгодна. Вельмі эфектыўна расшпіліць верхнюю вопратку на адмарозку і, адвядучы рукі назад, закруціць тую частку вопраткі, што на тулаве. Пры гэтым утворыцца як бы пруткая вяроўка, рукі немагчыма раскруціць. Для злучэння ног прыспускаюцца штаны да стану вышэй каленаў і ў гэтым становішчы перамотваюцца рамянём або любым прыдатным спосабам паміж нагамі. Калі адмарозкі ўзброеныя - дазволена ўсё.

Трэба загаддзя вызначыць шляхі падыходу адмарозкаў – звычайна яны нападаюць з таго месца, дзе людзі стаяць найменш арганізавана, а таксама куды адвесці жанчын і куды можна адступіць для абароны.


АМАП і спецвойскі

Вельмі магчымы сцэнар, калі першымі для «затраўкі» супраць народа кінуць адмарозкаў, а затым АМАП для навядзення так званага парадку.

Пры атацы АМАПа (альбо падобных родаў спецвойскаў) неабходна ілжывым адступам прывабіць яго на падрыхтаваныя ўчасткі з перашкодамі (лаўкі, загароджы, сметніцы і г.д.). АМАП узброены добра (дубінкі, бронежылеты, шчыткі), аднак супраць людзей яны не бяруць агнястрэльную або халодную зброю. Яго сіла - у сцяне шчытоў, якімі ён выцясняе з зададзеных пляцаў народ. Аднак у гэтым жа і яго слабасць - шлем і шчыт моцна абмяжоўвае агляд знізу, так што вельмі падыходзіць тактыка для ліквідацыі адмарозкаў. Для таго, каб прабіць сцяну шчытоў, можна выкарыстаць тыя жа лаўкі ці загароджы, якія могуць узяць 4-6 чалавек па баках, і з разгону біць у ніз шчытоў, з мэтай збіць з ног і зрабіць разрыў у сцяне шчытоў. Галоўнае ў гэтым, каб былі гатовыя адважныя і моцныя людзі, якія неадкладна ўрываюцца ў разрыў з мэтай яго пашырыць і паглыбіць – дылетансцтва прывядзе толькі да ахвяраў. Эфектыўна кідаць з блізкай адлегласці верхнюю вопратку і любыя кавалкі тканіны або пластыка з мэтай асляпіць АМАП. Можна таксама выкарыстаць фарбу, смятану, маянэз або аналагічныя сродкі для асляплення назіральных шчыткоў у шлемах. Камбінацыя гэтых метадаў, праведзеных хутка і рашуча, як паказала сусветная практыка, заўсёды прыводзіць да поспеху.


Спэцсродкі

Рэпрэсіўны апарат мае даволі шырокі асартымэнт сродкаў нелетальнага фізычнага ўздзеяння, асноўнае іх прызначэнне – ізноў-такі, запалохаць. Яны могуць быць больш ці менш непрыемнымі для людзей, аднак, сапраўды колькасна значную акцыю імі спыніць немагчыма.


Вадамёт

Гэтае прыстасаванне яшчэ ніколі не выкарыстоўвалася ў Беларусі, таму вакол яго склалася шмат казак і легендаў. Аднак усё гаворыць пра тое, што ў самы бліжэйшы час улады будуць выкарыстоўваць вадамёты для разгону масавых акцый. Напор вады вадамёта нашмат мацнейшы, чым у пажарнага вадамёта, таму не чакайце, што вас проста палье дожджыкам. Напор настолькі моцны, што збівае з ног любога, калі вы знаходзіцеся вельмі блізка да машыны, можна нават пашкодзіць рэбры. Таму, як толькі бачыце, што міліцыя ўключае вадамёты, трэба як мага хутчэй збіцца ў плотную кучу і схапіцца пад рукі. Можна таксама сесці, толькі ўсім разам, трымаючыся за рукі. Толькі не разбягацца! Ад вадамёта вы не памрэце, а ўладам толькі і трэба, каб усе спужаліся і разбегліся. Пры граматнай рэакцыі з боку дэманстрантаў вадамёты ёсць неэфектыўным прыстасаваннем. Канечне, мокра і халодна, часам балюча, але наша справа гэтага вартая.


Гумавыя кулі

Пакуль што ў Беларусі не прымяняліся. Але… хутка, хапэўна, будуць. Для выкарыстання гумавых куляў створаная адпаведная зброя (пісталеты, вінтоўкі і г.д.), якая адрозніваецца па моцнасці выстралу і іншым характарыстыкам. Але звычайна прымяняюць гумавыя кулі, якія разлічаныя перадусім не на стварэнне пашкоджанняў дэманстрантам, а на псіхалагічнае запужванне – стрэлы, крыкі. Але пужацца не трэба – ад гумавых куль звычайна бываюць сінякі (што праўда, вялікія). Пры пападанні кулі ў вока, сківіцу і іншыя небяспечныя месцы магчымая смерць. Таму абавязкова прыкрываем галаву, на акцыю апранаем тоўстую вопратку, шапку. Толькі не разбягаемся!


Слезацечны газ

Часьцей за ўсё газ ужываецца ў выглядзе банальных балёнчыкаў, якія раздаюць міліцыянтам. Ужываць іх магчыма толькі зблізу, і супраць натоўпу яны малаэфэктыўныя. Існуе таксама магчымасць распыляць газ “аблокамі”, для гэтага самім міліцыянтам прыйдзецца запакаваць свае твары ў супрацгазы. Спосаб можа быць больш ці менш эфэктыўны ў залежнасці ад ветру і вільготнасці. Звычайна дэманстрантам ў такіх выпадках варта арганізавана адступіць на адлегласць, на якой газ будзе рассейвацца. Дапамагае замотваньне твараў. Падтрымлівайце тых, хто ўжо кепска бачыць і страціў арыентацыю. Добры дэманстрант ніколі не пакіне таварыша, нават незнаёмага. Існуюць таксама адмысловыя гранаты з газам. Але ў прынцыпе, вялікую дэманстрацыю асабліва такім чынам не атруціш. Тут эфект, зноўку, збольшага псіхалагічны – выбухі, дым.

Калі вы атруціліся газам, не трыце вочы і не прамывайце іх халоднай вадой, патрывайце трохі – непрыемна, але несмяротна. Лепш усяго здымае запаленчы працэс кавалак лімона, прыкладзены да вачэй. Пры першай магчымасці хутка пакінуць месца ўжывання газу! Сыходзіць ад воблака перпендыкулярна кірунку ветра. Зачыніць рот і нос тканінай, змочанай любой вадкасцю (вось навошта нам патрэбна бандана!). Хутка і часта міргаць, каб слёзная вадкасць змыла хімічнае рэчыва. Дыхаць як мага радзей, але ж не дапусціць рэфлекторнага прыпынку дыхання (калі што, рабіць штучнае). Патрапіўшы ў воблака - накрываць твар - з запасам, але шчыльна. Каб невялікай порцыяй паветра пад курткай можна было дыхаць нейкі час. Так часта рабілі пад час ваенных газавых атак напачатку 20-га ст. Інструкцыя абвяшчала - легчы, атуліцца шынялём і ўтрымліваць пад ім паветра для дыхання.


Дубінкі

З пачатку 90-х гэта неад’емны элемент міліцэйскага гарнітуру. Яны таксама бываюць розныя - паводле вагі, гнуткасці, апрацоўкі паверхні. Прызначаныя, як не цяжка здагадацца, для таго каб біць. Блякуйце рукамі - сінякоў, канечне, дастанеце, але галава важней.


Выкарыстанне аўтамабіляў

Часам, выкарыстоўваюцца аўтамабілі, якія павольна наязджаюць на людзей. Іх можна высілкамі пары дзясяткаў чалавек спыніць, адарваўшы колы ад зямлі з аднаго боку і наглядна патлумачыўшы кіроўцу, што далейшыя замахі на жыццё і здароўе грамадзянаў прывядуць да таго, што ён будзе ляжаць на дарозе коламі дагары. Калі ж на вас едзе бронетранспарцёр – усёткі лепей адысці, яшчэ будуць магчымасці праявіць свой гераізм!


Разгон

Найперш, як заўсёды, не баяцца.

Два асноўных прыёма пры разгонах - гэта рассячэнне натоўпу на часткі і выцісканне.

Выцісканне Міліцыянты франтальна наступаюць і навальваюцца на дэманстрантаў з мэтай зрушыць іх у патрэбным кірунку. Гэта можа быць проста націск, а можа суправаджацца ўдарамі. Адразу скажам, што калі гаворка ідзе пра шматтысячную дэманстрацыю, то такая спроба абломіцца. Галоўнае ў такім выпадку – кантраляваць флангі, каб людзей не разбягаліся ў бакі – «у рукі» ментам. Тыя, хто ўдзельнічаў у акцыях 90-х гадоў, такое памятаюць. Розніца ў масе настолькі значная, што шэрагі міліцыянтаў проста зносіць ледзь толькі народ пачынае ціснуць, а заднія шэрагі дэманстрантаў могуць нават не заўважыць, што нешта адбылося. Пярэднія могуць атрымаць сінякоў і гузакоў, але мы ж такой лухты не баімся.


Рассячэнне

Гэта рэзкая атака на натоўп строем падобным да нямецкай “свінні” - клінам. Мэта – рассенчы вялікі натоўп на некалькі меншых частах, дэзарыентаваць людзей – іх лягчэй разганяць. Гэта можа суправаджацца рознымі шумавымі эфектамі, паліваннем вадой і выглядаць даволі страшна. Трэба падавіць у сабе інстынктыўнае нерацыянальнае жаданне змыцца, і сутракаць налёт счэпленымі шэрагамі, прычым пачаць масавы рух на іх. Першыя хвіліны будзе не соладка, але калі натоўп пачне выціскаць і змінаць клін, ім давядзецца пяціцца задам у вельмі нязручнай амуніцыі, адчуваючы небяспеку ўпаcці на спіну - і нервы пачнуць “граць” ужо з іншага боку. Паколькі першы шэраг счапляецца рукамі і не можа абараняцца ад удараў, абавязак другога і трэцяга -прыкрываць гэтым героям галовы й плечы. Заднія павінны ўдзельнічаць у руху-націску і падтрымліваць дзеянне шумам – пляскаць у далоні, скандаваць лозунгі. Тут ізноў жа ж галоўнае – плотна стаяць, не разбягацца.


Паводле "БУНТ. Падручнік для актывіста"

Каментарыі (15)

# Nick
25.04.2007 00:45

А я знаю что у вас еще есть часть \"3\" как бить ментов? Почему не выложили на сайт? Или не хотите пока \"палиться\" перед ГБ? Правильно, а то сразу задушат вас.

# Uladz\'
25.04.2007 14:28

2 Nick

Пэўна, добра табе быць правакатарам ў інтэрнэце? Твар ня сьвеціцца. Нічога, у надрукаваных гэбэшных сьпісах засьвеціцца, калі гэты дэбільны рэжым рухне.

# admin
25.04.2007 15:58

БУНТ не прапагандуе гвалт. у тым ліку, не раіць, як \"біць ментоў\".
іншая справа - сродкі абароны ад нападаў.

# Войша Мілавід
25.04.2007 21:27

http://www.svaboda.org/articlesprograms/...

# admin
25.04.2007 22:45

2 Войша:

ух ты, файна! :)

# Войша Мілавід
26.04.2007 09:12

2 admin:
:))))))))))))))))

# Agent k.
26.04.2007 11:43

Нешта вы з правакатарамі перагнулі. Так недалёка і сваіх лепшых сяброў ці сваякоў пачнеш падазраваць.

# admin
26.04.2007 15:40

2 Agent k.:

ды не, не перагнулі. гэта іх рэальныя архетыпы. працуюць на прасторах былога СССР. шыфруюцца пад нашых сяброў і сваякоў.

# marta
27.04.2007 19:24

Дзякуй, напісана - 5 балаў! Трэба распаўсюджваць. Мо брашурай выдадзіце?

# admin
27.04.2007 19:33

2 marta:

дзякуй, стараліся.
выдадзім. і не толькі гэта. напражонка з грашыма. 10 асобнікаў, канечне, надрукаваць можна і зараз, але калі рабіць, то сур\'ёзна. каб быў вынік.

# Stagolee
27.04.2007 22:54

Надо вам какую-нить акцию по сбору денег сделать! (в переходе на гармошке поиграть+))))))))

# zmagarka
28.04.2007 22:04

2 Stagolee:

дапаможаш?

# Stagolee
29.04.2007 00:05

А то! Конечно!

# zmagarka
30.04.2007 21:03

2 Stagolle:

дык давай, калі і дзе? і колькі! ;)

# Stagolee
02.05.2007 21:27

2 zmagarka

хех..+))

Дадаць каментарый