15:11 03.05.2007

Схема планавання акцый

Акцыі - абавязковая частка грамадзянскага супраціву. Чым больш якаснымі, а гэта значыць - мэтаскіраванымі, крэатыўнымі, цікавымі, новымі, уражваючымі, драйвовымі будуць нашыя акцыі, тым больш людзей далучыцца да супраціву.

Пры планаванні любой, нават самай маленькай, акцыі трэба скласці яе дакладную схему. Запомніце: у вас могуць быць самыя смелыя людзі, самыя крэатыўныя ідэі і самыя прыгожыя матэрыялы, але без плану гэта ёсць толькі "запаленыя" людзі, праваленыя задумкі і страчаныя ўпустую грошы. Ніколі не спяшайцеся і паддавайцеся эмоцыям кшталту "якая файная ідэя! Звонім Антону і вечарам робім!", заўжды ўсё ўзважце, ацаніце рызыку. Гадзіна-дзьве, патрачаныя на абмеркаванне плану акцыі, вырашаюць яе поспех.

Акцыя лічыцца паспяховай, калі была рэалізаваная мэта, якая ставілася ў плане (рэалізацыя не менш за 8 з 10 балаў).

Мы прапануем наступную схему планавання акцый, яна ж выкарыстоўваецца ў БУНТ'е:

1. Мэта.

Вызначыць мэту, якая павінна быць дасягнутая ў выніку акцыі. Умова: мэта павінна быць адназначная.

2. Сцэнар акцыі.

Распрацуйце дакладны сцэнар акцыі (сюжэт, час, магчымыя месцы правядзення). Умова: рэалізацыя акцыі павінна быць крэатыўнай і цікавай для назіральнікаў, а таксама максімальна бяспечнай для ўдзельнікаў.

3. Рэсурсы.

Вызначыць рэсурсы, якія спатрэбяцца для падрыхтоўкі і рэалізацыі акцыі (часавыя, людскія, матэрыяльныя).

4. План падрыхтоўкі.

Распрацуйце план падрыхтоўкі да акцыі (дакладны план па днях).

5. Рызыкі.

Разгледзьце як мага больш рызык пры рэалізацыі акцыі. Прадумайце варыянты, як іх пазбегнуць.

6. Разбіць задачу на падзадачы.

Падзяліць абавязкі паміж зацікаўленымі ў правядзенні акцыі (адказныя за сувязь з прэсай, за падрыхтоўку іншых людзей, за матэрыяльнае забеспячэнне, за крэатыў і г.д.).

7. Перастрахоўка.

Перастрахуце найболей адказныя моманты іншымі людзьмі.

8. Кантроль.

Кантралюйце ўвесь працэс арганізацыі акцыі. Кожны дзень атрымоўвайце справаздачу ад суарганізатараў.

9. Заўсёды перад вулічнай акцыяй праводзьце рэкагністыроўку мясцовасці: абыход прылеглых тэрыторый і азнаямленне са спецыфікай месца (шляхі адыходжання, месцы засад міліцыі і г.д.). Месца сустрэчы ўдзельнікаў і месца правядзення акцыі не павінна быць адным і тым жа!

10. Дзейнічайце паводле плану.

Але ўлічвайце сітуацыю. На ўсякі пажарны, мець варыянты В і С.

11. Інфармаванне.

Пасля акцыі галоўнае зрабіць інфармацыйную хвалю, інакш сэнсу ад невялікай акцыі, нават калі яна была паспяхова праведзена, будзе мала. Для гэтага прэс-рэліз неабходна разаслаць у СМІ, па ICQ, SMS, размясціць у самвыдаце і г.д..

12. Рэфлексія.

Збіраецеся пасля акцыі ва ўмоўленым месцы і аналізуеце: што было добра, а што можна было зрабіць і лепш. Гэта дапаможа рабіць менш памылак у будучым.


SWOT-аналіз

Перад прадзеннем любой акціі трэба абавязкова праводзіць падрабязны аналіз сітуацыі, у якой нам трэба будзе працаваць. Адным з найлепшых спосабаў ёсць т.зв. SWOT-аналіз - адна простых з методык, якая служыць для аналізу і планавання дзейнасці арганізацыі (асобнай акцыі, кампаніі, групы і г.д.).

SWOT-АНАЛІЗ праводзіцца ў выглядзе MESSAGE BOX – складання табліцы для аналізу паведамленняў:

СІЛАМАГЧЫМАСЦІ
(МЫ ПРА СЯБЕ)(МЫ ПРА ІХ)
СЛАБАСЦІПАГРОЗЫ
(ЯНЫ ПРА НАС)(ЯНЫ ПРА СЯБЕ)



Табліца грунтуецца на разглядзе вызначанай праблемы з усіх бакоў, а менавіта:

СІЛА (STRENGHT) - аналіз нашых моцных бакоў, якіх няма ў каманды суперніка. Што з’яўляецца тым, што мы можам вылучыць як нашы моцныя бакі (што мы думаем пра сябе).

СЛАБАСЦІ (WEAKNESSES) - аналіз нашых слабых бакоў – месцы, адносна якіх супернік здольны нам нашкодзіць (што яны думаюць пра нас). Аналіз гэтай часткі павінен адказаць на пытанне, у якім месцы яны нас атакуюць, з тым каб мы маглі абараняцца або прадбачыць напад і тым самым перашкодзіць яму.

МАГЧЫМАСЦІ (OPPORTUNITIES) - аналіз таго, якія нашы магчымасці ў вызначанай акцыі. Гэты сегмент павінен адказаць на пытанне: дзе мы можам атакаваць праціўніка, якое яго слабое месца? (што мы думаем аб іх).

ПАГРОЗЫ (THREATS) - аналіз моцных бакоў суперніка. Гэты сегмент гаворыць аб тым, дзе яны моцныя і дзе нам не варта “тузаць ката за вусы”. З іншага боку, гэты сегмент можа распавесці аб тым, што яны думаюць аб сабе, і што яны могуць вылучыць як свае моцныя бакі.

Пры асэнсаванні акцыі неабходна аналізаваць усе чатыры бакі, так як мы можам прадбачыць развіццё акцыі ў поўнай меры, толькі разглядаючы яе ва ўсіх аспектах.

Два верхніх квадрата робяць магчымым для нас вылучэнне сваіх моцных бакоў і выкарыстанне ўсіх пераваг нашай дзейнасці на месцах. Два ніжнія квадраты неабходна разглядаць і аналізаваць для таго, каб перашкодзіць суперніку “загубіць” нашу акцыю. Існуюць вызначаныя вобласці, у якіх яны моцныя, гэта неабходна ўлічваць і адпаведна асэнсоўваць акцыю. Візуальнае канкрэтнае афармленне праблемы “па палічках” вельмі эфектыўнае. Не лянуйцеся – 20 хвілін на складанне табліцы калі не гарантуе, то нашмат падвышае шанцы таго, што акцыя будзе паспяховай, а яе ўдзельнікі будуць на свабодзе!


Паводле "БУНТ. Падручнік для актывіста"

Каментарыі (4)

# )))(((
04.05.2007 01:26

Нормально.

# аа
04.05.2007 03:17

не нармальна, а вельмі добра!!!

# zmagarka
04.05.2007 03:50

шчыра кажучы, тэма сісек не раскрыта. не напісана, з кім лепш акцыю планаваць - чыста \"тэарэтыкам\" альбо і тым, хто будзе ўдзельнічаць. як размежаваць адказнасць па планаванні, як правільна заналізаваць вынікі і г.д.

_______________________
п.с. будзем дапрацоўваць ;)

# Я
05.05.2007 00:02

Будем ждать продолжения. Интересно.

Дадаць каментарый