20:34 13.05.2007

Памятка па ўнутранай бяспецы (вытрымкі з інструктыўнага дакумента для супрацоўнікаў МУС)

"Некаторыя з палітызаваных арганізацый экстрэмісцкага толку, такія як <…>, выкарыстоўваюць і прапагандуюць агрэсіўныя формы і метады пратэсту. Акрамя гэтага ў апошні час адзначаецца тэндэнцыя кансалідацыі разрозненых груп нацыянал-радыкальных структур, у тым ліку адзначаныя спробы правядзення сумесных мерапрыемстваў. Прымаючы да ўвагі рост актыўнасці праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку, патрабуецца карэнная рэарганізацыя форм і метадаў барацьбы з гэтай з’явай. Неабходна ажыццявіць комплекс наступных арганізацыйных, аператыўных і папераджальна-прафілактычных мерапрыемстваў:

  1. Прааналізаваць наяўныя матэрыялы ў дачыненні да нефармальных моладзевых аб’яднанняў экстрэмісцкай скіраванасці. Пры неабходнасці, стварыць сумесныя працоўныя групы з ліку супрацоўнікаў падраздзяленняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, крымінальнага вышуку, участковых упаўнаважаных міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і органаў камітэту дзяржаўнай бяспекі для актывізацыі працы па процідзеянні праявам экстрэмізму ў моладзевым асяродку. На гэтай аснове распрацаваць і зацвердзіць планы сумесных аператыўна-вышуковых і прафелактычных мерапрыемстваў.
  2. Актывізаваць працу па падборы крыніц аператыўнай інфармацыі, здольных асвятляць дзейнасць нефармальных моладзевых аб’яднанняў. З гэтай мэтай:
    2.1. Праводзіць аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах збору і канцэнтрацыі нефармальных моладзевых груп экстрэмісцкага толку. Звярнуць увагу на набыццё аб’ектавай агентуры і агентуры з маршрутнымі магчымасцямі, а таксама на падбор крыніц аператыўнай інфармацыі, здольных аказваць уплыў на чальцоў моладзевых груповак, з мэтай далейшага раз’яднання і спынення іх дзейнасці.
    2.2. З мэтай выяўлення і прыцягнення да крымінальнай адказнасці лідэраў і актыўных удзельнікаў экстрэмісцкіх груповак для атрымання аператыўна значнай і своечасовай інфармацыі аб плануемых супрацьпраўных акцыях, шырэй ужываць практыку ўкаранення аператыўных супрацоўнікаў у моладзевыя арганізацыі экстрэмісцкай скіраванасці.
    2.3. Нацэліць наяўную агентуру на выяўленне і спыненне намераў эмісараў замежных экстрэмісцкіх арганізацый па ўсталяванню сувязяў з групоўкамі моладзі экстрэмісцкага характару. Пры наяўнасці дастатковых падстаў прыняць меры да недапушчэння іх пранікнення на падведамную тэрыторыю.
  3. Праводзіць аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і раз’яднанне моладзевых груповак экстрэмісцкага толку. Для гэтага:
    3.1. Пры выкрыванні лідэраў і актыўных чальцоў нефармальных моладзевых аб’яднанняў у здзяйсненні агульнакрымінальных злачынстваў, дадаткова праводзіць следча-аператыўныя мерапрыемствы, з мэтай усталявання магчымай наяўнасці ў іх дзеяннях прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі <…>.
    3.2. Праводзіць актыўныя мерапрыемствы па дыскрэдытацыі лідэраў экстрэмісцкіх груповак для далейшага выкарыстання ў якасці доказаў у судовых працэсах па артыкулах КК.
    3.3. Праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленню і ліквідацыі каналаў фінансавання нефармальных моладзевых аб’яднанняў экстрэмісцкай скіраванасці.
    3.4. Для выяўлення планаў і намераў актывістаў па правядзенню масавых акцый экстрэмісцкага характару арганізоўваць кантроль за інтэрнэт-сайтамі, што выкарыстоўваюцца імі для абмену інфармацыяй і прапагандысцкай дзейнасці.
    3.5. У мэтах лакалізацыі дзейнасці, накіраванай на стварэнне і структураванне груповак, арганізаваць правядзенне сумесных рэйдаў па спыненню распаўсюджвання друкаванай прадукцыі.
  4. У мэтах прафілактыкі і спынення праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку мэтазгодна:
    4.1. Унесці на абмеркаванне тэрытарыяльных камісій пытанне па праблеме праяў экстрэмізму ў моладзевым асяродку для прыняцця ўзгодненых міжведамасных рашэнняў.
    4.2. На планавай аснове арганізаваць сустрэчы з моладдзю ў адукацыйных установах, актывізаваць працу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Ва ўзаемадзеянні з органамі ўлады арганізаваць прыцягненне актывістаў ветэранскіх, моладзевых арганізацый для фармавання негатыўнай грамадскай думкі ў дачыненні да экстрэмісцкіх моладзевых аб’яднанняў. Падрыхтаваць і рэалізаваць праз СМІ інфармацыйныя матэрыялы, якія выкрываюць сацыяльную небяспеку і выкрываюць ідэалогію экстрэмізму, нэафашызму ў моладзевым асяродку.
    4.5. Арганізаваць узаемадзеянне з кіраўнікамі культурна-масавых цэнтраў, служб бяспекі, якія забяспечваюць правядзенне масавых мерапрыемстваў, растлумачыўшы ім неабходнасць неадкладнага інфармавання органаў унутраных спраў аб запланаваных экстэмісцкіх супрацьпраўных акцыях.
    4.6. У працэсе рэалізацыі аператыўных матэрыялаў для правядзення аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў арганізаваць працоўныя сустрэчы з супрацоўнікамі пракуратуры для рашэння пэўных задач па дакументаванню супрацьпраўнай дзейнасці нефармальных моладзевых груп. Выкананне гэтых ўказанняў арганізаваць асабіста".

Паводле "БУНТ.Падручнік для актывіста"

Каментарыі (11)

# Люда
14.05.2007 02:17

Неужели они и вправу думают что мы террористы и экстремисты? Мы просто хотим жить в нормальной богатой стране с достойной властью интеллигентных людей, а не с колхозной.

# Войша Мілавід
14.05.2007 09:01

"...Некаторыя з палітызаваных арганізацый экстрэмісцкага толку, такія як <…>, выкарыстоўваюць і прапагандуюць агрэсіўныя формы і метады пратэсту..."

<…> - калі не сакрэт, тамка аб кім гаворка йдзе? :)

# Войша Мілавід
14.05.2007 09:14

Спадзяюся, у маім атачэньні будзе як мага меньш такіх вось змагароў http://www.compromat.ru/main/kulturka/so... аб якіх бы я не здагадваўся, якія яны ё "змагары"...

# Войша Мілавід
14.05.2007 09:21

Зь іншага боку, я ня крыўджуся на іх - яны робяць сваю справу, паводле "лініі партыі". Некалі гэткім жа-ж чынам яны праводзіцьмуць "распрацоўку" ўсялякіх маскальскіх, каўказкіх, арабскіх, тутэйшых бандыцкіх груповак...

# a-sk
14.05.2007 09:38

a jano i u aryhinale bylo na belaruskaj?

# admin
14.05.2007 12:10

2 a-sk:

не, мы пераклалі на бел. з рус., таму што сам бунтаўскі падручнік па-беларуску.

# admin
14.05.2007 12:12

2 Войша Мілавід:

там былі пералічаныя фактычна ўсе існыя моладзевыя структуры, некаторыя з іх - даўно памерлыя. некаторыя ўвогуле не маюць дачынення да якой-кольвек прамой дзеі. абсурд.

# Войша Мілавід
14.05.2007 22:55

дзякуй!

# Войша Мілавід
14.05.2007 22:59

Мы - тут :)
http://www.svaboda.org/articlesprograms/...

# zmagarka
15.05.2007 00:45

2 Войша:

ууу! супер. дарэчы, ты заўважыў, што свабода ставіць пра бунт выключна ў начным аглядзе інтэрнэту? пра акцыі не піша спецова. а ў нэце - свае людзі! ;) дзякуй ім таксама!

# Войша Мілавід
15.05.2007 08:01

2 zmagarka:
Жыве Бунт і Беларусь бунтуе! :)

Дадаць каментарый