16:02 31.05.2007

Інструкцыя па кампутарнай бяспецы. Шыфраванне дадзеных

Сябры! Прапануем вашай увазе Iнструкцыю па кампутарнай бяспецы, падрыхтаваную нашымі спецыялістамі. Больш за ўсё пытанняў у гэтай сферы выклікае шыфраванне дадзеных - усе шмат пра гэта чулі, але як рабіць, мала хто ведае. У інструкцыі вы знойдзеце падрабязнае тлумачэнне гэтага працэсу, аздобленае малюнкамі. Асабліва актуальнай такая інфармацыя робіцца ў сувязі з апошнімі падзеямі - судом над актывістамі МФ, калі ў вялікай ступені аргуманты абвінавачвання грунтаваліся на інфармацыі, атрыманай з кампутараў маладафронтаўцаў.

скачаць інструкцыю

Нагадаем таксама, што іншую інфармацыю па кампутарнай бяспецы вы можаце знайсці ў бунтаўскім Падручніку для актывіста, выкладзеным на нашым сайце ў раздзеле "Літаратура".

Каментарыі (19)

# 1-1
31.05.2007 16:17

Дык у вас хакеры ў БУНТ'е!!! Добра вам, а ў нас няма! Зараз раздрукую і пакажу сваім! Дзякуй!

# admin
31.05.2007 16:21

2 1-1:

хе-хе, "ачумелыя ручкі", а не хакеры. прыходзіцца па сумяшчальніцтву.
калі будуць праблемы з усталёўкай і настройкай праграмы шыфравання (нешта не зразумееш) - калі ласка, звяртайся.

# Alex
31.05.2007 17:08

Некаторыя парады :
1. Першае правіла - бэкапы трэба рабіць !!! Пажадана шыфраваныя. І захоўваць у іншым месцы. Гэта ў шмат якіх месцах добра распісана.
2. Трэба растлумачыць чаму трэба шыфраваць хатнюю папку - таму што там звычайна захоўваецца пошта, гісторыя броўзера а таксама кэш броўзера.
3. Файлавыя сыстэмы на нешыфраваных дысках пажадана рабіць NTFS.
4. Броўзар і паштовы кліент лепш выкарыстоўваць Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird. І вірусаў значна менш будзе, і ў гэтым выпадку ёсьць магчымасьць захоўваць паштовыя скрыні й налады на флэшцы. І карыстацца аднымі наладамі й паштовымі скрынямі на ўсіх вашых кампутарах.
5. Паштовыя скрыні ў інтэрнэце выкарыстоўваць толькі праз SSL ці TLS.
6. Мець паштовыя скрыні на tut.by, на іншых беларускіх ці на расейскіх сайтах - гэта тое ж самае як ствараць скрыню на сэрверы kgb.by. Ёсьць значна лепшы сэрвер - gmail.com.

# admin
31.05.2007 17:21

Alex, дзякуй.
але амаль усё, што вы вельмі трапна дадалі, маецца ў раздзеле "Кампутарная бяспека" ў Падручніку актывіста.
гэтая інструкцыя, што зараз вылалі, тычыцца перадусім шыфравання дадзеных.

а вось наконт Мазілы... мой выбар асабісты ўсёткі Опера : )

# Alex
31.05.2007 17:33

2admin:
Ну, тады трэба зьмяніць назву гэтай інструкцыі ;)
Opera таксама, здаецца, можа захоўваць усе налады й паштовыя скрыні на флэшцы ?

# Alex
31.05.2007 17:37

У падручніку актывіста таксама ёсьць амаль усё з гэтай інструкцыі.

# якуб
31.05.2007 20:30

дзякуй

# Реваншист
01.06.2007 00:11

Меньше отчетов и прочей бюрократии и не надо страдать с шифрованием.

# zmagarka
01.06.2007 00:21

2 Реваншист:

не скажы.... калі да цябе прыходзяць дахаты гэбаўцы, а ты маеш як асёл усю інфу па сваёй арганізацыі на кампе ў адкрытым выглядзе, тады пачынаеш думаць.

# Войша Мілавід
01.06.2007 08:59

2 zmagarka:
А калі я сам сабе хоць арганізацыя, хоць Бунт, уся інфа пра мяне - ў маёй галаве :)))
Жартую. Ведаю, што ня ўсі, падобна Войшы, прыдурні-адзіночкі :)

# рэвізор
01.06.2007 10:43

> 4. Броўзар і паштовы кліент лепш выкарыстоўваць
> Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird. І вірусаў значна менш будзе,
> і ў гэтым выпадку ёсьць магчымасьць захоўваць паштовыя
> скрыні й налады на флэшцы...

...а так сама трымаць сваё "дабро" на крыптадыску.

Дадам таксама, што Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird павінны быць "партабельными" (portable). Гэта значыць што такія праграмы захоўваць усе свае файлы і настройкі у адным месцы, а не па ўсяму дыску.

# Den
04.06.2007 13:05

значит так, Шпиены! :)))))
1) пароли должны быть довольно длинными и являтся СЛУЧАЙНЫМ набором символов, это крайне усложняеткак и их подбор Брутфорсом так и восстановление из хэшей, кстати наиболее надежные md5 хэши

". І абавязкова, стварыць асабнага карыстальніка для асабе. Для адміністратара таксама просты пароль выбраць, але не занадта.
Гэта патрэбна гылоўным чынам як абарона ад розных вірусаў і траянаў і каб ніхто не чытаў сакрэтную перапіску." -%) что тут к чему??????
с каких пор пароль может помешать трояну либо червю?????????
используйте файрвол!
и еще,люди закрывайте порты!!!!!!! 23, 139 и др. открытые порты,и вам
не помогут никакие ваши хитрости!!!!!!!!

# хорхе
05.06.2007 12:08

2 Den:

> кстати наиболее надежные md5 хэши
акрмя цябе ніхто так не думае (http://www.google.com/search?q=md5+colli...)

і гэта ІНСТРУКЦЫЯ. а не парады і пажаданні. І ТОЛЬКІ ПРА ШЫФРАВАННЕ ДЫСКАЎ.

# Den
08.06.2007 20:28

ты сам хоть раз хэши расшифровывал???????
это раз, во вторых ьв5 хэши имеют много разновидностей
для сравнения перебор брутом Юниксового!!! шэха идет со скоростью
около 1000-5000 паролей в секунду!!!!!
По Rainbow таблицам это конечно быстро( но это надо уметь!!!), но на 9 знаковый пароль надо как мин. 30 гб места, и не факт что полином сойдется, т.е. что ты
получишь подходящий пароль!!!!!!
И к дискам это не имеет отношения ты просто меня не понял

# ПавалАш
12.06.2007 17:56

Дарэчы, можа хто дасьць запрашэньне у gmail.com?
pavalash@tut.by

# ПавалАш
18.06.2007 12:09

Памылка. Запрашэньне не патрэбна. %)

# [nick]
20.06.2007 22:27

Даволі зручны дэвайс

Сайт: www.donationcoder.com/Software/Other/fSe...
Размер: 50 кб

fSekrit - утилита с интерфейсом всем знакомого "Блокнота" для шифрования текстовых заметок. Благодаря алгоритму шифрования AES с 256-разрядным ключом, программа не только быстро и надежно закодирует данные, но и доставит немало хлопот любознательным товарищам, решившим заглянуть в пользовательские записи.

# admin
21.06.2007 03:25

2 [nick]
дзякуй!

# z-Hunter
03.10.2008 15:32

-> http://z-hunter.livejournal.com/83755.ht...

Дадаць каментарый