10:12 20.06.2008
Прагматычныя правілы для грамадзянскіх актывістаў

Тактыка грамадзянскага дзеяння азначае: рабіць тое, што магчыма, з дапамогаю таго, што маецца. Пры гэтым заўжды трэба памятаць:
Правіла 1.
Нашая сіла – гэта не толькі тое, што мы маем. Гэта таксама і тое, што праціўнік думае, што мы маем.
Калі ў дадзеным выпадку праціўнік – карумпаваныя чыноўнікі, то варта дамагацца наляцець на іх знянацку. І няхай потым гадаюць, хто ж “за вамі стаіць”. Блефаваць не варта. Лепей неспадзявана без папярэджання зрабіць тое, чаго яны не чакаюць.
Адсюль -
Правіла 2.
Імкнемся быць вынаходлівымі. Паколькі фінансамі і ўладаю змагацца з праціўнікам мы не можам, нашая сіла – творчасць, фантазія, крэатыў.
Выкарыстаем досвед калегаў, але не варта яго капіраваць. Тое, што спрацавала раней – наступным разам не заўжды спрацуе. Акрамя таго, паколькі нам патрэбная ўвага СМІ – нам трэба намагацца рабіць так, каб яны самі захацелі прыехаць. Абаронцы Пейзажкі (гістарычны цэнтр Кіева, запаведную зямлю якога ўлады хацелі прадаць пад забудову гатэля, дома для супрацоўнікаў МЗС і інш), напрыклад, арганізавалі “карнавал”, потым “вэрхал”, затым прынеслі плот з забудовы пад дзверы МЗС, потым падарылі будаўнічы канструктар міністру Агрызку… Яшчэ раз нагадваю – капіраваць не варта. Варта прыдумваць штораз нешта больш цікавае.
А каб атрымалася -
Правіла 3.
Ствараем тактыку і вынаходзім спосаб дзеяння калектыўна.
Мазгавы штурм з’яўляецца значна больш дзейным за ідэі якіх-кольвек “прафесійных крэатыўшчыкаў”. Шмат разоў у нас перад сустрэчаю не было канкрэтных ідэяў датычна акцыі. Пасля сустрэчы – тое, пра што потым гаварылі ўсе СМІ. І тое, што кожны раз, цьфу-цьфу, спрацоўвала.
У кожнага чалавека маюцца ўласныя перагібы, абстрактныя фантазіі. Я шмат разоў бачыў, як чалавек прапануе нейкую ідэю, але яе не падтрымліваюць астатнія – і чалавек апускае рукі. Каб такога не было – ідэі трэба распрацоўваць разам. Як мага большаю колькасцю людзей, якія бяруць удзел у іх здзяйсненні.
Правіла 4.
Заўжды робім тое, на што гатовыя нашыя калегі.
Інакш людзі пойдуць на акцыю са страхам, неспакоем, альбо не ведаючы, што канкрэтна ім трэба рабіць.
Затое,
Правіла 5.
Калі гэта толькі магчыма – робім тое, да чаго нашыя праціўнікі не гатовыя.
Гэта пераклікаецца з правілам пра вынаходлівасць. Калі падчас кампаніі “Украіны без Кучмы” намёты на кіеўскім Храшчаціку падзейнічалі – зараз усе настолькі звыкліся з імі, што гэты спосаб хутчэй выклікае сарказм – як у чыноўнікаў, так і ў мінакоў. Прыдумаем нешта іншае – каб чыноўнік/будаўнік/дзядзя міліцыянер, даведаўшыся, змушаны быў бы быў часаць сабе рэпу.
Правіла 6.
Выкарыстоўваем уласныя правілы праціўніка.
Калі намеснік кіеўскага мэра Галубчэнка даў загад прыбраць будаўнічыя матэрыялы, каб працягнуць рыць катлаван пад выглядам археалагічных даследаванняў на той жа ж Пейзажцы – гэтае рашэнне выканана не было. Тады мясцовыя гараджане прапанавалі зрабіць суботнік – і самі паскідвалі будаўнічыя матэрыялы ў выкапаную будаўнікамі яміну.
Правіла 7.
Высмейванні – найбольш моцная людская зброя.
Супрацьставіць яму практычна няма чаго. Прыгадайма сілу аднаго яйка падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2004 годзе і безліч фотажабаў і мульцікаў на гэтую тэму. Звычайна, спосаб неадназначны – але калі да на не будуць прыслухоўвацца…
Правіла 8.
Няправільна ставіць пытанне “ці мэта апраўдвае сродкі”. Заўжды трэба ставіць пытанне “ці апраўдвае дадзеная мэта дадзены спосаб у дадзеных абставінах”.
А ўвогуле,
Правіла 9.
Найлепшая тактыка – тая, якая прыносіць нам задавальненне.
Калі нехта не верыць, што людзі на Пейзажку ўвесь час прыходзяць проста так, не за грошы. Ва ўкраінскіх умовах, калі палітыкі так любяць наймаць людзей для “пікетаў”. А выснова простая – гэтыя акцыі не толькі карысныя. Яны яшчэ і вясёлыя. Шмат хто яшчэ і пытае: “А калі наступны карнавал?”
Тут толькі галоўнае не загуляцца –
Правіла 10.
Тактыка, якая цягнецца надта доўга, ператвараецца ў руціну.
Каб драйв не знікаў, а праціўнік каб не звыкаўся – тактыку патрэбна змяняць. Таму ізноў вяртаемся да правілу вынаходлівасці.
Правіла 11.
Ціск мае быць перманентным – з дапамогаю розных тактык і дзеянняў трэба выкарыстоўваць кожную падзею і повад.
Адна акцыя, адна падзея, нават самая лепшая, вельмі рэдка прыводзіць да выніку. Аднаразовыя, не звязаныя міжсобку акцыі – пераважна чыста піарныя, кшталту якогась “Брацтва”.
Ціск трэба не толькі падтрымліваць -
Правіла 12.
Моц нашых дзеянняў мае нарастаць.
Напрыклад. Калі не дзейнічаюць розныя звароты – ідуць пікетаванні. Калі на іх не рэагуюць – мы пераходзім да прамога дзеяння. Да грамадзянскага непадпарадкавання. Да грамадзянскага супраціву.
Чаму?
Правіла 13.
Праціўнік павінен пачаць задавацца пытаннем – а ці не танней яму саступіць, чым працягваць змагацца з грамадскасцю?
Але змагацца з “сістэмаю”, “карупцыяй” і г.д. агулам - справа практычна безнадзейная. А таму чыста прагматычна -
Правіла 14.
Вылучаем праціўніка, персаналізуем яго, папулярызуем яго.
Гэта значыць, у прыватнасці, не “пратэставаць у прынцыпе”. Гэта азначае, напрыклад – ведаць, хто канкрэтна ўзяў хабар, хто канкрэтна ёсць заказчыкам, хто акцыянеры, хто дырэктары... Які на іх кампрамат. Пра што цікава будзе распавесці СМІ. Дзе яны жывуць.
Практычна ўсё гэта мы выкарыстоўваем інтуітыўна. Але ведаць не зашкодзіць.
Правіла 15.
Не становімся ні пад чые крыло. Не дазваляем піарыцца на сабе.
Ва Ўкраіне, як толькі з’яўляецца спантанны грамадзянскі рух, адразу прыходзяць “памочнікі” з ліку палітыкаў, арганізацый-грантасосаў і гэтак далей.
Трэба разумець: выкарыстоўваць іх рэсурсы – гэта някепска. Аднак тут пытанне – хто каго выкарыстоўвае? Відавочна, што людзі, якія зарабляюць на гэтым, бяруць вашыя праблемы не для таго, каб дапамагчы вам, а для таго, каб атрымаць добры піар, электаральныя балы, альбо даць справаздачу перад грантадаўцамі. Ці дапамогуць яны рэальна? А можа знікнуць, як толькі скончыцца адчотны перыяд/выбары/прэсканферэнцыя?
Правіла 16.
Сіла звычайных грамадзян – ва ўзаемадапамозе. Аб’ядноўваемся.
Аднак улічваючы папярэдняе правіла -
Правіла 17.
Аб'ядноўваемся без жорсткай цэнтралізацыі.
99% палітычных “лідэраў” працуюць выключна на ўласны імідж і для ўласнай выгоды. Іх заўжды можна альбо падкупіць, альбо падаслаць, альбо выбіць з гульні пагрозамі ці шантажом. А з грамадзянскім калектывам зрабіць гэта ой як цяжка. Але ж супраціў - гэта не калгас, дзе "ўсё агульнае, а значыць нічыё". Супраціў без іерархіі - гэта супраціў, дзе важная роля кожнага чалавека. Адпаведна, поспех справы залежыць перадусім ад персанальнай адказнасці і актыўнасці кожнага.
Адсюль вывад прыблізна такі:
Крэатывім – Падтрымліваем ціск – Нагнятаем – Распаўсюджваем ідэі – Аб’ядноўваемся – Пасылаем палітыкаў да чорта – Дзейнічаем! - у рознай паслядоўнасці і камбінацыях.
Арцём Чапай, “Ліва справа”.
Пераклад з украінскай і дапрацоўка пад наш кантэкст – buntby.com





Каментарыі (14)
20.06.2008 10:31
+100. вельмі карысныя і таксама простыя правілы.
20.06.2008 13:51
"99% палітычных “лідэраў” працуюць выключна на ўласны імідж і для ўласнай выгоды." Згодны, але трохі завысілі адсотак, мяркую ))).
20.06.2008 14:53
Мне понравилось!!
20.06.2008 17:15
2 # Воўк:
лепш завысіць, чым недабраць: каб не ўлізнулі дупалізы :))
20.06.2008 18:13
О! Цiкава :). Падтрымлiваю!!! Аднак адзiнае - растлумачце калi ласка, як рабiць нешта, калi наогул няма анiякага лiдэра?
Я разумею наконт палiтыкау.. Але нехта павiнен 'больш' браць на сябе...напэуна так... Я нешта не зусiм разумею. :(
20.06.2008 19:12
Для Volna_ya:
Ды не, тут мелася на ўвазе (як я паняў), што адсутнічае вертыкаль улады, калі табе гавораць "ты павінен пайсці і зрабіць, таму што я так хачу і кропка". Многія я ведаю па сабе ранейшым, не ідуць у апазіцыю, таму што баяцца, што ім будуць загадваць рабіць тое, што яны не хочуць. Канечне, часам трэба рабіць тое, што ты не хочаш. Я Вы самі сказалі, што нехта бярэ на сябе больш і ведае лепш, бо ведзь не кожны актывіст ведае ўсе планы і гэтай далей (да і гэта было бы вельмі шкодным для справы калі ўсе ўсё ведаюць). І я вельмі рады, кал імне пішуць што трэба нешта зрабіць для Бунта, але пакуль у мяне тэсты (паступаю) і я не магу вельмі аддана працаваць за свабодную Беларусь. Але тут важны яшчэ такое, што сёння ў краіне няма сапраўды такога байца, за якім хацелася б пабегчы наперад, ну гэта што тычыцца палітыкі таму што я ведаю што ў маладзёвых арганізацыях шмат КЛАСНЫХ людзей ну проста сапраўдных камандзіраў (лідэраў) якія, проста Героі і прыклад для ўсіх! Не буду іх называць, кожны іх ведае.
У Украіне былі Юшчанка і Цімашэнка (асабліва). Яны сябе потым дыскрэдытавалі, але ў свой час вельмі шмат зрабілі і не баяліся, адкрыта гаварылі і ламіліся напралом. Не тое, як нашыя "лідары" Калякін, Мілінкевіч, розныя іншыя, хто сёння адно а потым іншае і не зразумела іх дакладнай пазіцыі па клювых пытаннях, толькі валтузня і галоўнае, каб на акцыях не было ніякага шуму і сутычак, толькі каб ціха (а вынік няважны). І вось іх няма, значыць нам трэба самім такімі стаць і на іх не абарочвацца. Я думаю ў гэтым сэнс. Вось артыкул пра Дзеда з Магілёўскай вобласці мне здаецца, на гэтую тэму таксама.
20.06.2008 20:16
Дзякую. У мяне прыкладна такi самы быу погляд на гэта :))))
21.06.2008 13:39
Даволі добры артыкул!
бУДУ КАРЫСТАЦЦА!
21.06.2008 19:27
Я ПРОСТО ТАЩУСЬ! МНЕ ОЧЕНЬ НРАВЯТСЯ ВАШИ КАРТИНКИ! ЭТОТ ЧЕБУРАШКА-террорист очень классный. Жаль что нельзя увеличить фото при наведении мышкой.
22.06.2008 15:57
Слушна)!
24.06.2008 15:17
Сёння хадзіў у горадзе з майкай, на якой быў намаляваны герб Пагоня і б-ч-б сцяг, і да мяне прычапіўся незнаёмец. Аблаяў мяне матамі, абазваў "БНФ-ацам" і пагражаў перастраляць нас такіх дзеля здароўя сп. Лукашэнкі!!!
24.06.2008 15:28
2 # Eugenius:
да такіх індывідаў можа быць толькі адзін рэцэпт - пасылаць. лепш фізічна, чым вербальна.
24.06.2008 16:41
Что это оппозиционные движения призывают народ собственными силами воевать, В ДАННЫЙ МОМЕНТ ЭТО СДЕЛАТЬ ПРОСТО НЕРЕАЛЬНО. Потому что, во-первых, народ не объединишь - он ленивый, трусливый, безразличный ко всему, кому-то прекрасно живется, во-вторых, режим луки направит миллионы ментов, омоновцев для подавления митинга, шествия, для этого он вместе с наумом активно набирают их целыми батальонами в последние несколько лет в органы ; и в-третьих, нужно активно действовать САМИМ ОППОЗИЦИОННЫМ ТЕЧЕНИЯМ, ПАРТИЯМ на международной арене, чтобы наконец окончательно победить этот зверский "режим"!
14.09.2008 07:30
Уколоться, вытащить "палец", дотянуть его до рта и сосать, сосать! Когда высосется новая "идея", смазать ею "отверстие" и вставить туда свой "язык"!
Дадаць каментарый