14:42 24.06.2008
Як самому зрабіць малюнак на футболцы
Хачу падзяліцца сваім досведам, як зрабіць футболку з малюнкам з дапамогай тэкстыльных фарбаў. ГЭТА ПРОСТА, трэба толькі час і цярпенне. Таксама напішу аб розных тонкасцях і праблемах, з якімі сутыкнуўся падчас выкананняў працы.
Карацей, пачнем з таго, што нам неабходна:
1 - Сама футболка, без яе нікуды :). Звычайная баваўняная ці нешта кшталту таго. Толькі не бярыце вельмі тонкія і танныя ("кітайскія") - распаўзуцца яшчэ да сканчэння працэсу афарбоўкі.
2 - Гатовы трафарэт на самаклейнай паперы (раю выкарыстаць самаклейку, бо прамалёўваць прыйдзецца ў некалькі слаёў, каб грані былі выразнымі, незмазанымі. Праўда, ён аднаразовы выходзіць. Малюеце самі або бярэце ў інтэрнэце малюнак трафарэта, друкуеце яго на прынтэры і выразаеце з дапамогаю ляза або канцылярскага нажа.
3 - Акрылавыя фарбы (тэкстыльныя) + міска або талерка, куды іх выліць. Фарбы можна купіць у краме для мастакоў, у аддзеле канцтавараў і г.д. Цэны не вельмі высокія, ды і расход фарбы атрымаецца невялікі.
4 - Кавалачак паралона або мачалку. Я купіў валік, але ў выніку ён апынуўся мне непатрэбным.
5 - Фен, якім будзеце сушыць фарбу, ды і прас вам спатрэбіцца...
ЗАРАЗ ПРЫСТУПІМ ДА ПРАЦЫ!
1- Клеіце трафарэт на футболку як мага раўней, ВАЖНА! Не раю адразу прыціскаць яго да футболкі, бо можа быць, што вы яго наклеіце крыва і прыйдзецца аддзіраць. А ад гэтага трафарэт можа сапсавацца і ў наступны раз дрэнна прыляпіцца, ПЕРАКАНАЙЦЕСЯ, што трафарэт ляжыць роўна і прыклейце, каб усе грані моцна трымаліся за тканіну.
2- НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ ПАДКЛАСЦІ УНУТР ФУТБОЛКІ РОЎНЫ ВЯЛІКІ ЛІСТ КАРДОНА (можна і паперу, але яна можа прыліпнуць да ўнутранага боку)!!! Бо тканіна прамокне фарбай і ёсць ВЕЛІЗАРНАЯ рызыка, што ваш малюнак яшчэ аддрукуецца і на заднім баку футболкі!
3- Выліце трохі фарбы ў міску. Бярэце кавалак паралона і кончыкам макаеце ў фарбу (шмат фарбы адразу не бярыце!) і наносіце ім на футболку, прыціскаючы паралон да футболкі. Глядзіце, каб усе вугалкі і дробныя дэталі прамалёўваліся!
4- Як толькі вы вырабілі слой фарбы, сушыце гэтую ўсю справу фенам (так хутчэй)! Думаю, 5 хвілін хопіць, залежыць ад малюнка.
5 - Наносіце гэтак жа яшчэ 2-3 слаі. Памятайце, што фарбу лепш не разводзіць, бо могуць быць падцёкі...
6- Калі ёсць месцы, якія вы жадаеце зрабіць іншым колерам (як у маім выпадку), то скарыстайцеся лістком паперы або кардона - пакладзіце яго на тое месца, дзе бы вы жадалі нанесці іншую фарбу. Лепш за ўсё замацаваць кардон скотчам.
7- Канчаткова прасушыўшы фенам, акуратна здымаем трафарэт з футболкі.
8- Зараз бярэм і гладзім усю гэтую справу прасам. Тэмпература залежыць ад тыпу тканіны, на кожнай фарбе напісана, з якога боку яе лепш прагладжваць, я аддаю перавагу з задняга боку футболкі, а потым і з пярэдняга. Пакуль нічога дрэнна не здаралася :)
Па ідэі, футболкі можна сціраць пры тэмпературы не вышэй 40 градусаў у пральнай машынцы ў далікатным рэжыме. Пры ручным мыцці ў прахалоднай вадзе фарба не цякла, але на ўсякі выпадак, замочвайце футболку асобна ад іншых рэчаў (каб іх не зафарбаваць). Карыстайцеся!
Падрыхтавана buntby.com на аснове матэрыялу pwn4z0r





Каментарыі (11)
24.06.2008 15:11
А Пагоню зможаж так???
24.06.2008 15:26
2 # Eugenius:
можна і Пагоню. але я асабіста раю пачынаць з больш простых малюнкаў без дробных дэталей, лепш надпісы.
24.06.2008 15:33
Вот это я понимаю - реальная статья для активистов! А то все думали, где майки с Лукой заказать, так лучше самим. Кстати никто не знает где в Минске краску такую в точном месте купить? Или кто из других населённых пунктов, то тоже говорите --чтобы другие знали и сразу закупались! :-)
24.06.2008 15:35
Я кстати конечно знал, что такое делают, но только что-то поверхностное. А если zmagarka говорит что и "Пагоню" можно -то сделать самим, то верить можно и точно у меня получится хоть перечеркнутый кружочек нарисовать с усами и лысиной :-))
24.06.2008 16:46
Прикольно. Кто знает, где скачать трафареты с мордами Луки?
24.06.2008 19:35
З аднаго боку так проста, а з другога ... ууу...
25.06.2008 00:32
краска продается на кирова 25 кажись, карочь немного не доходя до суда центрального района, если идти со стороны октябрьской, то второй поворот во двор, справа магазин "все для художника" или что типа того, краска акриловая для тканей.
25.06.2008 01:31
Я не ведаю, які фарбы дакладна патрэбныя, але я нея заходзіў і краму, якая знаходзіцца ў будынку акэдэмія мастацтваў(ст. м. Акадэмія навук, насупраць Акадэмкнігі). Дык вось, там было вельмі шмат розных фарбаў для мастакоў, розных іншых прычындалаў.
Можа, там што знойдзеце..
25.06.2008 13:35
navigatar, ctk - Дзякуй за адрас.
25.06.2008 17:04
Прочитайте, пожалуйста, все новости до конца страницы и комментарии, а внизу страницы будет справа написано ДАЛЕЕ, попав кнопкой мыши, можно прочесть вторую страницу, НА 2-ой странице прочтите "БТ ОБВИНЯЕТ БУНТ В ТЕРРОРИЗМЕ" прочтите все комментарии, там их 2 страницы, будет интересно!
25.06.2008 17:19
А также прочтите "ЧЁРНЫ СПIС", комментарии, 7-8 страницы
Дадаць каментарый