02:07 23.04.2007
Гісторыя
У шэрагу выдатных барацьбітоў за свабоду ганаровае месца належыць нашаму суайчынніку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку. Чалавеку, які змагаўся за вызваленне ад чужаземнага панавання народаў Паўночнай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы, рабіў незабыўнае ўражанне сваёй энергіяй, мужнасцю, адданасцю ідэі свабоды.
Нарадзіўся Касцюшка ў 1746 годзе ў сям'і беларускага шляхціча. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, затым вучыўся ў Парыжскай ваеннай акадэміі. Па вяртанні дадому яму не знайшлося пасады ні ў войску, ні на цывільнай службе. У 1776 годзе Касцюшка едзе ў Паўночную Амэрыку, дзе тым часам пачалася вайна за вызваленне ад ангельскага ўладарання. На працягу сямі гадоў ён змагаўся ў шэрагах амэрыканскай арміі, дзе атрымаў званне генерала і быў узнагароджаны сама высокім ордэнам Злучаных Штатаў - ордэнам Цынцыната.
Другі падзел Польшчы і Вялікага Княства, умяшанне суседніх дзяржаваў у іх нутраныя справы, а таксама незадаволенасць значнай часткі насельніцтва самавольствам феадалаў перарасло ў сакавіку 1794 года ў народнае паўстанне.
Чытаць далей...
Каментаваць (5)
00:17 12.04.2007
Гісторыя
Сьцюдзёная "Менская Вясна - 96" - гэта сэрыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, ператрусы, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўненае грамадзкае і палітычнае жыцьцё краіны.
Хроніка падзеяў
Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка (пятніца). Па ўсёй краіне адбываюцца акцыі ў абарону Канстытуцыі і супраць палітыкі прэзыдэнта А.Лукашэнкі, чые ўказы Канстытуцыйны Суд прызнае неканстытуцыйнымі.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
00:15 12.04.2007
Гісторыя
Напэўна, кожнаму з нас выпадала сутыкацца з такім меркаваннем, што, маўляў, бел-чырвона-белы сцяг ёсць выдумкаю фашыстскіх захопнікаў, а герб "Пагоня" - літоўскі сымбаль ці ўвогуле пераробка герба Масквы - "Георгия-Победоносца". Гавораць пра гэта і сучасныя падручнікі па ідэалогіі. А як жа было насамрэч?
У славянскіх плямёнаў такімі знакамі былі кавалкі пераважна чырвонай тканіны на дрэўку - сцягі, або харугвы. Каб не блытацца з аднаколернымі сцягамі, на іх малявалі асабістыя князеўскія знакі, што звычайна паходзілі з паганскай сімволікі.
Беларускія войскі і княская ўлада ў полацкім перыядзе нашае гісторыі таксама карысталіся чырвонымі харугвамі. Праўда, мы не ведаем, якія знакі-гербы былі на іх. Гэта маглі быць выявы хрысціянскіх святых ці полацкі варыянт «Трызуба».
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
00:12 11.04.2007
Гісторыя
11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцягу і гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты партыі БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа”) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з «Радыё Свабода» з Нью-Ёрку – старшыня апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)