12:02 31.07.2007
Гісторыя
Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы.
Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высьветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэтую назву мы — як самавызначэньне сябе й сваёй супольнасьці, на якое адгукаюцца ня толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсьвядомленае. Гэта мусіць быць гістарычны выпадак, які стаў азарэньнем і адкрыцьцём, а ў выніку — прэцэдэнтам, які «зачапіўся» ў пэўным коле і пачаў пашырацца на іншыя асяродкі.
Чытаць далей...
Каментаваць (7)
11:26 30.07.2007
Гісторыя
У інтэрвію газеце «Салідарнасць» пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў распавёў пра тое, што цяпер існуюць дзьве Беларусі, ці маглі падзеі разгортвацца ў іншым накірунку і чаму мы маем падставы для аптымізму.
— Хто і што застанецца ў гісторыі з гэтых 15 гадоў?
— Самая галоўная падзея, безумоўна, набыцьцё і ўмацаваньне нашай незалежнасьці. Тое, што на палітычнай мапе сьвету зьявілася краіна пад назваю Рэспубліка Беларусь.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
03:26 08.07.2007
Гісторыя
“Вільня наша! З танкамі ці без!” - часта можна пачуць у асяродку беларускіх патрыётаў.
Гаворыцца гэта звычайна жартаўліва, з характэрным ударам кулака па сталу і прымешкам крыўды на “гістарычную несправядлівасць”, калі этнічныя беларускія зямлі воляю захопнікаў адышлі пад уладу суседніх дзяржаваў – Вільня і Коўна (Каўнас) – да Літвы, Смаленшчына – да Расеі, Чарнігаўшчына і Беласточчына – адпаведна да Ўкраіны і Польшчы.
Усур’ёз пра вяртанне “спадчыннай” зямлі, няхай гэта нават Вільня – духоўная і культурная сталіца беларусаў, гаварыць не прыходзіцца.
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (18)
22:14 03.07.2007
Гісторыя
Сёньня ў Беларусі адзначаюць афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у 1944 годзе Менск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў.
Аднак больш за 350 гадоў таму 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Многія гісторыкі зьвяртаюць увагу на наступную акалічнасьць: калі ў часе другой усясьветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654 – 1667 гадоў, якую Расея вяла супраць ВКЛ, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі.
Чытаць далей...
Каментаваць (17)