22:14 03.07.2007
3 ліпеня 1655 году маскалі захапілі Менск

Сёньня ў Беларусі адзначаюць афіцыйны Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у 1944 годзе Менск вызвалілі ад фашысцкіх войскаў.
Аднак больш за 350 гадоў таму 3 ліпеня 1655 году Менск быў захоплены войскамі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Многія гісторыкі зьвяртаюць увагу на наступную акалічнасьць: калі ў часе другой усясьветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, то падчас вайны 1654 – 1667 гадоў, якую Расея вяла супраць ВКЛ, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі.
Насельніцтва Беларусі скарацілася напалову
Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.
“У гісторыі бывае, што некаторыя даты супадаюць. 3 ліпеня 1655 году войскі цара Аляксея Міхайлавіча штурмам узялі Менск, разрабавалі горад, частку спалілі. І гэта была адна з апэрацыяў той вялікай вайны, якую ён вёў супраць Беларусі, супраць Вялікага Княства Літоўскага. Вайна была працяглай – 12 з паловай гадоў.
Для Беларусі гэта была адна з самых цяжкіх войнаў. Людзі зазналі самыя вялікія страты. Насельніцтва Беларусі скарацілася напалову. Прычым ва ўсходніх ваяводзтвах уключна зь Менскім, Віцебскім, Мсьціслаўскім, Полацкім нават было страчана дзьве траціны насельніцтва. Для Беларусі гэта была самая цяжкая з войнаў таго пэрыяду. Беларусь яшчэ доўга ўзнаўляла да канца XVIII стагодзьдзя ўсе гэтыя страты”, – расказаў гісторык Анатоль Грыцкевіч.
“Менск вельмі моцна абараняўся”
Гісторык Алег Трусаў расказвае пра баі, якія ішлі 3 ліпеня 1655 году ў Менску:
“Трэба сказаць, што Менск вельмі моцна абараняўся. Ён меў сыстэму бастыённых умацаваньняў, і самай вялікім пунктам абароны, дарэчы, было месца, дзе праходзяць цяпер розныя парады. Гэта Кастрычніцкая плошча, альбо плошча Кастуся Каліноўскага, як яе назвала моладзь. Дык вось на гэтай плошчы ў той час стаяў Дамініканскі касьцёл – абарончы.
Калі рэшткі гэтага касьцёлу раскопваў Зянон Пазьняк у канцы 1980-х гадоў, высьветлілася, што ён меў вельмі тоўстыя сьцены. Сьцяна, бліжэйшая да плошчы, мела таўшчыню 5 мэтраў і вялізарныя байніцы для гармат ніжняга бою. Якраз тут і была самая вялікая бітва за Менск. Пазьняк пры раскопках знайшоў шмат пахаваньняў менчукоў – чарапы, пасечаныя шкілеты, на многіх чарапох былі кулі ад аркебузаў і мушкетаў.
Такім чынам, якраз у ліпені 1655 году гэтае месца было месцам бязьлітаснага бою ня толькі за незалежнасьць, а наагул за выжываньне. Калі б тую вайну мы канчаткова прайгралі, то беларусаў як нацыі ўжо не было б”.
Цар больш не марудзіў і загадаў галоўным сілам наступаць на Менск...
У гісторыка Генадзя Сагановіча ёсьць кніга “Невядомая вайна: 1654-1667”, прысьвечаная тым трагічным падзеям. Вось яе фрагмэнт:
“Атрымаўшы вестку пра захоп Барысава, цар больш не марудзіў і загадаў галоўным сілам наступаць на Менск... У Менску значных сілаў не было. З сабраных зьвестак маскоўскія ваяводы гэта ведалі... Аднак нейкае войска для... абароны ўсё ж сабралася ды 3 ліпеня сустрэла непрыяцеля за 5 вёрстаў ад гораду... Даўшы бой, яно хутка мусіла адступаць назад у горад, а царскія ратнікі “многих побили и языков взяли 15 человек”.
На плячах адступаўшых яны ўварваліся ў Менск. “Литовские люди” выбягалі з гораду, а ваявода Хітраво аднавіў раскіданы імі мост, перайшоў Сьвіслач і паставіў перад брамай замку пяхоту, затым з астатнімі сіламі выйшаў у поле, дзе адбыўся вялікі бой зь менскім войскам. Праўдападобна, самастойна адбіваліся мяшчане ў замку ды некаторых храмах”.
Паводле радыё Свабода





Каментарыі (17)
03.07.2007 23:21
Мляхо гэта перабор,жорсткі.
"маскалі захапілі Менск" вы прабачце, але ўжо як БТ усё выварочвайце ў свой бок.
04.07.2007 01:01
гэта не мы, гэта гісторыкі паважаныя, што давалі інтэрв'ю радыё Свабодзе.
04.07.2007 01:02
а што тычыцца "вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў" то таксама вельмі і вельмі спрэчна. адна акупацыя змянілася іншай. а разам з ёю зруйнаваліся ўсе надзеі на адваяванне незалежнасці...
04.07.2007 01:08
2 nick
а што вам не падабаецца па сутнасці?..
краіна на той момант мела такі назоў, як мінімум з кропкі гляджання нашай краіны.
і яны захапілі Менск!
дык якія пытанні?
04.07.2007 01:19
пытанні з колькасцю загінуўшых таксама дастаткова спрэчныя.
Наконт ВАВ: першапачаткова загінуўшым быў кожны чацьверты, зараз аказваецца кожны трэці. а па сутнасці гэтая лічба павялічвалася з кожным новым кіраўніком СССР, бо трэба ж было паказаць які дрэнны быў мінулы кіраўнік і г.д.
Наконт "Невядомай Вайны": тут таксама не ўсё так проста як падаецца, скажам выказваецца меркаванне, што такая вялікая колькасць загінуўшых з-за неправільных методык падліку, нават не неправільных, а іх няправільнага суаднясення. Скажам (дакладна не памятаю) да вайны лічылі дварамі, а пасля сем'ямі. Зразумела, што колькасць атрымоўвалася розная
04.07.2007 11:56
Прабачце спадарства.Сёння раніцай прачнуўся ў жаху.Вялізарная памылка,няўважлівасць ды некаторыя іншыя фактары не далі мне магчымасці цвяроца ўчытацца ў тэкст і зразумець што гаворка ідзе зусім не пра 44 год...
Яшчэ раз прашу прабачэння.
04.07.2007 13:25
"[nick]"
Да ладно, нормально, чего уж там! :-) Праздновал, небось.
04.07.2007 13:30
"Ігар Маладзечанскі"
Кстати ты правильно заметил насчёт трудностей в исчислении. Поэтому я предлагаю не давать конкретных цифр, а говорить просто: погибло много и тогда, и тогда. Из этого вывод - они нам все были враги. И фашисты, и маскали. И день нашей Незалежнасци - 25 сакавика. Так что Жыве Беларусь! :-)
04.07.2007 13:49
2 Murzik:
Вечна жыве!
04.07.2007 15:52
"адна акупацыя змянілася іншай. а разам з ёю зруйнаваліся ўсе надзеі на адваяванне незалежнасці..."
Нешта здаецца, шо хутка зноў тое самае будзе...
04.07.2007 21:04
2Murzik
27 ліпеня 1990 г. была ж прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Беларусь займела ўсе атрыбуты незалежнай дзяржавы: сваю Канстытуцыю, свой герб і сьцяг, беларуская мова стала дзяржаўнай. Вось наш Дзень Незалежнасьці.
А чаму 25 сакавіка?
04.07.2007 21:06
У Другую Сусветную загінуў кожны 6 (шосты) жыхар Беларусі (400 тыс. беларусаў і 800 тыс. яўрэяў). ГЭТА АГУЛЬНАВЯДОМЫ ФАКТ ! ! !
05.07.2007 22:47
А можа вы дадзіце спасылку? Проста ня ведаю такога АГУЛЬНАВЯДОМАГА ФАКТА...
06.07.2007 01:08
Хто само лепш лічыць? Вядома габрэі!!!
1. Во время Катастрофы погибло около 800 000 евреев Беларуси, и дом наш опустел...
http://belzem.co.il/index.php?q=about
2. …из 990 тысяч евреев [4] живших в БССР накануне войны, погибло 810 тысяч или…
http://www.mmnt.ru/cache/fe7868e943cfe02...
А вось з неба ўзятыя лічбы ад Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь: … наиболее тяжелой и невосполнимой для Беларуси стала смерть миллионов ее граждан (погибло более 2,2 млн. человек).
http://www.mfa.gov.by/rus/index.php?d=be...
Атрымліваецца, што беларусаў загінула больш чым саміх габрэяў. Аж 1,39 млн.!!! Вы ў гэта верыце???
Дарэчы, на гэтую тэму ёсць вельмі добрая аналітыка http://www.secret-r.net/publish.php?p=4
07.07.2007 18:37
Прашу даць спасылку не на габрэйскі сайт. Мне здаецца, што габрэі крыху спекулююць на тэму Галакоста. Толькі ня трэ' пісаць, што я даказваю, што Галакосту не было.
08.07.2007 00:05
кто прошлое помянет-тому глаз вон
10.07.2007 18:58
2Рыгор МФ
Не зразумеў. Вы сьцвярджаеце, што габрэі маніпулююць сваімі стратамі. Ну і што? Яны жа іх ужо сапраўды не прымяншаюць, а перабольшваюць.
Па вашых словах атрымліваецьца, што вы наогул берэце пад сумнеў нават фразу "загінуў кожны шосты жыхар краіны", у карысць меншага ліку загінулых.
Вашы прэтэнзіі на крыніцы беспадстаўныя.
Дадаць каментарый