03:26 08.07.2007

"Вільня наша!" альбо Адзін крок да вайны

“Вільня наша! З танкамі ці без!” - часта можна пачуць у асяродку беларускіх патрыётаў.

Гаворыцца гэта звычайна жартаўліва, з характэрным ударам кулака па сталу і прымешкам крыўды на “гістарычную несправядлівасць”, калі этнічныя беларускія зямлі воляю захопнікаў адышлі пад уладу суседніх дзяржаваў – Вільня і Коўна (Каўнас) – да Літвы, Смаленшчына – да Расеі, Чарнігаўшчына і Беласточчына – адпаведна да Ўкраіны і Польшчы.

Усур’ёз пра вяртанне “спадчыннай” зямлі, няхай гэта нават Вільня – духоўная і культурная сталіца беларусаў, гаварыць не прыходзіцца. На двары 21-е стагоддзе і тэрыятарыяльны перадзел немагчымы па многіх аб’ектыўных прычынах. Іншая справа, што з перадзелам межаў не трэба забывацца на сваю гісторыю і культуру, звязаную з гэтымі месцамі.

Цікава, што не ўсе гэта разумеюць, нават на самым высокім узроўні. Мы публікуем малавядомую заяву Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 1 красавіка 1990г., па адных звестках, ініцыяваную сябрамі БНФ, па другіх - што пытанне паднялі правакатары на загад Масквы (тады мэта заявы робіцца больш лагічнай - утварыць раскол у Вярхоўным Савеце і пасварыць БССР з Літвой), якая магла справакаваць тэрытарыяльную вайну паміж Беларуссю і Літвой. Заява выклікала дыпламатычны скандал і мала заставалася да пачатку ваенных дзеянняў. Тым больш дзіўна яна гучала ў час, калі Беларусь сама знаходзілася пад прыгнётам СССР, калі прыярытэтным пытаннем мусіла быць барацьба за незалежнасць, а не гіпатэтычнае вяртанне Вільні.


“Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай рэспублiкi лiчыць неабходным заявiць Вярхоўнаму Савету Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi наступнае. Тым, хто робiць у Лiтве спробы па ўвядзенню ў дзеянне Канстытуцыi Лiтвы ад 12 мая 1938 года, трэба ўлiчваць, што ў 1938 годзе тэрыторыя Лiтоўскай рэспублiкi была зусiм iншай, i толькi ў вынiку рашэнняў вышэйшых органаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк Лiтоўскай рэспублiцы i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы былi перададзены спрадвечна беларускiя тэрыторыi. Пры выхадзе Лiтоўскай ССР з Саюза ССР Беларуская ССР не будзе лiчыць сябе звязанай усiмi законамi, указамi i iншымi актамi адносна перадачы Лiтве часткi беларускiх зямель.

Акты па тэрытарыяльных пытаннях памiж Беларускай ССР i Лiтоўскай ССР грунтавалiся на Законе Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года "Аб прыняццi Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ў Саюз Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк", якi цяпер у аднабаковым парадку аб'яўлены лiтоўскiм бокам несапраўдным. Тым самым ён бярэ на сябе адказнасць за тое, што страчваюць сваю сiлу пункт 2 указанага Закона Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года адносна перадачы Лiтоўскай ССР Свянцянскага раёна i часткi тэрыторыi Вiдзаўскага, Гадуцiшкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага i Радунскага раёнаў Беларускай ССР, а таксама адпаведнае прадстаўленне Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР i Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Лiтоўскай ССР i прыняты на гэтай аснове Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лiстапада 1940 года "Аб устанаўленнi гранiц памiж Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай".

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у выпадку выхаду Лiтоўскай ССР з СССР будзе вымушаны перагледзець прынятыя iм рашэннi аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будове адпаведных абласцей Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, якiя вынiкалi з названых вышэй актаў.

Акрамя таго, улiчваючы заяву лiтоўскiх улад аб iх негатоўнасцi захоўваць у поўным аб'ёме "Дагавор аб перадачы Лiтоўскай рэспублiцы горада Вiльня i Вiленскай вобласцi i аб узаемадапамозе памiж Савецкiм Саюзам i Лiтвой", заключаны 10 кастрычнiка 1939 года памiж Прэзiдыумам Вярхоўнага Савета СССР i Прэзiдэнтам Лiтоўскай рэспублiкi, паўстае пытанне i адносна захавання ў сiле прадугледжаных у iм тэрытарыяльных змяненняў у карысць Лiтвы.

Указаны дагавор, акрамя iншага, закрануў iнтарэсы беларускага насельнiцтва, якое пражывае на гэтай тэрыторыi, што знаходзiлася з другой палавiны верасня 1939 года пад савецкай юрысдыкцыяй. Ён быў заключаны без паведамлення i згоды Беларускай ССР.

Акрамя таго, не трэба забываць, што заключэнне гэтага дагавора вынiкае з сакрэтных дагаворанасцей у сувязi з савецка-германскiм дагаворам аб ненападзе ад 23 жнiўня 1939 года, якi, як указана ў пастанове З'езда народных дэпутатаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк ад 24 снежня 1989 года, у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права страцiў сiлу ў момант нападу Германii на СССР, гэта значыць 22 чэрвеня 1941 года. З'езд народных дэпутатаў СССР таксама асудзiў факт падпiсання "сакрэтнага дадатковага пратакола" да дагавора ад 23 жнiўня 1939 года i iншых сакрэтных дагаворанасцей з Германiяй. З'езд прызнаў сакрэтныя пратаколы юрыдычна беспадстаўнымi i несапраўднымi з моманту iх падпiсання.

У сувязi з выкладзеным мы будзем вымушаны настойваць на вяртаннi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы беларускiх зямель.

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 29 сакавiка 1990 года Надрукавана ў газеце "Звязда", 1 красавiка 1990 г.”


Публікуем таксама сканер артыкула на гэтую тэму “Адзін крок да вайны” ў газеце “Звязда” (пры націсканні малюнак можна павялічыць).

Фотаздымкі:

Каментарыі (18)

# Гервасій
08.07.2007 12:35

Тады Партыя БНФ не падтрымала гэтую заяву, бо гэта была правакацыяй маскоўскай агентуры.

Гісторыю ведаць трэба!!!

# Cьвіндзер
08.07.2007 13:54

Дзякуй Сталіну што аддаў Вільню ў надзейныя рукі!
Уявіце сабе каб Уладзімір Саўчанка стаў старшынёй Віленскага аблвыканкама - што было б з Вільняй.

А ўсім хто марыць пра вяртане Вільні, раю падумаць пра выратаванне Гародні.

# беларус
08.07.2007 15:42

*ініцыяваную сябрамі партыі БНФ*, кім даклакла?Прозвішча назавіце, калі ласка!Бо бязглудае сьцяржэньне, ажказней трэба быць са словамі!

# zmagarka
08.07.2007 17:35

Гервасій:

"Мы публікуем малавядомую заяву Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 1 красавіка 1990г., па адных звестках, ініцыяваную сябрамі БНФ, па другіх - што пытанне паднялі правакатары на загад Масквы (тады мэта заявы робіцца больш лагічнай - утварыць раскол у Вярхоўным Савеце і пасварыць БССР з Літвой).

што тычыцца сяброў БНФ, то маё асабістае меркаванне такое: прапакатар закідвае тэму ў "тусоўку", нашыя нацыяналісты на хвалі агульнага ўзбуджэння чаканнем незалежнасці і абвастрэннема агрэсіі да цэнтра (Масквы) гэта падхопліваюць, усплываюць "старыя крыўды", і пачынаецца.

беларус:
па архівах не лазіла. можна глянуць. мяркую, з нэту таксама тое-сёе выцягнецца. давайце разбярэмся, сапраўды. цікава было б пабачыць канкрэтныя імёны.

# zmagarka
08.07.2007 18:37

беларус:

галава Прэзідыума - Дземянцей Мікалай. у Прэзідыуме на той час былі камуністы (што праўда, некаторыя адно "па звычцы", сочувствуюсчіе). зразумела, што Прэзідыум прымае рашэнні не проста так, з галавы, перад гэтым ідуць дыскусіі ў Вярхоўным Савеце сярод усіх дэпутатаў (за рэдкім выключэннем). дыскусіі наконт Вільні ішлі ўвесь час. пры ўсёй маёй павазе да Пазьняка (калі нават не ўлічваць усе яго інсінуацыі наконт "бурбалак" і "гбшнай правакацыі" наконт БУНТ'у - спашлемся на ўзрост і настальгію), таго факту, што ён выступаў за вяртанне Вільні, адмяніць нельга. чаго тады ў 90-х яго адтуль фактычна пагналі? усё праз тыя ж "танкі". БНФ выступаў і выступае (неафіцыйна) за вяртанне Вільні. не трэба лезці ў архівы - глянце, што пішыцца сябрамі іх арганізацыі (-цыяў) на форумах, сайтах, у газетах. я асабіста кантактую з некаторымі сябрамі БНФ, якія і на той час былі ў руху, як раз на гэтую тэму не раз гутарылі, у тым ліку, і ў кантэксце пачатку 90-х.

пра некаторы час Пазьняк асудзіў заяву Прэзідыума Вярхоўнага Савета і выступіў з заяваю. але ў той самы час, у той самай заяве ён піша (двухсэнсоўнасць, заўважце!) - "Немалаважным было і тое, што ў працэсе перамоваў намі было падкрэсьлена, што гэтыя перамовы не вырашаюць лёсу Вільні, і нават не адбіваюць ва ўсёй паўнаце нашай пазыцыі ў гэтым пытаньні. Задача стаяла ў тым, каб падтрымаць незалежнасьць Летувы і прадухіліць правакацыі Савецкага саюза. Было адзначана, што пытаньне Вільні, аднак, зусім не здымаецца з гістарычнага току падзей, і рана ці позна Беларусь да яго вернецца" (с) Пазьняк. http://www.pbpf.org/art.php?art=53&c...

# rus/by/mangol
08.07.2007 18:49

дела давно минувших дней!

# liv.com
08.07.2007 19:11

Эти националисты всегда накосячат. Вильнюса им захотелось, да уж. С Лукашенко бы разобрались.

# 1-1
08.07.2007 23:31

Усё роўна Вільня наша! І без танкаў. А пасля перамогі адновім Вялікае Княства (Беларусь-Літва-Украіна-Малдова) і спрэчкі на тым парашацца самі ;-)

# Krewa
09.07.2007 08:21

Шаноўнае спадарства, Вільня і так наша, гэта, па - першае, духоўны цэнтр цыркумбалтыйскай цывілізацыі. Трызненні вакол яго - ганьба і прафанацыя. Вільня для нас, крывічоў, гэта як Авалон для кельтаў. Калі Вы гэта не ўразумееце, тады мне сапраўды шкада Вас, свядомых.

# Бунтаўцы з-пад Менску
09.07.2007 10:56

Krewa, калі Вы не ведаеце, то сённяшнія этнічныя беларусы пайшлі не толькі ад крывічаў?
А "сЬвядомыя" - гэта мабыць Вы і вашыя таварышы з БНФ, што трасуцца над "маччынай моваю", "стварэннем культурніцкіх гурткоў у рэгіёнах" і "вяртаннем спадчынных зямель", не бачачы перад носам прыярытэтных праблемаў - лукашызму - ад якога сёння і залежыць вырашэнне ўсіх астатніх........ А мы ж -патрыёты, а не такія во сьвядомыя. І шкада нам Вас, бо жывяцё ў іррэальным свеце сваіх кніжачак "Друвінгаў светацям", етс.

# Fields
09.07.2007 11:53

Але ж, можа, чым больш маштабныя і "нерэальныя" мэты, тым больш верагоднасць, што іх усё ж дасягнуць, калі возьмуцца.

# zmagarka
09.07.2007 13:13

Fields, не, ты толькі ўяві - Беларусь пасля перамогі забірае сталіцу (!) суседняй дзяржавы... я ведаю, што ў гэтым годзе, дарэчы, Польшча вярнула так частку сваіх зямель на мяжы з Чэхіяй, а частку забрала грашыма. але ж там - не сталіца іншай дзяржавы!

спачатку нам трэба "забраць" спадчыну Вялікага княства, а ўжо потым думаць пра вяртанне духоўных сталіц. а то не маем ні кала ні двара, а ўсё перажываем як там нашая Вільня-та пажывае. добра пажывае. хачу сказаць дзякуй літоўцам за тое, што яны захавалі нашу вільню. нічога там не пабурылі (як у Гародні той самай), наадварот вось зараз рамантуюць. у нас ба ўжо даўно палова развалхаю стаяла.

# Krewa
10.07.2007 10:26

Паважаныя Бунтаўцы з-пад Менску, удакладняю, што крывічы - гэта, ў прыватнасці, найменне этнавызначальнае, якім карысталіся волаты Адраджэнскага руху яшчэ стагоддзі таму. Вы не зусім дакладна зразумелі, што я кажу. "Свядомымі" я называю "ура-патрыётаў" гарлапанаў, якія на поўным сур'ёзе прапаноўваюць увесці ў Вільню танкі альбо зрабіць татальны "лабусацыд". Гэта сапраўдная хвароба ў нашым нацыянальным стане: хамства, нахабства, адсуднасць шлехетнасці Духа. Пра нашыя агульныя прыярытэтныя праблемы я цалкам з Вамі згодны. Але, на маю думку, трэба рабіць нацыянальную справу, з пазіцый не "супраць Лукашэнкі", а "ЗА сваю родную Зямлю, ЗА сваю нацыянальную і расавую ідэнтычнасць." Сучаснае супрацьпастаўленне ганебнаму рэжыму без "ірэальнага святла нашых кніжачак" - марна і безсэнсоўна, бо спачатку трэба ведаць тое, за ШТО ты змагаешся супраць.

# zmagarka
10.07.2007 20:25

2 Крэва

канечне. гэта апрыоры. што трэба будаваць шлях да перамогі не на адмаўленні, а на сцвярджэнні. мэта не памяняць луку на васю\пецю, а каб краіна наша сапраўды стала нармальнай і ўлада ў ёй была нармальнаю.

БУНТ - бо люблю Беларусь.

вось і ўсё.

# Рыгор МФ
11.07.2007 11:05

2zmagarka
"БУНТ - бо люблю Беларусь.")))
Нешта мне гэта нагадвае)))

# zmagarka
11.07.2007 16:51

Рыгор:
ну! у дурняў думкі сходзяцца : )))

# FB
15.07.2007 16:01

Panstwa!Wilnia niko,li nia bude belaruskaj,bo toe uzho stalica inshaj diarzhavy i tam amal adnyja letuwisy,ale zh josc shanec-davoli prosty!Ustupic u Eurapejski Zviaz i bude usio chyki!Sprava za malym!!!

# Альгерд
01.09.2008 00:53

zmagarka,

от, абы сказаць... Каб Вы ведалі, як тыя летувісы вынішчаюць Вільню! І ня толькі беларускую спадчыну (што само сабой зразумела). Яны проста крыху меншыя саўкі, чым беларусы. Але толькі крыху.

Дадаць каментарый