Гісторыя
Дзень Волі
Шаноўныя сябры, беларусы! Шчыра віншуем вас з Днём Волі!
89 год назад Радай БНР была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акт 25 сакавіка быў рашучым пратэстам супроць падзелу Беларусі бальшавікамі і немцамі сугодна Берасцейскаму мірнаму дагавогу. Увесь этнічны беларускі абшар упершыню абвяшчаўся адзінаю дэмакратычнай дзяржавай. Народны Сакратарыят зацвердзіў дзяржаўную пячатку з выяваю «Пагоні». У Менску прадугледжвалася стварыць Беларускі ўніверсітэт і Беларускую калегію для падрыхтоўкі кадраў новага дзяржаўнага апарату. Адкрыліся курсы беларусазнаўства для беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Наладжваліся эканамічныя і гандлёвыя сувязі БНР з іншымі дзяржавамі. У Кіеве пачала дзейнічаць Беларуская гандлёвая палата і Беларуска-ўкраінскае таварыства збліжэння.
Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку афіцыйна прызналі Арменія, Аўстрыя, Грузія, Латвія, Летува, Польшча, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхаславакія і Эстонія.
Ніхто ўжо не мог заяўляць, што беларускага народа не існуе.
Як бы ім таго ні хацелася, ідэю нашай дзяржаўнасці не маглі ігнараваць і бальшавікі ў Расеі, якія мусілі даць беларускім камуністам дазвол на стварэнне БССР.
Дзень 25 сакавіка 1918 года стаўся пачаткам доўгага і пакутнага шляху да набыцця Беларуссю сапраўднай незалежнасці.
На двары 2007 год, але наша краіна і народ застаюцца пад прыгнётам, сёння ўжо ўнутранага ворага – хворага дыктатара. Не здрадзім жа памяці нашых славутых продкаў!
Змагайся за волю Бацькаўшчыны, каб вечна жыла Беларусь!
рух супраціву БУНТ




