Гісторыя
10 год таму..
Сябры! прапануем вашай увазе аповяд аднаго беларускага патрыёта пра тое, як праходзілі масавыя акцыі 10 год таму.
Не атрымаецца адразу напісаць пра ўвесь шлях да Свабоды. Напішу пра падзеі аднаго дня. Пра крок да Свабоды. Пра дэманстрцыю людской салідарнасці, якая была штуршком да працягу барацьбы.
Гэта было амаль 10 год таму. 23 траўня 1997 году. Лукашэнка ў Маскве падпісваў чарговую саюзніцкую дамову. А ў Мінску моладзь другі дзень запар пратэставала супраць Лукашэнкі, супраць Масквы і супраць дамовы. Акцыя праходзіла ля Кастрычніцкай, у самым цэнтры горада.





