20:21 23.09.2007
Гісторыя
Прапануем вашай увазе перадачу з серыі "Беларуская Атлянтыда”, прагучаўшай на "Радыё Свабода". Удзельнік: гісторык Генадзь Сагановіч, гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
(Вячаслаў Ракіцкі:) “Бунт і пратэст. Чым яны розьняцца паміж сабой? Бунт — гэта стыхійны выступ супраць улады, супраць залежнасьці ад яе. Гэта адкрытая непакора, або, гаворачы больш сучасна, актыўная форма пратэсту й супраціву, што не кіруецца й не кантралюецца. Сваёй стыхійнасьцю й спантанасьцю бунт розьніцца ад грамадзкага руху ці паўстаньня, якое зазвычай рыхтуецца й мае палітычную праграму.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)
19:56 20.09.2007
Гісторыя
В школьные годы Феликс Дзержинский мечтал о шапке-невидимке, чтобы без страха за собственную жизнь легко уничтожить всех москалей.
В свое время было издано немало книг о Феликсе Дзержинском, издаются они и сейчас. Однако их легко развести по полюсам: с одной стороны, "рыцарь революции", с другой - "апостол террора". А это означает, что идет спор между определенными социально-политическими позициями, фигура Дзержинского используется лишь в качестве рычага в ожесточенной полемике. Между тем персону создателя ВЧК никак нельзя отнести к разряду второстепенных, его роль в истории нашей страны весьма значительна.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
15:36 19.09.2007
Гісторыя
16 гадоў таму, 19 верасьня, бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" былі афіцыйна абвяшчаны дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Першыя згадкі бел-чырвона-белага сьцягу адносяцца да позьняга сярэднявечча, а першым дакумэнтальным сьведчаньнем лічыцца карціна XVI стагодзьдзя прысьвечаная Бітве пад Воршай.
Вялікалітоўская кавалерыя карысталася сьцягам Сьвятога Юры (чырвоны крыж на белым палатне), які, хутчэй за ўсё, стаўся прататыпам бел-чырвона-белага сьцягу.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
10:42 17.09.2007
Гісторыя
У гэты дзень, роўна 68 гадоў таму, Савецкі Зьвяз уступіў у Другую Сусьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.
Паводле сакрэтнага дадатку да савецка-нямецкага Пакту аб ненападзе, вядомаму як Пакт Молатава-Рыбэнтропа, Сталін і Гітлер падзялілі тэрыторыю цэнтральнай Эўропы - сёньняшнія Польшчу, Беларусь, Украіну, краіны Балтыі, Фінляндыю і Румынію - на сфэры ўплыву, Заходняя Беларусь была аднесеная агрэсарамі да савецкай сфэры. 1 верасьня 1939 года войскі нацысцкае Нямеччыны, пасьля правакацыі супраць польскіх памежнікаў, перайшлі мяжу з Польшчай.
Чытаць далей...
Каментаваць (3)