15:36 19.09.2007

Дзень сьцяга і герба

16 гадоў таму, 19 верасьня, бел-чырвона-белы сьцяг і герб "Пагоня" былі афіцыйна абвяшчаны дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі. Першыя згадкі бел-чырвона-белага сьцягу адносяцца да позьняга сярэднявечча, а першым дакумэнтальным сьведчаньнем лічыцца карціна XVI стагодзьдзя прысьвечаная Бітве пад Воршай.

Вялікалітоўская кавалерыя карысталася сьцягам Сьвятога Юры (чырвоны крыж на белым палатне), які, хутчэй за ўсё, стаўся прататыпам бел-чырвона-белага сьцягу. У ХХ стагоддзі бел-чырвона-белы сьцяг нарэшце становіцца нацыянальным. Цікава ведаць, што значыкі ў форме бел-чырвона-белага сьцяга можна было набыць у Менску яшчэ ў напачатку дваццатага стагоддзя, а ў 1918 годзе бел-чырвона-белы сьцяг на нейкі час робіцца сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

“Пагоня на Беларусі пачала выкарыстоўвацца ў якасьці гербу пячатках вялікага князя Ягайлы ў 1386 і 1387 гг., а таксама на пячатцы Вітаўта ў 1401 г. Напачатку 15 стагодзьдзя "Пагоня" сталася дзяржаўным сымбалям Вялікага Княства Літоўскага. "Пагоня" была дзяржаўным гербам Вялікага Княства Літоўскага і элемэнтам гербу Рэчы Паспалітае да 1795 г., калі тэрыторыя Беларусі была акупаваная Расейскаю імпэрыяй. Ёю карысталіся паўстанцы Т. Касьцюшкі і К. Каліноўскага.

Перад распадам Савецкага Зьвязу "Пагоня" разам зь бел-чывона белым сьцягам сталіся сымбалямі нацыянальнага адраджэньня Беларусі.

Паводле Хартыі'97

Дадаць каментарый