00:01 22.02.2008
Гісторыя
...Яна зьявілася ўначы, як здань. Проста ніадкуль, бо што яна прайшла – жывая і некранутая – бальшавіцкія пазыцыі, паверыць было немагчыма. Аднак, пабачыўшы афіцыйныя паперы зь дзяржаўнай пячаткай, афіцэр перадавой каманды ўкраінскага войска адчуў, што гэтае дзяўчо – важная птушка, і загадаў з пашанай даставіць яе ў Камянец-Падольскі, у сядзібу ўраду.
Ня менш быў зьдзіўлены і прэм’ер-міністар Барыс Мартас, пабачыўшы акрэдытыў на паўтара мільёна карбованцаў і паперы падпісаныя яго папярэднікам – прэм’ерам Украінскай Народнай Рэспублікі Ўладзімерам Чахоўскім, якія падала яму дзяўчына, прадставіўшыся дыпкур’ерам Аўгіньняй Аляксюк.
Чытаць далей...
Каментаваць (0)
12:56 20.02.2008
Гісторыя
Пачалася ўся гэтая гісторыя са студзеньскага вечара ў 1916 годзе. У віленскай кавярні «Чырвоны Штраль» бавіла вечар заўсёдная стракатая кампанія тутэйшых інтэлігентаў.
На той час ужо паўгода край жыў пад нямецкай акупацыяй. Віленскія палякі, літоўцы і беларусы пачыналі адкрыта гаварыць пра тое, пра што яшчэ зусім нядаўна, пад расейцамі, не спрабавалі нават думаць.
Чытаць далей...
Каментаваць (2)
00:48 09.02.2008
Гісторыя
Беларуская Нацыянальная Памяць даўно мела жаданьне адшукаць магілу таямнічай Марыські, сяброўкі кіраўніка нацыянальна‑вызвольнага паўстаньня 1863 г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага. Гэта ёй прысьвяціў ён свой адзіны вядомы верш. І вось 6 лютага пахаваньне Марыі Ямант было знойдзена на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
На жаль, зьвестак пра Марыю Ямант маем пакуль няшмат. Нявеста Каліноўскага нарадзілася ў 1842 годзе (раней лічылася, што год яе нараджэньня 1843).
Фотаздымкі
Чытаць далей...
Каментаваць (2)